Коннае царства пад Вiцебскам
Аляксандр ПУКШАНСКI
ЗА ЗДАРОВЫ ЛАД Недалёка ад Вiцебска ў пасёлку Лужасна моладзь з задавальненнем займаецца конным спортам. Тут цяпер працуе аддзяленне Цэнтра алiмпiйскага рэзерву па коннаму спорту i конегадоўлi.Пяць спартыўных коней перадаў у падарунак лужаснянскаму аграрнаму каледжу вiцебскi прадпрымальнiк Вiктар Амромен. Менавiта ён калiсьцi стварыў конны клуб «Пегас», што шмат гадоў працаваў на ўскраiне абласнога цэнтра — у парку iмя Савецкай Армii. За ўласны кошт утрымлiваў клуб, арганiзоўваў спаборнiцтвы, у якiх бралi ўдзел конiкi i з iншых рэгiёнаў. Вiктар таксама марыў аб стварэннi базы для лячэння хворых людзей па спецыяльнай методыцы: катаннем на конях. На жаль, iдэя не рэалiзавалася. Цяпер дзесяткi навучэнцаў маюць магчымасць навучыцца не толькi верхавой яздзе, але i клопату аб прыгожых жывёлах. Апошняе, дарэчы, вельмi спатрэбiцца тым, хто пажадае далей вучыцца ў вiцебскай ветэрынарнай акадэмii, бо каледж працуе «пад крылом» гэтай ВНУ. I дзверы «царства коней» адкрыты для ўсiх ахвотнiкаў. Як адзначылi спецыялiсты ўпраўлення фiзiчнай культуры, спорту i турызму Вiцебскага аблвыканкама, конны спорт у апошнi час у рэгiёне актыўна развiваецца. Непасрэдна цэнтр алiмпiйскага рэзерву знаходзiцца ў Баранi, што пад Оршай, а яго падраздзяленнi, такiя ж, як у Лужасна, дзейнiчаюць у Глыбоцкiм i Верхнядзвiнскiм раёнах. Летась на падтрымку коннага спорту было выдаткавана каля 650 мiльёнаў рублёў, частка якiх патрачана на будаўнiцтва яшчэ аднаго коннага пункта на карце Вiцебшчыны — конна-спартыўнага манежа на Талачыншчыне. Аб гэтай неабходнасцi неаднаразова гаварыў старшыня Вiцебскага аблвыканкама Уладзiмiр Андрэйчанка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Недалёка ад Вiцебска ў пасёлку Лужасна моладзь з задавальненнем займаецца конным спортам. Тут цяпер працуе аддзяленне Цэнтра алiмпiйскага рэзерву па к
|
|