Iндыкатары глебы
Аб стане глебы на садова-агародным участку можна меркаваць па пустазеллю, якое расце на агародзе.
Раслiны канюшыны ўказваюць на недахоп у глебе азоту i лiшак калiю, лебяда — на вялiкую колькасць азоту, партулак i гарчыца — на лiшак у глебе фосфару. Квiтнеючы дзьмухавец, якi так любiць незасеяныя ўчасткi зямлi, сведчыць аб кiслай глебе (рН нiжэй 7,0). Аб забалочанасцi ўчастка папярэджваюць дзiкае шчаўе, хвошч палявы, лiсахвост. Аб спусташэннi глебы ўказваюць палын, дзiкая морква, дзiкi пастэрнак. «Салодкую» шчолачную глебу любяць крывасмок, клапоўнiк, бадзян (рН вышэй 7,0). На вельмi ўрадлiвай глебе вырастаюць макрычнiк, тая ж лебяда, белакудранiк.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб стане глебы на садова-агародным участку можна меркаваць па пустазеллю, якое расце на агародзе
|
|