21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усёй сям’ёй — у аквацэнтр!

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

Мода на здароўе

З кастрычнiка 2004 года, пасля рэканструкцыi Гродзенскага фiзкультурна-аздараўленчага комплексу i адкрыцця на яго базе прадпрыемства «Аквацэнтр» тут пабывала ўжо каля 650 тысяч чалавек — не толькi жыхароў горада над Нёманам, але i гасцей з раёнаў Гродзенскай i iншых абласцей Беларусi, з Польшчы, Лiтвы... Зайздросная папулярнасць! I гэта пры тым, што гродзенскi «Аквацэнтр» — зусiм не манапалiст нават у сваiм рэгiёне.

Восем заняткаў — i вы ўмееце плаваць

Звычайна, калi на рэках i вадаёмах пачынаецца купальны сезон, выратавальныя службы нагадваюць трагiчную статыстыку мiнулых гадоў i заклiкаюць да акуратных паводзiнаў на вадзе. Аднак не бывае года, каб абышлося без ахвяраў, i не адзiнкавых, а дзесяткаў. Прычыны, канешне, розныя, але адна з галоўных банальная — людзi не ўмеюць плаваць. I не проста плаваць, дадае старшы адмiнiстратар гродзенскага «Аквацэнтра» Людмiла Фурман, а граматна паводзiць сябе ў воднай прасторы, нават неглыбокай.

Тыя ж нарвежцы, вобразна кажучы, толькi нарадзiлiся i — на лыжы. Дык, мо, у Беларусi, дзе столькi рэк i азёраў i якую нездарма называюць сiнявокай, павiнен iснаваць культ плавання? Але хто гэтаму вучыць? Басейны маюцца далёка не ва ўсiх дзiцячых садках i навучальных установах. Ды i наяўнасць басейна — гэта яшчэ не гарантыя, што наша падрастаючае пакаленне там навучаць плаванню. Паколькi гэта ў нас, на жаль, не ўваходзiць у абавязковую праграму навучання асновам бяспекi жыццядзейнасцi. I зусiм не факт, што нават там, дзе ёсць басейн, працуе высокаквалiфiкаваны спецыялiст па плаванню.

— Паважаныя бацькi! Каб быць спакойнымi за сваiх дзяцей падчас купальнага сезона на адкрытых вадаёмах, паклапацiцеся пра тое, каб яны навучылiся плаваць. Мы ў гэтым з вялiкiм задавальненнем дапаможам, — гаворыць Людмiла Фурман.

Тым больш, што гродзенскi «Аквацэнтр» — аб’ект проста ўнiкальны. Тут ёсць любая глыбiня для самых розных клiентаў — ад, скажам так, «паўзунковага» ўзросту да майстроў спорту, 50-метровы плавальны басейн з чатырма дарожкамi, дзiцячы басейн, набор скачковых вышак i трамплiнаў.

У «Аквацэнтры» не шкадуюць сродкаў на павышэнне прафесiйнага ўзроўню сваiх кадраў. Усе iнструктары па плаванню — сапраўдныя прафесіяналы з адпаведнымi квалiфiкацыйнымi пасведчаннямi. Пры гэтым усё залежыць ад жадання кожнага канкрэтнага клiента. Хочаш — заняткi ў групе, больш схiльны да iндывiдуальных — калi ласка, прычым можаш сам вызначыць зручны для сябе час.

— У iндывiдуальным парадку мы, як правiла, займаемся з ужо дарослымi людзьмi, паколькi для некаторых з iх пэўны бар’ер у тым, што яны саромеюцца свайго няў-мення плаваць, — зазначае Людмiла Фурман. — Але не варта па гэтай прычыне камплексаваць, справа, як кажуць, нажыўная i нашы iнструктары знойдуць падыход да кожнага чалавека. Восем заняткаў за месяц — i людзi, хоць яшчэ i не плывуць рознымi стылямi, але ўжо разумеюць, што такое вада. А пасля трох месяцаў плывуць ужо выдатна.

I вось цяпер параўнайце затраты з набыткам. Месяц заняткаў для дзяцей у групе каштуе 37 тысяч рублёў, пасля чаго можна ўжо не проста трымацца на вадзе, а плаваць. I правiльна робяць некаторыя прызыўнiкi, якiя перад службай у армii прыходзяць у «Аквацэнтр» навучыцца плаванню (тут цесна супрацоўнiчаюць з войскамi Заходняга аператыўнага камандавання, Гродзенскiм пагранiчным атрадам). Альбо людзi ўжо зусiм не юнацкага ўзросту, якiя вучацца плаваць перад паездкай у Крым цi на Канары: у параўнаннi з коштам пуцёўкi затраты проста мiзэрныя, затое чалавек будзе камфортна адчуваць сябе падчас адпачынку. I ў гэтым падарожжы, i ў будучых.

Алiмпiйская якасць паслуг

Найноўшая гiсторыя гэтага аздараўленча-спартыўнага комплексу ў Гродне ўжо адзначана больш чым дзесяткам прэстыжных дыпломаў. У прыватнасцi, у рэспублiканскiм конкурсе «Пазнай Беларусь» ён прызнаны лепшым iнвестыцыйным аб’ектам турыстычнай iнфраструктуры 2005 i 2006 гадоў, што сведчыць аб эфектыўным выкарыстаннi затрачаных на рэканструкцыю больш чым чатырох мiльярдаў бюджэтных рублёў, а таксама лепшым турыстычным аб’ектам адпачынку. Але, бадай, самая каштоўная ўзнагарода — гэта сертыфiкат i хрустальны знак «Алiмпiйская якасць паслуг» ад Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта i Дзяржстандарта Беларусi, якiмi комплекс быў удастоены летась.

Якасць работы «Аквацэнтра» пачынаецца, пэўна, з узорнай па чысцiнi вады, што дасягаецца яе поўнай рэцыркуляцыяй з аўтаматычнай дазiроўкай хларавання. I на гэтай аснове наведвальнiкам самага рознага ўзросту прадастаўляецца больш за трыццаць вiдаў (!) аздараўленчых паслуг. «Вiзiтная картка» комплексу — аквапарк з горкамi, каскадамi, гейзерамi, джакузi, гiдрамасажнымi струменямi... Вялiкай папулярнасцю, асаблiва ў жанчын, карыстаюцца душ Шарко, а таксама адна з апошнiх паслуг — аквааэробiка. Гэта заняткi ў вадзе па спецыяльнай праграме, дзякуючы якiм можна знiзiць вагу, прыдаць гiбкасць целу i ўвогуле палепшыць самаадчуванне.

А яшчэ ж ёсць фiнскiя саўны з мiкрабасейнамi, турэцкiя лазнi, ручны гiдрамасаж, трэнажорныя залы атлетычнай гiмнастыкi i шэйпiнга, салярый, кафэ-бар... У перспектыве, мажлiва, побач з будынкам «Аквацэнтра» будзе тэнiсны стадыён пад дахам.

Варта адзначыць, што «Аквацэнтр», працуючы ў жорсткiх умовах самаакупляльнасцi i поўным рублём аплачваючы спажыванне энергарэсурсаў, вады, тым не менш праводзiць гiбкую цэнавую палiтыку. Цэны, дарэчы, на працягу амаль трох гадоў павышалiся толькi аднойчы, прычым рознiца не надта iстотная. А 5200 дзяцей, iнвалiдаў летась пабывалi тут наогул бясплатна.

Зрэшты, дырэктар «Аквацэнтра» Пётр Макараў, гаворачы аб паслугах i колькасцi наведвальнiкаў, далёкi ад нейкай эйфарыi i лiчыць, што патэнцыял прадпрыемства яшчэ стопрацэнтна не рэалiзаваны. Куды больш актыўна маглi б супрацоўнiчаць з гэтай «фабрыкай здароўя», якая здольна камфортна абслужыць каля двух тысяч наведвальнiкаў у дзень, школы, сярэднiя спецыяльныя i вышэйшыя навучальныя ўстановы, прадпрыемствы i арганiзацыi, вымушае жадаць лепшага выкарыстанне басейна, вышак i трамплiнаў для трэнiровачнага працэсу спартсменаў.

Праблема, пэўна, яшчэ i чыста псiхалагiчная. Мы шмат гаворым пра здаровы лад жыцця, аднак для многiх гэта — нейкая абстрактная фраза, якая абсалютна не мае дачынення асабiста да iх, а калi i датычыцца, то выключна ў сэнсе фiзiчных «практыкаванняў» на агародзе. Хоць вартыя пераймання прыклады — побач. «Звязда» ўжо расказвала пра ветэрана Вялiкай Айчыннай вайны Алену Пятроўну Iванову, якая з 1986 года, двойчы на тыдзень наведвае Гродзенскi фiзкультурна-аздараўленчы комплекс, а цяпер аквацэнтр. Навошта? А таму, тлумачыць Алена Пятроўна, што пры фiзiчнай працы на дачы працуюць толькi пэўныя мышцы, а астатнiя — «на нулi». А вось калi плаваеш, то ўзмацняюцца i сэрца, i мышцы, i сасуды, i звязкi, паляпшаецца не толькi фiзiчны, але i эмацыянальны тонус.

Дык што, на дачу? Цi, можа, у аквацэнтр? Альбо, як кампрамiсны варыянт, у аквацэнтр пасля дачы? Усёй сям’ёй!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З кастрычнiка 2004 года, пасля рэканструкцыi Гродзенскага фiзкультурна-аздараўленчага комплексу i адкрыцця на яго базе прадпрыемства «Аквацэнтр» тут п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика