21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Колеру вясёлкi

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзённiк Вiкi Ц.




Колькi чалавеку трэба для шчасця? Каму як. Аднаму — паўцарства (лепшая палова), другой — цёплыя дзянькi i сонейка, трэцяму — лiшняя гадзiна сну. Але, напэўна, практычна ў кожнага -наццатым пунктам у спiсе патрэб фiгуруе вясна. Прынамсi, я не ведаю нiкога, хто мае штосьцi супраць гэтай самай жыватворнай пары года.

5.04.2007

Яшчэ ўчора на ўзгорку за аўтобусным прыпынкам шарэў апошнi снег. А сёння жаўцее вясёленькiмi кропкамi падбел, як быццам россып вяснушак. I гэта нiкога не здзiўляе. Калi ж у офiсе «ў новым колеры» з’яўляецца дзяўчына (якая, прашу заўважыць, амаль паўтара года хадзiла, як елка — «зимой и летом одним цветом»), ва ўсiх з нейкай прычыны наступае культурны шок.

Асаблiва нервуецца мужчынская частка офiснага насельнiцтва. Спачатку доўга не заўважаюць, потым здзiўляюцца. «Навошта?» — акуратна пытаюцца. I адразу забiваюць жалезнай логiкай усю рамантыку. Як гэта навошта? Вясна, спадарства!

Але гэта тлумачэнне так проста не прымаецца. Пачынаюцца ўдакладненнi — а можа, закахалася? Цi, наадварот, патрапiла ў самы цяжкi вiток вясенняй дэпрэсii? Цi ўсё адно вырашыла зрабiць кароткую стрыжку i зараз наладзiла феерычнае развiтанне з валасамi? Мае шчырыя запэўнiваннi, што гэта — проста так, у адпаведнасцi з вясновым станам душы, успрымаюцца з недаверам i насцярожанасцю.

«Мне не падабаецца», — выносiць вердыкт хтосьцi з сяброў. — «Але ж я фарбую свае валасы, не твае!» — рэзонна пярэчу я. — «Ну i што. Ты сама не разумееш, навошта гэта робiш», — перакананы сябар.

Гэта, дарэчы, няпраўда. Па вясне прачынаецца жаданне штосьцi тэрмiнова змянiць. Толькi ў некаторых гэта вылiваецца ў напалеонаўскiя планы перабудовы свету. А iншыя — пачынаюць з малога. Вам кожны цырульнiк пацвердзiць: нiшто так не мяняе настрой i нават самаадчуванне жанчыны, як абноўлены колер валасоў. Штучныя бландзiнкi мiжволi робяцца больш летуценнымi i лёгкiмi на кантакт, палымяныя рыжунi заразлiва рагочуць у кампанii, брунеткi праяўляюць нечаканую цвёрдасць характару. Тут я ведаю, што кажу, шампунем ад L’Оrеаlе клянуся. Асабiста я са старэйшых класаў школы змяняла колер валасоў ад пяшчотна-абрыкосавага да цёмна-каштанавага. У нетрах шафы захаваўся яшчэ бальзам з цудоўным малахiтавым адценнем — вы не ўяўляеце, як людзi рэагуюць на «русалчыны» валасы! Сiнi колер мне, праўда, не падышоў, так што нават фотаздымкi, якiя засведчылi гэты вар’яцкi ўчынак, вынiшчаныя.

Аднойчы буйная французская касметычная кампанiя правяла апытанне. Высветлiлася — пераважная большасць мужчын сцвярджае, што iм не падабаюцца жанчыны з фарбаванымi валасамi. Але практычна нiхто з гэтай самай большасцi не здолеў «апазнаць» па фотакартках, цi натуральны колер валасоў у той цi iншай паненкi! Так што не спяшайцеся абурацца, заўважыўшы ў натоўпе дзяўчыну з ярка-блакiтнай шавялюрай. Па-першае, яна нiколькi не менш i не больш штучная, чым шавялюра асляпляльнай бландзiнкi, што ідзе побач. Па-другое — а можа, яна сапраўды адчувае сябе камфортна ў гэтай «абалонцы»?

Каб канчаткова зламаць сапрацiўленне мужчыны, варта папрасiць яго зрабiць апiсанне пафарбаванай пасмачкi валасоў. Трэба бачыць, з якой стараннасцю першакласнiка моцны пол падбiрае эпiтэты, каб выразiць рознiцу памiж плацiнавай i попельнай бландзiнкай! Спалучэннi кшталту «залаты арэх», «кава з карамеллю», «цыкламен» i г.д. увогуле лiчацца нячэснай гульнёй, бо надоўга заганяюць мужчыну (калi ён, зрэшты, не прафесiйны стылiст) у ступар. Затое як узбагачаецца з цягам часу вобразнасць мыслення i палiтра вядомых яму адценняў! Больш шырокая, бадай што, толькi ў гандляроў фарбамi для машын. Але гэта ўжо зусiм iншая гiсторыя.

Я не бiёлаг, i не ведаю, чым растлумачыць гэты парадокс. Ва ўсёй жывой прыродзе прыхарошваюцца асобiны мужчынскага полу. Селязнi куды прыгажэйшыя за вуцiц, «страказлы» ярчэйшыя за стракозак, матылькi проста забiваюць напавал сваёй вытанчанай шыкоўнасцю — у параўнаннi з шэранькiмi «дзяўчатамi». I толькi ў пародзе hоmо sарiеns адбыўся нейкi збой: вылучыцца, зрабiцца больш заўважнымi стараюцца жанчыны. Магчыма, таму, што горкая статыстыка пра дзесяць дзяўчат i восем хлапцоў не страчвае актуальнасцi. А яшчэ мы папросту iстоты эмацыянальныя, i сваю радасць жыццю выказваем лiтаральна ўсiм выглядам — ад макаўкi да высокiх абцасаў. Не перашкаджайце нам рабiць гэтыя маленькiя пераўтварэннi. I не рабiце выгляд, калi ласка, што вам непрыемна глядзець на чубчыкi i косы, хвасты i кучарашкi, кароткiя «пер’i» i пушыстыя грывы ўсiх колераў вясёлкi...


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькi чалавеку трэба для шчасця? Каму як. Аднаму — паўцарства (лепшая палова), другой — цёплыя дзянькi i сонейка, трэцяму — лiшняя гадзiна сну. Ал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика