21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ІМЯ ПА БАЦЬКУ, або Тры гiсторыi сямейнага пошуку

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Род

Калi прыходзiць час праграмы «Чакай мяне», Валянцiна Васiльеўна сядае перад тэлевiзарам i бярэ ў рукi насоўку. Рыхтуецца плакаць. Гэта той, хiба не адзiны выпадак у жыццi, калi многiя гатовыя лiць слёзы. I атрымлiваць ад гэтага задавальненне — душэўнае ўзрушэнне, калi абуджаюцца лепшыя пачуццi i хочацца ўсiх любiць, усiм спачуваць. I воляй-няволяй прыходзяць на розум думкi: а цi не хацелi б самi кагосьцi адшукаць?

Шукаюць тыя, хто любiць, упэўнена Валянцiна Васiльеўна. Тыя, хто хоча разабрацца ў заблытаных сямейных гiсторыях. Большасць з iх заблыталi самi людзi, калi страцiлi сувязь з блiзкiмi. I ёсць моманты, калi самi ў сiлах яе аднавiць.

Звяно ў ланцужку

Свой першы сямейны пошук Валянцiна Васiльеўна сама ажыццявiла па волi сэрца. Але гэта было яшчэ ў тыя часы, калi нiякiх падобных праграм на тэлебачаннi не было. Рушыўся Савецкi Саюз, усе былi занепакоеныя пытаннямi самавыжывання. А ў адной беларускай сям’i чакалi лiстоў з Украiны. Па ўсiх звестках, што мелiся, менавiта там у гады вайны загiнуў бацька Валянцiны, Васiль Валаткевiч. Хоць бы магiлку знайсцi, пакланiцца, думалi яго нашчадкi ў Беларусi. У 41-м, калi бацька пайшоў на вайну, яго дачушцы было два гады. Але потым усё жыццё яна чула ад мацi, што ён быў лепшым мужам i бацькам у свеце.

Да бацькi Валянцiна вырашыла павезцi сваiх сыноў, калi даведалася, што яго магiла знойдзена. Паехалi, не маючы ва ўкраiнскай вёсцы нiкога родных цi знаёмых. Але быццам да раднi патрапiлi — прынялi iх як самых дарагiх гасцей, размясцiлi на ноч, частавалi наварыстым украiнскiм баршчом ды салам па-свойску. З вялiкай павагай паставiлiся: беларус быў сярод тых салдатаў, якiя доўга ўтрымлiвалi вышыню ля вёскi, тым самым даючы мясцовым жыхарам магчымасць уратавацца.

З магiлы таты прывезлi зямельку на радзiму — прыхавалi на вясковых могiлках на Вiцебшчыне, паставiлi крыжык з яго iмем. Цяпер можна прыйсцi i пашану аддаць, сказаць пра яго добрыя словы. Кароткае было жыццё ды памяць атрымалася сапраўды вечная.

Але як жа ў жыццi так атрымлiваецца, што людзi ў мiрны час шукаюць сваiх самых блiзкiх людзей, якiх не бачаць гадамi — дзецi бацькоў, а бацькi дзяцей?.. Канешне, бываюць розныя прычыны, паводле якiх людзi хаваюць нейкi «шкiлет у шафе». Вось як у яе брата Васiля.

Свая кроў

Валянцiна Васiльеўна вырашыла не чакаць, не пiсаць слёзных лiстоў у модную праграму. Яна зноў узялася сама за вырашэнне адной сумнай гiсторыi сваёй сям’i i дапамагчы сустрэцца бацьку з сынам.

Брат стаў ахвярай першага няўдалага шлюбу. У iм нажыў сыночка Валодзю. Але ненадоўга хапiла кахання, сям’я распалася. Жонка не хацела, каб былы муж турбаваў iх з сынам. Адна справа — алiменты, другая — сустрэчы. Маўляў, малога толькi траўмаваць лiшнi раз. I была вельмi катэгарычнай у сваiм патрабаваннi.

Спачатку Васiль вельмi пакутаваў, не маючы магчымасцi бачыць сына. Хадзiў сумны. Яго ўпадабала добрая вясёлая дзяўчына, з якой ён ажанiўся другi раз. Нарадзiўся сын Алег, вельмi шпаркi хлопчык, толькi i глядзi за iм. Новае жыццё, новыя клопаты... Гады, праца, дача, гаспадарка. Цяпер ён ужо дзядуля дзвюх унучак, дачушак Алега. У малодшай праблемы з сэрцам, аперацыя, перажываннi. У самога цэлы воз хвароб, аперацыя, хваляваннi. Што ж гэта за жыццё — нiбыта ком з праблемамi на цябе з гары коцiцца? За што iх столькi?..

Пра старэйшага ягонага сына Валодзю часцяком заходзiлi размовы ў раднi, маўляў, як ён там? Чуткi даходзiлi: жыве, расце. Сам бацька з сынам не сустракаўся.

«Цяпер усё можна выправiць, — пераконвала Васiля сястра. — Ягоная мацi памерла, нiшто не замiнае сустрэцца. У адным жа горадзе жывём. Гэта ж наша кроў».

Той пагадзiўся. Сустрэцца цяпер — усё адно што пазнаёмiцца наноў. Валянцiна падключыла ўсю радню, знаёмых. Правяла ледзьве не следства. Даведалася. Дзе працуе. Дзе жыве. Як жыве.

Складана было патэлефанаваць. Рашыцца на гэта. Пачуць мужчынскi голас. Услухвацца ў яго — цi не знаёмыя, цi не «нашы» iнтанацыi? Патлумачыць, хто гэта i з якой нагоды. Адчуць, што ён зразумеў, пра што гаворка. Зразумець, што пагадзiўся сустрэцца. Пагадзiцца прыйсцi ў госцi. З палёгкай выдыхнуць.

Была радасць. Адчуванне еднасцi ўсяго роду. Жанчыны, размаўляючы пра недалёкую сустрэчу, расчульвалiся да слёз. Мужчыны хавалi поўныя слёз вочы. Кожны мог лiчыць, што ўжо атрымаў у гэтай сiтуацыi перамогу — перш за ўсё над сабой. Над нейкiмi старымi крыўдамi цi патаемнымi думкамi.

Вырашылi, што разам з Васiлём пойдуць ягоныя сёстры. Ён накупiў дарагiх падарункаў з сучаснай вiдэатэхнiкi, сабраў гасцiнцы для малых — старэйшы сын таксама зрабiў яго двойчы дзядулем. Жанчыны рыхтавалiся, як да свята. Падаставалi з шафаў лепшыя свае строi, зрабiлi прычоскi, нафарбавалiся, рушылi.

Валодзю цяжка было назваць сыночкам — дарослы мужчына адчынiў дзверы. Гэта так не вязалася з тым хлопчыкам, якога ўсе ўяўлялi, калi гаварылi пра яго. Звярнуцца да пляменнiка было прасцей. Ён павiтаўся. Працягнуў руку Васю, пацiснуў. Гаспадар запрасiў гасцей праходзiць у хату. З пакою выпаўзлi насустрач двое маленькiх дзяцей, двайняткi. Выйшла iх мама, павiталася, запрасiла да стала.

Кватэра была сцiплая, усё, што трэба для жыцця, не больш, не менш, без раскошы. Падарункi прыйшлiся якраз дарэчы. Гэта прыкметна ажывiла абстаноўку. Усе сталi разважаць пра тое, наколькi карысныя гэтыя падарункi i як сучасныя дасягненнi аблягчаюць жыццё. Але надта многа часу гэта не заняло. Давялося шукаць яшчэ адвольныя тэмы для размовы, перш чым падысцi да галоўнай: як ты жыў гэты час?

Нiчога, вырас. Скончыў школу. Быў у армii. Працаваць пайшоў на завод. Ажанiўся, ды ненадоўга. Жонка пакiнула — не было дзяцей. Але з другой жонкай усё нармальна, i дзеткi з’явiлiся. Жыццё неяк склалася — праца, кватэра, сям’я. Не галодны.

Вось i падстава для таго, каб уздыхнуць з палёгкай: не трымае крыўды, не гаворыць, што рос без бацькi. Хоць радня з таго боку ўсяляк iмкнулася выкраслiць тату з яго жыцця, няпростыя былi людзi. Ён нават бацькава прозвiшча не носiць, запiсаны на матчына. Толькi iмя па бацьку засталося...

«Ты ведаеш, у цябе ж шмат раднi. Мы хочам, каб ты ўсiх ведаў, з усiмi пазнаёмiўся. Ёсць брат, дваюрадныя браты i сёстры», — казала адна цётка.

«Усе харошыя людзi, вывучылiся, выбiлiся ў людзi, нi за каго не сорамна», — падтрымала другая.

Бацька кiўнуў. Валодзя ўсмiхнуўся.

«У нашым родзе ўсе жывуць дружна, адзiн аднаго падтрымлiваюць», — працягвала адна цётка.

«Ты павiнен ведаць, што маеш на каго абаперцiся», — пераняла другая.

Бацька кiўнуў. Валодзя падзякаваў.

Так увесь вечар цёткi наперабой распавядалi пра свой род. Наноў знойдзены тата падтакваў. Валодзя стрымана слухаў. Нiхто не ведаў, як правiльна ладзiць такiя гутаркi, каб не вiсела ў пакоi адчуванне таго, што хтосьцi ў чымсьцi вiнаваты...

Калi яны пайшлi, усё роўна засталося адчуванне недагаворанасцi.

Пасля той сустрэчы прайшоў час. Больш такiх пашыраных пасядзелак не было. Валодзя час ад часу бачыцца з бацькам, той дапамагае сям’i сына. Цi сталi яны блiжэй? Нiхто не можа сказаць: Валодзя больш нi з кiм не наладзiў кантактаў. Не стаў госцем за вялiкiм сямейным сталом падчас святаў, калi збiраецца ўся радня. Ды цi патрэбна яму гэта? Усе гэтыя людзi, без якiх ён доўга iснаваў. Людзi, з якiмi не мае нiчога агульнага, як i яны з iм.

Не шукай ты мяне...

Колькi гiсторый, калi дзецi шукаюць бацьку, якi знiк з iх лёсу на доўгi час. Цi наадварот: бацькi, успомнiўшы, што ў iх недзе ёсць дзiця, звяртаюцца па дапамогу ў праграму. Магчыма, ёсць адчуванне выпаўшага звяна з ланцужка, якi называецца род.

Валянцiна сама ведае, як горка бывае, калi не шукаюць. Яе старэйшай дачцэ хутка 50. А яна не ведае свайго роднага бацьку. Той не загiнуў, дзякуй Богу. Не прапаў. Не з’ехаў у iншую краiну. Ён сам стаў iм чужым, калi дзяўчынка яшчэ была немаўлём. I з таго часу не выказваў анiякага жадання пацiкавiцца яе жыццём, паўплываць на лёс. Канешне, пасля разводу, як i належыць, прыходзiлi алiменты. I ўсё. Татам дачка стала называць другога чалавека, якi яе вырасцiў, аддаваў замуж, а цяпер яе ж дзетак называе сваiмi ўнукамi. У яе ёсць браты — сыны мамы i таты. Але яна зусiм не хоча думаць пра тое, што ёсць яшчэ iншыя браты — сыны роднага бацькi ад другога шлюбу. Яна iх нiколi не бачыла, не ведае. I не асаблiва хоча ведаць. Зрэшты, як i яны. Пры тым, што родны бацька i яго новая сям’я жыве... у тым жа горадзе.

Яны ходзяць па адных вулiцах, дыхаюць адным паветрам. Але чужыя — сустрэнуцца на адной дарозе, дык не павiтаюцца. Проста не пазнаюць адзiн аднаго, не здагадаюцца, хто перад iмi. I не маюць жадання знайсцi адзiн аднаго. Валянцiна не можа паўплываць на гэтую сiтуацыю. I не можа ўзяць на сябе смеласць наладзiць сустрэчу дачцэ i яе бацьку. Ведае: гэта не будзе радасцю, бо нiкому з iх не патрэбна сёння.

Ёсць людзi, якiя нiколi не будуць нiкога шукаць. А ёсць i тыя, хто не хоча, каб шукалi iх. Але ў тых, хто прыйдзе за iмi, будзе шмат пытанняў: якiя iмёны пiсаць у памiнальных запiсках? Чые рысы дасталiся ў спадчыну? За чые грахi трэба адказваць? Каму сказаць дзякуй за «белыя плямы» ў гiсторыi роду?..

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi прыходзiць час праграмы «Чакай мяне», Валянцiна Васiльеўна сядае перад тэлевiзарам i бярэ ў рукi насоўку. Рыхтуецца плакаць. Гэта той, хiба не ад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика