Прэм’ер-мiнiстр Беларусi задаволены вынiкамi рабочага вiзiту ў Азербайджан
БЕЛТА
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi ў цэлым задаволены вынiкамi рабочага вiзiту ў Азербайджан. Аб гэтым ён паведамiў у Баку перад адлётам у Мiнск, падводзячы вынiкi праведзеных сустрэч i перагавораў.
Выканана галоўная задача — беларускiя кампанii будуць здабываць у Азербайджане нафту. Падпiсаны адпаведны пратакол памiж Беларуссю i Азербайджанам. Як адзначыў беларускi прэм’ер, «нам былi прадастаўлены ўсе магчымасцi па выбару ўмоў супрацоўнiцтва». Паводле яго слоў, «хутчэй за ўсё, плануецца правесцi раздзел уласнасцi на здабычу нафты». Яшчэ адна важная дамоўленасць — Беларусь дапускае нафтавыя азербайджанскiя кампанii на свой рынак. Нафта з Азербайджана будзе перапрацоўвацца на беларускiх прадпрыемствах. Адпаведна атрыманыя на НПЗ Беларусi нафтапрадукты будуць пастаўляцца на экспарт. Паводле слоў прэм’ер-мiнiстра, плануецца, што транспарцiроўка нафты будзе ажыццяўляцца чыгуначным транспартам у цыстэрнах. Акрамя таго, Беларусь плануе адкрыць у Азербайджане зборачную вытворчасць аўтамабiляў «МАЗ». «Мы паставiм у Азербайджан аснастку, асноўныя вузлы i камплектуючыя для зборкi грузавых аўтамабiляў», — адзначыў прэм’ер. Усяго ў перспектыве штогод плануецца вырабляць да 1 тыс. такiх аўтамабiляў. Пры гэтым Беларусь дадаткова створыць у Азербайджане каля 3 тыс. рабочых месцаў. Цяпер у Азербайджане дзейнiчае сумесная вытворчасць беларускiх трактароў МТЗ. Гадавы аб’ём iх зборкi ў 2008 годзе плануецца давесцi да 1 тыс. адзiнак. Бакi таксама дамовiлiся аб пастаўках у Азербайджан беларускага цукру. У гэту рэспублiку будуць таксама экспартавацца мясныя прадукты, малако сухое, iншыя сельскагаспадарчыя тавары i тавары перапрацоўчай прамысловасцi. Азербайджанскi бок зацiкаўлены ў такой беларускай прадукцыi, яго задавольваюць узровень цэн i аб’ёмы. У час вiзiту таксама было адзначана, што 2-5 мая гэтага года ў Азербайджане пройдзе нацыянальная выстаўка Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi ў цэлым задаволены вынiкамi рабочага вiзiту ў Азербайджан. Аб гэтым ён паведамiў у Баку перад адлётам у Мiнск
|
|