21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Галоўнае патрабаванне да вытворчасцi — знiжэнне энергаёмiстасцi»

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ПРОТАС

Учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка працягнуў работу ў рэгiёнах. Пасля наведвання 3 красавiка Капыльскага раёна ён накiраваўся на Брэстчыну.

У Брэсцкiм раёне на прыкладзе цяплiчнага камбiната «Бярэсце» беларускi лiдар азнаёмiўся з тым, як выконваецца яго даручэнне, дадзенае два гады таму падчас вiзiту на Мiнскi парнiковы камбiнат. Яго сутнасць у тым, што на аснове найноўшых энергазберагальных тэхналогiй ва ўсiх абласцях Беларусi павiнны быць створаны прадпрыемствы, аналагiчныя сталiчнаму. Дарэчы, як адзначылi ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы, гэта паездка адбываецца ў ключы новага стылю кiраўнiцтва Прэзiдэнта. У апошнi час Аляксандр Лукашэнка зрабiў шэраг даручэнняў, якiя датычылiся ў тым лiку i Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi. Цяпер Прэзiдэнт асабiста азнаёмiцца з тым, як яны выконваюцца. Па вынiках праверак будуць прымацца канкрэтныя рашэннi, не выключана нават, што i кадравыя.

Згодна з праграмай адраджэння вёскi, да 2010 года вытворчасць агароднiны павiнна быць даведзена да 90 тысяч тон. Пэўныя дасягненнi ў рэалiзацыi гэтай задачы можна адзначыць ужо сёння. Так, калi ў 1996 годзе ў Беларусi вырошчвалася толькi 34 тысячы тон агароднiны, то ў 2006-м гэты паказчык павялiчыўся ў два разы. Рэканструявана 86 працэнтаў агульнай плошчы цяплiчных комплексаў краiны. Сур’ёзных поспехаў на гэтым шляху дасягнуў i цяплiчны камбiнат «Бярэсце». Выкарыстанне не замежнай, а распрацаванай спецыялiстамi камбiната сумесна з беларускiмi вучонымi ўнiкальнай тэхналогii дазволiла значна скарацiць выдаткi i павялiчыць ураджайнасць. Беларускае ноў-хау менш энергаёмiстае, чым многiя еўрапейскiя, у тым ліку знакамiтая шырока распаўсюджаная галандская тэхналогiя. Да таго ж, замяшчэнне iмпартных матэрыялаў, якое дапускае беларуская распрацоўка, дазволiла дадаткова эканомiць да 20 тысяч долараў на гектары цяплiчнай плошчы. У вынiку рэнтабельнасць камбiната за апошнiя пяць гадоў не апускалася нiжэй за 40 працэнтаў. Заробленыя грошы дапамагаюць паспяхова вырашаць i сацыяльныя пытаннi, нават будаваць жыллё для работнiкаў «Бярэсця».

Як адзначыў у справаздачы Прэзiдэнту дырэктар цяплiчнага камбiната Мiкалай Долбiк, калi 8—9 гадоў таму прадпрыемства вырабляла да 3 тысяч тон прадукцыi i затрачвала на гэта 20 мiльёнаў кубiчных метраў газу, то летась на вытворчасць 7 тысяч тон памiдораў i гуркоў выкарыстана ўсяго 7 мiльёнаў кубаметраў «блакiтнага палiва». «Значыць, умеем i можам. У свеце такога вопыту больш не знойдзеш!» — ацанiў работу цяплiчнага камбiната кiраўнiк дзяржавы.

Увогуле сабекошт прадукцыi прадпрыемства на 50 працэнтаў нiжэй, чым сярэднi па Беларусi. Гэты вопыт трэба вывучаць i распаўсюджваць у iншых рэгiёнах, лiчыць Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым нельга абмяжоўвацца выкананнем пастаўленай задачы аб узвядзеннi аднаго такога камбiната ў кожнай вобласцi. Даступнай i якаснай агароднiнай павiнны быць забяспечаны ўсе рэгiёны краiны.

Другiм прадпрыемствам, якое наведаў кiраўнiк дзяржавы ў ходзе рабочай паездкi па Брэстчыне, стала ААТ «Савушкiн прадукт». Малочнае прадпрыемства, як i «Бярэсце», з’яўляецца флагманам у сваёй галiне.

Генеральны дырэктар ААТ «Савушкiн прадукт» Аляксандр Саўчыц азнаёмiў Прэзiдэнта са структурай паставак малака, рынкамi збыту прадукцыi. Дарэчы, геаграфiя апошнiх даволi шырокая. Дастаткова адзначыць, што пастаўкi прадукцыi ААТ «Савушкiн прадукт» ажыццяўляюцца нават самалётам на Чукотку. Увогуле на экспарт пастаўляецца 37 працэнтаў ад агульнага аб’ёму прадукцыi. Малочныя далiкатэсы гэтага брэнда можна сустрэць i ва Украiне, i ў Казахстане. А нядаўна «Савушкiн прадукт» у лiку пяцi прадпрыемстваў Беларусi сертыфiкаваў сваю прадукцыю на пастаўку ў краiны Еўрапейскага саюза.

Аляксандр Лукашэнка ў суправаджэннi генеральнага дырэктара прадпрыемства прайшоў па цэхах i ўчастках завода, падрабязна азнаёмiўся з вытворчасцю. Ацэнка работы, зробленая Прэзiдэнтам, — самая высокая.

У завяршэнне рабочай паездкi па Брэстчыне Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытаннi журналiстаў.

Пасля развалу СССР Беларусi было неабходна захаваць рынкi збыту прадукцыi, таму iснаваў пэўны «крэн» у бок адносiнаў з Расiяй i iншымi савецкiмi рэспублiкамi. «Аднак мы нiколi не выступалi супраць Еўропы, не вялi сябе так, каб сапсаваць з ёю адносiны», — адзначыў Прэзiдэнт, адказваючы на пытанне аб перспектывах супрацоўнiцтва з ЕС. «Склалася так, што еўрапейцам не спадабалiся некаторыя моманты нашай унутранай палiтыкi, але жыць па сваiх законах — наша права, — заявiў кiраўнiк дзяржавы. — Мы ж не ўмешваемся ў заканадаўства iншых краiн». Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, у адносiнах да Беларусi часам выкарыстоўваюцца двайныя i нават трайныя стандарты. «Мы такога падыходу не прымаем, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — У нас ёсць свае iнтарэсы, i яны не супярэчаць еўрапейскiм».

Больш за тое, Беларусь вырашае шэраг сур’ёзных для ЕС праблем. «Наша мяжа надзейна прыкрывае Еўропу ад нелегальных мiгрантаў, паставак зброi, ядзернага палiва i тэхналогiй. Увогуле краiны ЕС настолькi зацiкаўленыя ў Беларусi, наколькi Беларусь зацiкаўленая ў iх», — лiчыць Прэзiдэнт.

Апошнiм часам як на Усходзе, так i на Захадзе актыўна абмяркоўваецца тэма размяшчэння элементаў амерыканскай ПРА ў Еўропе. Адказваючы на пытанне аб магчымым дзеяннi ў адказ, — размяшчэннi расiйскiх ракет сярэдняй дальнасцi на тэрыторыi Беларусi (такая iнфармацыя з’явiлася ў расiйскай прэсе), Аляксандр Лукашэнка заявiў, што пра такiя планы яму невядома. «Хутчэй за ўсё, гэта, як звычайна бывае ў Расii, — «пiяр», i «пiяр» няўдалы», — лiчыць Прэзiдэнт. Сёння трэба не «пiярыць», а спакойна садзiцца двум прэзiдэнтам i прымаць рашэннi аб тым, што будзем рабiць». Амерыканскiя ПРА разгортваюцца супраць Расii, а не супраць нашай дзяржавы. Разам з гэтым Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што «наша задача — забяспечыць бяспеку беларускага i расiйскага народаў на заходнiм накiрунку. З гэтага погляду мы глядзiм на размяшчэнне элементаў амерыканскай ПРА ў Чэхii i Польшчы», — заявiў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка не выключае, што для выратавання свайго iмiджу Джордж Буш можа пайсцi на ваенны канфлiкт у Iране. Беларускi лiдар лiчыць, што ваенныя дзеяннi ЗША i iх саюзнiкаў супраць iсламскай рэспублiкi могуць прывесцi да абвалу сусветнай эканомiкi. «Iран — не Iрак. Адказ будзе сур’ёзным i адэкватным», — лiчыць Прэзiдэнт. Акрамя таго, на Iране завязаны iнтарэсы яшчэ як мiнiмум дзвюх ядзерных звышдзяржаў — Кiтая i Расii. На думку беларускага лiдара, канфлiкт можа не абмежавацца толькi вайной у Iране i прывесцi да страшных наступстваў.

Аляксандр Лукашэнка заявiў, што здабыча беларускай нафты ў Венесуэле — не PR-акцыя, як нехта хоча гэта прадставiць, а рэальная магчымасць, якая хутка будзе рэалiзавана. Напрыклад, Кiтай, якi ў два разы далей за Беларусь ад Венесуэлы, здабывае там нафту. «Дык чаму мы не можам гэтага рабiць? Беларусь будзе там здабываць нафту», — заявiў Прэзiдэнт. — «Пры гэтым не абавязкова везцi яе сюды. Дастаткова прадаць, а ў краiну прывезцi грошы».

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, Беларусь далёка прасунулася ў прапрацоўцы дыверсiфiкацыi паставак нафты. Як адзначыў Прэзiдэнт, яго вiзiты ў ААЭ i Iран былi недарэмнымi. Беларусь ужо «прымяраецца», якое радовiшча будзе распрацоўваць у Iране. Гэтую «далёкую» нафту таксама можна будзе прадаць. Аднак у выпадку форс-мажорных абставiнаў Беларусь зможа завозiць, няхай i крыху даражэй, нафту з гэтых краiн. «Але на каленях мы стаяць не будзем», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

На пытанне аб далейшым пасля трагедыi ў Самалi ўдзеле Беларусi ў гуманiтарных акцыях пад эгiдай ААН, кiраўнiк дзяржавы выказаў упэўненасць, што адмаўляцца ад гэтага не варта. «Калi гэта рабiць акуратна, як i было на працягу дзесяцiгоддзяў, нам гэта выгадна», — адзначыў Прэзiдэнт. — I справа не ў грошах, а ў прэстыжы, iмiджы краiны». Разам з тым кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што ў прычынах трагедыi яшчэ трэба разабрацца. Зараз працуе спецыяльна створаная камiсiя. Для прыняцця рашэння Прэзiдэнт чакае поўнай iнфармацыi.

Брэсцкая вобласць.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка працягнуў работу ў рэгiёнах. Пасля наведвання 3 красавiка Капыльскага раёна ён накiраваўся на Брэстчыну
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика