21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вiтамiнная скарыначка

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Беларусы iмкнуцца ўжываць менш чорнага хлеба i больш — кандытарскiх вырабаў. Тэндэнцыя, канешне, зразумелая. У час неверагоднай папулярнасцi разнастайных дыет iх прыхiльнiкам так цi iнакш даводзiцца ад нечага адмаўляцца. Выбiраецца, безумоўна, прасцейшы варыянт. Напрыклад, хлеб замяняецца булачкай. Толькi наўрад цi падобны падыход можна лiчыць карысным для здароўя, бо пры такiм раскладзе арганiзм пазбаўляецца жыццёва важных рэчываў.

Наогул хлеб — старажытны прадукт харчавання, крынiца вугляводаў, раслiнных бялкоў, харчовых валокнаў, вiтамiнаў групы В i многiх мiнеральных рэчываў. Гэтым сваiм карысным вартасцям хлеб абавязаны зерню. Лiчыцца, што з дапамогай зерневых культур чалавек на трэць задавальняе патрэбу ва ўсiм пералiчаным. Сваю карысць зерне хавае ў зародку, i таму так часта мы чуем аб неабходнасцi ўжывання прарошчанага зерня, i ў абалонцы, i таму, чым менш яно перапрацоўваецца (грубы памол), тым больш карысным будзе гатовы прадукт — хлеб з дабаўленнем вотруб’я. Адпаведна мука вышэйшых гатункаў — найменш карысная. А ў прынцыпе варта дадаць, што ў «натуральным варыянце» некаторыя карысныя рэчывы зерня не прыдатныя для засваення. Толькi падчас складаных бiялагiчных працэсаў браджэння ўтвараюцца ферменты, здольныя перавесцi ўсё карыснае ў засваяльную форму.

Традыцыйна хлеб выпякаўся з жытняй мукi, пазней — з пшанiчнай, вады i солi, а ў якасцi закваскi прымянялiся кiслае цеста або хмелевыя закваскi. З ростам аб’ёмаў прамысловай вытворчасцi хлеба «капрызныя» хмелевыя закваскi сталi прымяняцца ўсё радзей i iх замянiлi на закваскi спецыяльных чыстых культур дражджэй i малочна-кiслых бактэрый. Падчас прамысловай вытворчасцi ад культуры дражджэй патрабуецца вялiкая ўстойлiвасць да разнастайных знешнiх уздзеянняў i многiя iншыя вартасцi, якiя не маглi забяспечыць хмелевыя закваскi. Паступова традыцыя хлебапячэння на хмелевых заквасках пачала знiкаць i ў рэшце рэшт захавалася толькi ў асобных праваслаўных манастырах.

— Сёння мы адраджаем нацыянальныя традыцыi хлебапячэння, у тым лiку i выкарыстанне хмелевых заквасак, — кажа дырэктар УП «Белтэхнахлеб» Ларыса КАЛАСОЎСКАЯ. — Зараз у рэспублiцы выпрацоўваецца каля 2 тысяч найменняў хлебабулачных вырабаў у год. Традыцыйна ў структуры асартыменту хлябоў асноўную частку складае хлеб з жытняй i сумесi жытняй i пшанiчнай мукi. У апошнiя гады стабiльна расце колькасць выпуску заварных хлябоў. Вялiкiм попытам у пакупнiкоў карыстаюцца хлябы «Нарочанский», «Белая Русь», «Юбiлярны», «Ароматный», «Траецкi», «Родниковый» (Мiнск), «Двинский», «Купеческий» (Вiцебск), «Губернский» (Барысаў), «Богач» (Брэст) i iншыя. Сёння ў рэспублiцы кожны другi бохан — заварны, зроблены па складаных шматстадыйных тэхналогiях з выкарыстаннем тэрмафiльных штамаў малочна-кiслых бактэрый Дэльбрука, дражджэй i натуральных дабавак: соладу, бульбяной крупкi, кваснога сусла, кмену, каляндры, анiсу. Асобныя вiды заварных хлябоў выпякаюцца на лiсцях клёну, аеру, капусты.

Заварны хлеб не толькi вельмi смачны, духмяны, але i доўга захоўваецца — 6 сутак. Тэхналогii яго вырабу пастаянна ўдасканальваюцца, асартымент — пашыраецца. Так, у Барысаве распрацаваны хлеб на кефiрнай заквасцы «Любомирский», на хмелевай — «Молодецкий бездрожжевой», «Молодечненский хмелевой», на кiсла-салодкай, па латвiйскай тэхналогii — «Старадаўнi Нясвiж», з выкарыстаннем малочнай заквашанай заваркi, з дабаўленнем разынак i сухога абястлушчанага малака — «Молодечненский любительский».

З’яўляецца даволi многа новых вiдаў заварных далiкатэсных хлябоў з выкарыстаннем сухафруктаў, семя сланечнiку, кунжуту, грэцкага арэха — хлеб «Изобильный» (Барысаў), «Золотник», «Воскресный» (Гродна), «Ласунак» (Слуцк), «Грандт» (Баранавiчы), «Дворян-ский», «Золотая осень» (Брэст), «Стрелецкий», «Стрелецкий сувенирный» на вiнаградных, дубовых, кляновых лiсцях (Вiцебск).

Пашыраецца асартымент такiх вырабаў, як тоставы хлеб, праснакi, фармавыя здобныя булачкi, iтальянскi хлеб «Чиабатта», булачныя вырабы з начынкамi з агароднiны, кансерваванай марской капустай i iншымi салатнымi начынкамi, ватрушкi фруктова-ягадныя, булачкi з сырам цвёрдых гатункаў, пышкi да булёну i iншыя арыгiнальныя вырабы. Павялiчваюцца аб’ёмы вытворчасцi здобных, слоеных вырабаў, пiрагоў, пiражкоў, грэнак, сухароў i абаранкаў, у прыватнасцi, абаранкаў у глазуры, з рознымi пасыпкамi — кунжут, какос, нонпарэле.

Што датычыцца бездражджавога хлеба, то такiм лiчыцца, як вядома, хлеб, якi не ўтрымлiвае прасаваных дражджэй. Але варта адзначыць, што ў складзе хлебабулачных вырабаў дрожджы абсалютна бясшкодныя: iх колькасць — мiзэрная, да таго ж, яны гiнуць яшчэ пры тэмпературы 60—70 градусаў, а хлеб выпякаецца ў 200—300-градусным «асяроддзi».

Сярод самых свежых навiнак — хлеб, выраблены не з мукi, а з натуральнага зерня, запаранага цi прарошчанага. Ужо выпрацоўваюцца пшанiчныя гатункi — «Зярнятка» i «Старажытны», на стадыi распрацоўкi — жытнi варыянт.

Зараз у нашай краiне можна налiчыць звыш 150 найменняў вырабаў дыетычнага прызначэння. Яны маюць малую колькасць вугляводаў, не ўтрымлiваюць бялку, багатыя на харчовыя валокны, узбагачаюцца вiтамiнамi i мiкраэлементамi.

Даказана, што найбольш эфектыўным шляхам паляпшэння забяспечанасцi ў цэлым насельнiцтва вiтамiнамi i мiнеральнымi рэчывамi з’яўляецца дадатковае ўзбагачэнне iмi прадуктаў масавага спажывання, да якiх адносiцца i той жа хлеб. Праўда, доля апошняга разам з гатункамi лячэбна-прафiлактычнага прызначэння не перавышае ў агульным аб’ёме 15 працэнтаў. Тым не менш...

— Усё большай папулярнасцю ў апошнiя гадоў дзесяць карыстаюцца функцыянальныя прадукты — з утрыманнем iнгрэдыентаў, якiя прыносяць карысць здароўю чалавека, павышаюць яго супрацiўляльнасць захворванням, здольны палепшыць многiя фiзiялагiчныя працэсы, — тлумачыць намеснiк дырэктара УП «Белтэхнахлеб» Ганна БАЗАН. — Такiя прадукты, безумоўна, не з’яўляюцца лекамi, але дапамагаюць папярэджваць захворваннi i старэнне арганiзма. Наша прадпрыемства сумесна з УП «Унiтэхпрам БДУ» распрацавала звыш 40 вiдаў натуральных узбагачаных харчовых сумесяў. Гэтыя кампазiцыi спалучаюць парашкi з фруктаў i агароднiны, зерневыя прадукты, сухое малако, сухую малочную сыроватку, марскую капусту, фiтасыравiну — цыкорый, любiсток, растаропшу, плады глогу, тапiнамбур, корань пятрушкi i г.д.

З выкарыстаннем узбагачаных кампазiцый распрацавана звыш 70 найменняў хлебабулачных i кандытарскiх вырабаў, якiя ўтрымлiваюць яшчэ большую колькасць вiтамiнаў групы В, жалеза, кальцый, медзь, ёд, а таксама фолiевую кiслату i селен. Фолiевая кiслата, напрыклад, жыццёва неабходная не толькi для «сардэчнiкаў», але i для прафiлактыкi гэтых самых сардэчна-сасудзiстых захворванняў у шырокiх групах насельнiцтва. 30 працэнтаў сутачнай патрэбы гэтага мiкраэлемента могуць забяспечыць 300 грамаў такога хлеба, як «Силичи», «Живинка» або хлябца «Витаминка».

Селен уваходзiць у склад важнейшых ферментаў i гармонаў, актыўна ўдзельнiчае ў працэсах абмену рэчываў, забяспечвае арганiзму антыаксiдантную абарону. Спецыяльная ўзбагачаная селенам фiтакампазiцыя ўключаецца ў склад хлеба «Браво», «Славный», якi асвоiў Салiгорскi хлебазавод.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусы iмкнуцца ўжываць менш чорнага хлеба i больш — кандытарскiх вырабаў. Тэндэнцыя, канешне, зразумелая
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика