Агульны аб’ём продажаў Беларускай калiйнай кампанii ў 2007 годзе можа дасягнуць 11,7 млн т калiю
Агульны аб’ём продажаў Беларускай калiйнай кампанii з улiкам расiйскiх калiйных угнаенняў у 2007 годзе можа дасягнуць рэкорднай лiчбы 11,7 млн т. Аб гэтым Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнку праiнфармаваў старшыня Наглядальнага савета ЗАТ «Беларуская калiйная кампанiя» Дзмiтрый Рыбалоўлеў.
Праз БКК у 2006 годзе рэалiзавана каля 6,6 млн т калiйных угнаенняў беларускай вытворчасцi на суму больш як $1 млрд. У планах на гэты год павялiчыць продажы да 7,2 млн т калiю, што здабываецца ў Беларусi. У цэлым Беларуская калiйная кампанiя па вынiках работы ў 2006 годзе забяспечыла 39 працэнтаў сусветнага экспарту калiйных угнаенняў. Такiм чынам, БКК заняла лiдзiруючае становiшча сярод кампанiй, якiя займаюцца продажамi гэтага вiду прадукцыi. Як было падкрэслена ў ходзе рабочай сустрэчы, усе мэты, пастаўленыя перад кампанiяй на 2006 год, дасягнуты. Поўнасцю наладжаны працэс гандлю ўгнаеннямi, завершана фармiраванне самой кампанii, вырашаны структурныя i кадравыя пытаннi. «Фактычна кампанiя адбылася, — сказаў Дзмiтрый Рыбалоўлеў». Паводле яго слоў, спецыялiсты «Уралкалiю», якiя раней працавалi ў Швейцарыi ў сферы продажаў калiйных угнаенняў, пераехалi ў Беларусь. Цяпер яны будуць працаваць у Мiнску. Прынята рашэнне аб будаўнiцтве новага офiса БКК у беларускай сталiцы. Створанае менш як два гады таму ЗАТ «Беларуская калiйная кампанiя» актыўна фармiруе сваю тавараправодную сетку. За гэты час адкрыты чатыры замежныя прадстаўнiцтвы: у Кiтаi, Сiнгапуры, Iндыi i Бразiлii. Плануецца ў хуткiм часе адкрыць прадстаўнiцтва ў ЗША. Кампанiя выйшла на прамыя пастаўкi ўгнаенняў спажыўцам у краiнах Балтыi, Заходняй i Цэнтральнай Еўропы, Паўднёвай Амерыкi, Паўднёва-Усходняй Азii, Лацiнскай Амерыкi. Геаграфiя паставак пастаянна пашыраецца. Кiраўнiк беларускай дзяржавы таксама праiнфармаваны аб iснуючай сiтуацыi на рынку калiйных угнаенняў. У гэтым годзе для БКК яна складваецца ў цэлым спрыяльна. Агульнасусветная тэндэнцыя паступовага росту цэн на гэты важны для сельскай гаспадаркi прадукт захоўваецца. Аляксандр Лукашэнка ў сувязi з гэтым яшчэ раз пацвердзiў намер Беларусi актыўна нарошчваць сваю прысутнасць на сусветным рынку калiю. Пры гэтым стаўка робiцца, перш за ўсё, на даўгачаснае, разлiчанае на гады наперад супрацоўнiцтва памiж пакупнiкамi i прадаўцом — Беларускай калiйнай кампанiяй. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта i БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агульны аб’ём продажаў Беларускай калiйнай кампанii з улiкам расiйскiх калiйных угнаенняў у 2007 годзе можа дасягнуць рэкорднай лiчбы 11,7 млн т. Аб г |
|