Павялiчыцца адказнасць за абарот наркотыкаў
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Парламенцкі дзённік Учора дэпутаты прынялi ў першым чытаннi законапраект «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх прэкурсаў».У апошнiя гады для Беларусi рэзка абвастрылася праблема незаконнага абароту асаблiва небяспечных наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў. У прыватнасцi, за апошнiя пяць гадоў аб’ём канфiскаваных дэпрэсантаў узрос у 577 разоў, метадону — у 136 разоў, амфетамiнаў — у 22 разы, гераiну — у 3 разы. Аптовыя партыi асаблiва небяспечных наркотыкаў з-за межаў распаўсюджваюцца арганiзаванымi злачыннымi групамi ў абласных цэнтрах i буйных гарадах. Паводле слоў першага намеснiка мiнiстра ўнутраных спраў Аляксандра Шчурко, толькi ў гэтым годзе разам з польскiмi калегамi ўдалося не дапусцiць у Беларусь амаль тону наркотыкаў, якiя былi канфiскаваныя на тэрыторыi Польшчы. У самой жа Беларусi, адзначыў А. Шчурко, за два апошнiя гады было выяўлена i лiквiдавана 8 падпольных лабараторый па вытворчасцi цяжкiх наркатычных сродкаў, тры з якiх — у гэтым годзе. Паводле падлiкаў экспертаў, затраты ў памеры тысячы еўра на набыццё хiмiчных рэчываў для вырабу метадону ў такiх лабараторыях прыносяць злачынцам даход у памеры не менш за 80 тысяч еўра. А. Шчурко таксама адзначыў, што за апошнiя дзесяць гадоў узровень наркатызацыi насельнiцтва Беларусi павялiчыўся амаль у тры разы i склаў у 2006 годзе 127 чалавек на 100 тысяч насельнiцтва. Праўда, у нашай краiне гэты паказчык усё ж такi меншы ў параўнаннi з Украiнай i Расiяй — больш за 280 i больш за 250 чалавек на 100 тысяч насельнiцтва адпаведна. Законапраект, якi прынялi дэпутаты, уводзiць у Крымiнальны кодэкс паняцце «асаблiва небяспечных наркатычных сродкаў або псiхатропных рэчываў». Гэта звязана з тым, што ў дзеючым заканадаўстве адсутнiчае механiзм, якi дазваляе аказваць мэтанакiраванае ўздзеянне на асобаў, якiя здзяйсняюць незаконныя дзеяннi з асаблiва небяспечнымi наркотыкамi. Таксама больш жорсткая крымiнальная адказнасць прадугледжваецца за збыт наркотыкаў у больш буйных памерах. Будзе ўстаноўлена i адказнасць за вырошчванне раслiн, якiя ўтрымлiваюць не толькi наркатычныя, але i псiхатропныя рэчывы. Акрамя таго, законапраект устанаўлiвае, што ў якасцi абставiнаў, якiя абцяжарваюць правапарушэнне, будзе лiчыцца збыт наркотыкаў ва ўстановах адукацыi, аховы здароўя, вайсковых часцях, папраўчых установах, у месцах правядзення спартыўных i культурна-масавых мерапрыемстваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора дэпутаты прынялi ў першым чытаннi законапраект «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях незаконна
|
|