У Нацыянальным мастацкiм музеi Беларусi будуць створаны вiртуальныя фiлiялы Эрмiтажа i Траццякоўкi
Жанна КАТЛЯРОВА, БЕЛТА
Да канца гэтага года ў Нацыянальным мастацкiм музеi Беларусi плануецца стварыць вiртуальныя фiлiялы Рускага Музея, Эрмiтажа, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэi, Лiтоўскага мастацкага музея. Аб гэтым паведамiў дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзiмiр ПРАКАПЦОЎ.
Вiртуальныя фiлiялы будуць створаны на базе мультымедыйнага цэнтра, якi цяпер ствараецца ў музеi. Цяпер iдзе работа па стварэнню вiртуальных выставак па рускаму мастацтву. Акрамя таго, праводзяцца iнтэрактыўныя заняткi ў галоўным музеi, а таксама ў фiлiялах — Доме-музеi Ваньковiчаў, летам — у Мiрскiм замку. Уладзiмiр Пракапцоў расказаў, што сёлета плануецца правесцi шэраг буйных мерапрыемстваў. У прыватнасцi, будуць падрыхтаваны экспазiцыi да 200-годдзя з дня нараджэння Напалеона Орды, да 125-годдзя з дня нараджэння беларускiх класiкаў Якуба Коласа i Янкi Купалы, да юбiлею мастака Вiтольда Бялынiцкага-Бiрулi. На 18 лютага запланавана выстаўка, прысвечаная 85-годдзю народнага мастака Беларусi Мiхаiла САВIЦКАГА. Уладзiмiр Пракапцоў дадаў, што з моманту адкрыцця новага корпуса Нацыянальнага мастацкага музея колькасць наведвальнiкаў значна павялiчылася. «У выхадныя днi ў наш музей прыходзiць столькi гасцей, колькi iх было ў днi, калi экспанавалася выстаўка Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэi», — сказаў на заканчэнне дырэктар музея.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да канца гэтага года ў Нацыянальным мастацкiм музеi Беларусi плануецца стварыць вiртуальныя фiлiялы Рускага Музея, Эрмiтажа, Дзяржаўнай Траццякоўскай
|
|