Хроніка апошніх падзей
ПАДПIСАНЫ ПАМЕЖНЫ ДАГАВОР З ЛАТВIЯЙ. ДЭПУТАТЫ СЕЙМА БУДУЦЬ ЯГО АСПРЭЧВАЦЬ
У Маскве падпiсаны Дагавор аб расiйска-латвiйскай дзяржаўнай мяжы, якi выключае прэтэнзii да Расii. Праўда, у адрозненне ад прэм’ер-мiнiстра Айгарса Калвiцiса, якi i паставiў подпiс пад дакументам, латвiйскi сейм з гэтым не згодны. Партыi «Новы час» i «Усё — Латвii!» заявiлi аб намеры аспрэчыць Дагавор у Канстытуцыйным судзе рэспублiкi. Дэпутат сейма Карлiс Шадурскiс паведамiў учора, што партыя «Новы час» падрыхтавала скаргу за подпiсам 20 дэпутатаў i сёння перадасць яе ў КС. Калi Канстытуцыйны суд прызнае памежны дагавор не адпавядаючым Канстытуцыi, урад павiнен будзе неадкладна падрыхтаваць папраўкi да закона, дэнансiраванне дагавора, спыненне яго дзеяння цi адклiканне. Нагадаем, што ўрад Латвii на мiнулым тыднi ўпаўнаважыў Калвiцiса падпiсаць парафiраваны 10 гадоў таму латвiйска-расiйскi дагавор аб мяжы. У сувязi з гэтым рашэннем страцiла сiлу прынятая ўрадам два гады назад аднабаковая дэкларацыя, дзе ўтрымлiвалася спасылка на мiрны дагавор памiж Латвiяй i Расiяй ад 1920 года, па якому Латвii адыходзяць Абрэнэ i шэсць навакольных воласцяў, якiя зараз з’яўляюцца тэрыторыяй Пыталаўскага раёна Пскоўскай вобласцi. Пасля атрымання незалежнасцi ў 1991 годзе Латвiя ўзняла пытанне аб прызнаннi незаконнасцi перадачы ў склад Расii гэтых тэрыторый у рамках «пакта Молатава-Рыбентропа». ЗША РЫХТУЮЦЦА АТАКАВАЦЬ IРАН? Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Генштаба Узброеных Сiл Расii ў апошнi час адзначае павышэнне актыўнасцi амерыканскiх узброеных сiл у раёне Персiдскага залiва. Паводле iнфармацыi ананiмнай высокапастаўленай крынiцы з ГРУ, «за апошнi час ваенная разведка атрымала звесткi, якiя сведчаць аб актывiзацыi падрыхтоўкi ўзброеных сiл ЗША да правядзення як паветранай, так i наземнай аперацыi супраць Iрана. ...Пентагон шукае найбольш прымальны план удару па Iрану, якi б дазволiў амерыканцам пры мiнiмальных стратах паставiць гэту краiну на каленi». Вiцэ-прэзiдэнт Акадэмii геапалiтычных навук генерал-палкоўнiк Леанiд Iвашоў адзначыў, што на карысць падрыхтоўкi «агрэсiўнай акцыi супраць Iрана» сведчыць той факт, што ў сакавiку Кангрэс ЗША адклiкаў сваю папраўку, якая забараняла прэзiдэнту краiны без санкцыi Кангрэса атакаваць Iран. Варта адзначыць, што зараз абедзве авiянясучыя групы, што знаходзяцца ў непасрэднай блiзкасцi ад берагоў Iрана, праводзяць шырокамаштабныя вучэннi. М. УЛЬЯНАЎ ПАМЁР З-ЗА АДМОВЫ АД АПЕРАЦЫI? У панядзелак увечары ў маскоўскай клiнiцы Саюза тэатральных дзеячаў Расii пайшоў з жыцця вядомы акцёр, народны артыст СССР, лаўрэат Ленiнскай i Дзяржаўных прэмiй СССР Мiхаiл Ульянаў. Ульянаў памёр пасля цяжкай i працяглай хваробы. Дзесяць дзён таму Мiхаiла Аляксандравiча забралi ў бальнiцу, дзе адразу накiравалi ў рэанiмацыю — абвастрылася даўняя хвароба Паркiнсона. Паводле iншай iнфармацыi, Ульянаў яшчэ да гэтага трапiў у ЦКБ з падазрэннем на запаленне лёгкiх. Аднак пасля дасканалага абследавання высветлiлася, што ў акцёра ўзнiклi праблемы з ныркамi на фоне анкалагiчнага захворвання. Паводле слоў медыкаў, Ульянаву была неабходна тэрмiновая аперацыя, аднак ён катэгарычна ад яе адмовiўся. Прызначаны курс лячэння не дапамог... Аматары кiно старэйшага пакалення выдатна памятаюць адметных кiнагерояў Мiхаiла Ульянава: знакамiтага Трубнiкава («Старшыня», 1964 год), бунтара Мiцю Карамазава («Браты Карамазавы», 1968 год), генерала Чарноту («Бег», 1970 год), маршала Георгiя Жукава i многiх iншых. Сярод стужак майстра апошнiх гадоў — «Варашылаўскi стралок», «Антыкiлер», «Вялiкi палкаводзец Георгiй Жукаў». У лiстападзе Ульянаву споўнiлася б 80 гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маскве падпiсаны Дагавор аб расiйска-латвiйскай дзяржаўнай мяжы, якi выключае прэтэнзii да Расii. Праўда, у адрозненне ад прэм’ер-мiнiстра Айгарса К
|
|