21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На беларуска-расiйскай мяжы чэргi зменшацца?

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Да 15 мая павiнен быць адменены грашовы збор за афармленне фiзiчнымi асобамi пасведчання аб часовым увозе на тэрыторыю Расii аўтатранспартных сродкаў з тэрыторыi Беларусi. Аб гэтым ўчора паведамiў Надзвычайны i Паўнамоцны пасол Расii ў Беларусi Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыi, прысвечанай Дню яднання народаў Расii i Беларусi, якi будзе адзначацца 2 красавiка.

Паводле слоў намеснiка Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Васiля Хрола, палажэнне аб адмене збору ўтрымлiваецца ў падпiсаным 23 сакавiка Пагадненнi аб мерах па развiццю гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Расiяй. У вынiку адмены збору, на думку Васiля Хрола, час афармлення транспартных сродкаў на беларуска-расiйскай мяжы будзе скарочаны прыкладна на 30 працэнтаў. Гэта павiнна зменшыць чэргi на мяжы памiж дзвюма краiнамi.

Намеснiк Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы патлумачыў таксама, што расiйскi бок «не ад добрага жыцця ўвёў пасведчанне ўвозу транспартных сродкаў». Гэта было зроблена для таго, каб прадухiлiць «чорныя» схемы ўвозу ў Расiю аўтамабiляў. З-за таго, што ў Расii iснуюць больш высокiя, чым у Беларусi, пошлiны на ўвоз транспартных сродкаў, зробленых у трэцiх краiнах, «шэраг грамадзян набывалi аўтамабiлi на «падстаўных» грамадзян у Беларусi, атрымлiвалi даверанасцi, прыязджалi ў Расiю на такiх аўтамабiлях i там ездзiлi».

Аляксандр Сурыкаў дадаў таксама, што згаданае вышэй Пагадненне вядзе да ўнiфiкацыi мытных пошлiн у дзвюх краiнах у будучым. Пры гэтым ён не змог адказаць, цi будуць пошлiны паднятыя ў Беларусi, цi яны будуць знiжаныя ў Расii.

На думку Аляксандра Сурыкава, Саюз Беларусi i Расii з’яўляецца сёння «найбольш прасунутым iнтэграцыйным аб’яднаннем на постсавецкай прасторы». Пры гэтым многiя элементы Саюзнай дзяржавы, паводле яго слоў, могуць быць выкарыстаны ў iнтэграцыйных працэсах, у прыватнасцi, краiн — удзельнiц СНД.

У той жа час «iснуюць пытаннi юрыдычнага афармлення Саюзнай дзяржавы». Гаворка iдзе пра прыняцце Канстытуцыйнага акта. «Дэ-факта вялiкая колькасць прымет Саюзнай дзяржавы iснуе, але юрыдычнага дакумента, якi афармляе гэтую арганiзацыйную структуру, няма. На жаль».

Васiль Хрол, у сваю чаргу, заявiў, што прыняцце Канстытуцыйнага акта з’яўляецца справай часу. «Я па натуры аптымiст. Думаю, што сёлета праект Канстытуцыйнага акта нарэшце разгледзiць Вышэйшы дзяржаўны савет. I дакумент будзе разгледжаны на рэферэндумах у Расii i Беларусi».

Аляксандр Сурыкаў адзначыў, што знешнепалiтычным прыярытэтам Расii з’яўляецца развiццё адносiнаў з краiнамi СНД. «Але з безумоўнай пабудовай раўнапраўных рынкавых адносiнаў». «Задача Беларусi i Расii — пабудаваць канкурэнтаздольную вытворчасць. А гэта без рынкавых узаемаадносiнаў не будуецца».

Гаворачы пра эканамiчныя сувязi з рэгiёнамi Расii, Васiль Хрол адзначыў, што ў 2006 годзе найбольш актыўныя сувязi Беларусь падтрымлiвала з Цюменскай вобласцю (на яе долю прыходзiлася каля 32 працэнтаў расiйска-беларускага тавараабароту), Масквой (18 працэнтаў), Маскоўскай вобласцю, Санкт-Пецярбургам i Пермскiм краем. Васiль Хрол паведамiў таксама журналiстам, што ў будучым павiнна пачацца ажыццяўленне праекта па вытворчасцi расiйска-беларускага малагабарытнага самалёта для мясцовых паветраных лiнiй. «Зараз ужо пабудавана мадэль i праведзены поўны цыкл аэрагiдрадынамiчных iспытаў. Расiйска-беларускi самалёт будзе мець адны з самых лепшых характарыстык у свеце па надзейнасцi пры невысокiм кошце. Гэтаму праекту мы будзем аказваць актыўную падтрымку».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 15 мая павiнен быць адменены грашовы збор за афармленне фiзiчнымi асобамi пасведчання аб часовым увозе на тэрыторыю Расii аўтатранспартных сродкаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика