21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цуд Велiкоднага звона

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

На працягу ўсяго Светлага тыдня любы чалавек можа, спытаўшы блаславення настаяцеля, падняцца на любую званiцу i паспрабаваць сябе ў якасцi званара. Адначасова палячыць сваю душу i цела.

Гэта вельмi даўняя набожная традыцыя — як выказванне Пасхальнай радасцi, бласлаўлёны звон ад службы i да службы. Заканчваецца Лiтургiя — можна званiць да вячэры, заканчваецца вячэра — можна званiць усю ноч да Лiтургii. Таму Светлы тыдзень у народзе завецца яшчэ Званiльны. Са старажытных часоў менавiта ў гэты час нараджалiся званары, бо кожны мог паспрабаваць сябе i стаць званаром. Асаблiва любiлi гэту справу дзецi.

— Сёння традыцыя адрадзiлася, — кажа дырэктар Школы званароў Мiнскага епархiяльнага ўпраўлення Багдан БЯРОЗКIН. — Праўда, ажыятаж ля званiц адбываецца толькi на Вялiкдзень i на наступны дзень. Пэўна, людзi не ведаюць, што званiць можна ўвесь тыдзень да Антыпасхi.

Наконт здольнасцi звону вылечваць ад хвароб i забiваць мiкробы Багдан Уладзiмiравiч лiчыць, што гэта не мiфы. «Тут кожны атрымлiвае па веры, — кажа ён. — Звон сiмвалiзуе голас Божы, таму, напэўна, ён i валодае цудадзейнай сiлай».

Традыцыя царкоўнага звону прыйшла ў Вiзантыю з Заходняй Еўропы ў IX стагоддзi, а ўжо адтуль, разам з хрысцiянствам, яна трапiла на славянскiя землi. Беларускiя званы адрознiвалiся ад тых, што былi распаўсюджаныя на Русi, — адбiваўся ўплыў заходне-еўрапейскай культуры. Тут нiколi не было такiх вялiкiх званоў, як, напрыклад, у Растоўскiх землях, у Маскве — так званых «тысячнiкаў» — не меней за тысячу пудоў вагой. Таму звон над нашай Бацькаўшчынай атрымлiваўся больш лёгкi, рухомы.

Прафесiйнага навучання званарнаму майстэрству на Беларусi да 2000 года не iснавала. Аднак навука гэтая не простая. Сёння заняткi ў Школе званароў складаюцца з курсаў тэалогii, гiсторыi Рускай Царквы, катэхiзiсу, царкоўна-славянскай мовы, богаслужэбнага статута, Свяшчэннай гiсторыi, асноў тэорыi музыкi i, самае асноўнае, — практычных i тэарэтычных заняткаў па званарнаму мастацтву. Прыходзяць навучацца ў школу людзi самыя розныя — ад старшакласнiкаў да пенсiянераў, нярэдка — дзяўчаты i жанчыны.

— Пры правiльнай устаноўцы звона на званiцы з гэтай службай справiцца чалавек любой вагавой катэгорыi, — тлумачыць Багдан Бярозкiн. — У званы да 500 пудоў можна званiць без памочнiка, проста праз педаль, якая будзе лёгка нацiскацца.

З захаваных на Беларусi званоў самы стары — Моладаўскi, ён быў адлiты ў 1583 годзе ў Коўна, горадзе Вялiкага Княства Лiтоўскага (цяпер Каўнас), для Свята-Узнясенскай царквы вёскi Моладава, што ў Iванаўскiм раёне. На жаль, сёння гэты звон не мае голасу, затое ён мае мову — старажытна-беларускую, на якой на яго корпусе выбiты 90-ы Псалом Давiдаў. Супрацоўнiкi музея старажытна-беларускай культуры пры Акадэмii навук мараць вярнуць звон у сваю экспазiцыю (зараз звон знаходзiцца ў Моладаве), каб зрабiць гэту ўнiкальную рэлiквiю даступнай для людзей.

З тых, што захавалi i голас, прычым надзвычай прыгожы, самы стары — звон у вёсцы Краснае Маладзечанскага раёна, адлiты ў 1860-м годзе мiнскiм майстрам. У Красным, дарэчы, увогуле ўнiкальны набор званоў — сем, i ўсе старыя.

У вёсцы Амельянец Камянецкага раёна, у Крыжа-Уздвiжанскiм храме, клiча да агульнай малiтвы таксама дзiўны звон — падараваны маршалам Жукавым. Пасля Вялiкай Перамогi настаяцель паслаў маршалу пiсьмо з падзякай, паведамiў, што падзякавалi i Богу, але пазванiць не было ў што. У адказ атрымаў пасылку вагой у тону, адкрылi — а там званы.

Ёсць у Беларусi i ўнiкальная званiца — у Пустынскiм мужчынскiм манастыры — адна з самых высокiх на тэрыторыi былой Царскай Расii. Яе вышыня каля 84 метраў, гэта толькi на 8 метраў нiжэй знакамiтай званiцы «Iван Вялiкi» ў Маскве, вышэй якой калiсьцi ўвогуле забаранялася ўзводзiць будынкi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу ўсяго Светлага тыдня любы чалавек можа, спытаўшы блаславення настаяцеля, падняцца на любую званiцу i паспрабаваць сябе ў якасцi званара. Ад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика