21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Суботнiк... па ўласнаму жаданню

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Навядзенне парадку на зямлi «буксуе» з-за абыякавасцi жыхароў?

Увесну з-пад снегу разам з першымi кветкамi «з’яўляецца» i смецце, шмат смецця. «Падснежнiкi» — так яго называюць работнiкi службаў, якiя займаюцца добраўпарадкаваннем. Цяпер пытаннi навядзення парадку на зямлi набываюць асаблiвую актуальнасць. Улiчваючы тое, што вясна сёлета ранняя, то i «сезон добраўпарадкавання» стартаваў ужо ў сакавiку, калi звычайна яшчэ i снег не сыходзiў. Гаспадаркi прыступiлi да сяўбы, а ў сельскiх Саветаў таксама «гарачая пара» — трэба прыбiрацца пасля зiмы...

Сорамна будзе

Гарадзецкi сельскi Савет, што на Шклоўшчыне, можна ў нечым лiчыць тыповым — на яго тэрыторыi знаходзяцца 13 вёсак, дзе жывуць 2,3 тысячы чалавек. Амаль чацвёртая частка мясцовых жыхароў — пенсiянеры. Такая статыстыка зараз характэрная для пераважнай большасцi сельсаветаў. Аднак у Гарадзецкага ёсць свае адметнасцi: па-першае, знаходзiцца ён лiтаральна побач з раённым цэнтрам (цэнтральны «офiс» — за 9 кiламетраў, а адну з тутэйшых вёсак дык i ўвогуле можна прыгарадам лiчыць). Вялiкая частка населеных пунктаў размешчана ўздоўж ажыўленых аўтамабiльных магiстраляў, таму ўсё адразу з дарогi вiдаць. Сорамна, калi «карцiнка», якая паўстае ў тым лiку i перад гасцямi Беларусi (праз Шклоўшчыну праходзяць вядомыя мiжнародныя трасы — напрыклад, Санкт-Пецярбург—Адэса), зусiм не песцiць вока. Таму пытаннi навядзення парадку на зямлi тут адносяць да разраду стратэгiчных, яны заўсёды ў цэнтры ўвагi ўладаў.

— У раённай газеце быў надрукаваны спецыяльны зварот да ўсiх жыхароў Шклоўшчыны, дзе вялася гаворка пра тое, што настала пара ладзiць суботнiкi — прыбiраць уласныя падворкi, а таксама навакольную тэрыторыю, — кажа старшыня Гарадзецкага сельскага Савета Мiкалай Ляшкевiч. — Гэтая работа не церпiць «адкладу», яе трэба праводзiць своечасова, iнакш нiякага парадку не будзе. Кожны ўчастак мае свайго гаспадара, якi нясе адказнасць за чысцiню, — гэта жыхар альбо тая цi iншая арганiзацыя. Да ўсiх аднолькавае патрабаванне, зараз заканадаўства дазваляе ў адносiнах да парушальнiкаў прымаць даволi жорсткiя адмiнiстрацыйныя меры. Зразумела, што спачатку павiнна быць растлумачальная работа цi, калi неабходна, папярэджанне, i толькi пасля штрафы. Дарэчы, грашовыя спагнаннi зараз вельмi адчувальныя — ад 4 да 25 базавых велiчынь.

Iнiцыятыва перш за ўсё

Мiкалай Ляшкевiч родам з Брэсцкай вобласцi, са Столiнскага раёна. На Шклоўшчыну па размеркаванню прыехаў амаль трыццаць гадоў таму — у 1978-м. Напэўна, Мiкалай Паўлавiч па праву можа сябе лiчыць тутэйшым. На розных пасадах ён працаваў у сельскай гаспадарцы, а старшынёй сельскага Савета — першы тэрмiн. Сваю цяперашнюю справу лiчыць вельмi адказнай i ганаровай.

— З усiмi надзённымi пытаннямi вяскоўцы куды адразу iдуць? — пытаецца Ляшкевiч. — Вядома ж, у сельскi Савет. I кожнаму чалавеку трэба дапамагчы, знайсцi шляхi вырашэння яго праблемы. Зразумела, што адразу з усiм нельга справiцца, аднак варта iмкнуцца да таго, каб адказваць на пытаннi па меры iх з’яўлення. У сельсавета невысокiя фiнансавыя магчымасцi, аднак вялiкiя рэзервы ў арганiзацыйным плане. А гэта галоўны рухавiк кожнай справы.

Сёлета на правядзенне добраўпарадкавання ў Гарадзецкiм сельсавеце запланавана выдаткаваць 28 мiльёнаў рублёў. Невялiкая сума атрымлiваецца, калi яе ўмоўна «раскiнуць» на ўсе 13 вёсак. Таксама трэба ўлiчваць i тое, што пэўная частка гэтых сродкаў пойдзе на аплату вулiчнага асвятлення. Сетка вялiкая: у кожнай, нават самай маленькай, вёсцы цяпер уначы лiхтары запальваюць. Электрычнасць пры гэтым выкарыстоўваюць эканомна — паўсюль спецыяльныя фотарэле зманцiраваны, якiя падключаюць асвятленне толькi калi сцямнее.

Вялiкi аб’ём работ будзе выкананы ў вёсцы Гарадзец, якая сёлета зменiць свой статус, — пераўтворыцца ў аграгарадок. Усяго на правядзенне рамонту, добраўпарадкаванне, а таксама ўзвядзенне новых аб’ектаў запланавана выдзелiць каля 13 мiльярдаў рублёў. Прыкладна столькi ж мяркуецца ўкласцi i ў развiццё вытворчай сферы тутэйшага сельскагаспадарчага прадпрыемства. «Сацыялка» ў Гарадцы заўсёды была даволi моцная: ёсць сярэдняя школа, дзiцячы садок, Дом культуры, фельчарска-акушэрскi пункт, крама. Падчас пераўтварэння вёскi ў аграгарадок многiя ўстановы чакае рэканструкцыя альбо ўвогуле пераезд у iншы будынак. Напрыклад, мясцовы ФАП абсталююць самым сучасным медыцынскiм абсталяваннем, так што дакладны дыягназ пацыентам можна будзе на месцы без праблем вызначаць. А больш паглыбленае лячэнне мяркуецца праводзiць у райбальнiцы, якая лiтаральна за сем кiламетраў адсюль. Дарэчы, паслугамi гэтай медустановы мясцовыя жыхары актыўна карыстаюцца i зараз — туды без праблем можна дабрацца i рэйсавымi аўтобусамi i маршруткамi.

Да канца года ў Гарадцы плануецца ўзвесцi адметны будынак, такi своеасаблiвы сацыяльны цэнтр, дзе будуць адразу размешчаны крама, кафэ, клуб, Дом быту, аддзяленне ААБ «Беларусбанк», а таксама фiлiял музычнай школы. Зараз закладваецца падмурак, ужо гатовы праект — самы сучасны i арыгiнальны. Магчыма, што такiя цэнтры ў перспектыве з’явяцца яшчэ не ў адным аграгарадку, галоўнае зараз — напрацаваць неабходны вопыт. Важкае слова пры гэтым будзе за гарадзейцамi — усё залежыць ад таго, наколькi iм спадабаецца.

— Стварэнне належнай сацыяльнай iнфраструктуры ў вёсцы — гэта неабходны i абгрунтаваны крок, — лiчыць Мiкалай Ляшкевiч. — Не менш важна пры гэтым фармiраваць агульную культуру чалавека, каб, напрыклад, тыя самыя суботнiкi людзi ладзiлi па ўласнаму жаданню. Эфектыўнасць добраўпарадкавання шмат у чым залежыць ад iнiцыятывы насельнiцтва — жыхарам нельга быць абыякавымi да навядзення парадку. Можна i золатам усё пакрыць, аднак калi не прыбiраць, не чысцiць, то ў хуткiм часе за брудам i бачна не будзе той прыгажосцi.

Не забывайце пра бацькоў!

Гарадзец сапраўды можа лiчыцца адной з найбольш перспектыўных вёсак не толькi аднайменнага сельсавета, а i ўсяго раёна. Зараз тут каля паўтысячы жыхароў, толькi 86 з iх пенсiянеры, шмат моладзi. Далейшыя перспектывы звязваюць са стварэннем аграгарадка, калi разам з вытворчасцю ўзмацнiцца i сацыяльная сфера, а, значыць, будуць створаны належныя ўмовы для жыцця i працы, што дазволiць прывабiць моладзь i палепшыць дэмаграфiчную сiтуацыю, якая пакуль застаецца даволi трывожнай — штогод смяротнасць на парадак перавышае нараджальнасць. Ужо распрацаваны перспектыўны план забудовы Гарадца, у адпаведнасцi з iм сёлета плануецца ўзвесцi 24 сучасныя катэджы, якiя будуць мець усе «гарадскiя» выгоды — водазабеспячэнне, каналiзацыю, ацяпленне, газ. Карацей кажучы, вельмi нядрэнная нерухомасць, якая, дарэчы, карыстаецца попытам — у мясцовым сельгаспрадпрыемстве ўвесь службовы жылфонд заселены поўнасцю. Праўда, для таго, каб атрымаць сучасны катэдж з усiмi ўмовамi, неабходна быць квалiфiкаваным спецыялiстам i пэўным чынам зарэкамендаваць сябе.

Калi з Гарадцом i з прыгараднымi вёскамi ўсё больш-менш зразумела, то перспектывы невялiкiх населеных пунктаў не вельмi аптымiстычныя — жыхароў з цягам часу тут становiцца ўсё менш.

— Невялiкiм вёскам неабходна ўдзяляць пiльную ўвагу, — заўважае Мiкалай Ляшкевiч. — Там у асноўным жывуць састарэлыя людзi, якiм трэба заўсёды дапамагаць. Дарэчы, пенсiянеры — вельмi адказныя i актыўныя людзi, iм не варта лiшнi раз нагадваць аб тым, што трэба навесцi парадак на ўласнай сядзiбе. Адно толькi засмучае: здараецца, дзецi проста «забываюць» пра сваiх бацькоў, лiчаць, што пра iх дзяржава павiнна клапацiцца...

Шклоўскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навядзенне парадку на зямлi «буксуе» з-за абыякавасцi жыхароў?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика