21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вiноўнiкi неўраджаю костачкавых

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiшня i слiва таксама хочуць парадаваць гаспадара ўраджаем, толькi iх трэба абаранiць ад хвароб i шкодных насякомых. Калi ўвосень не былi праведзены ахоўныя мерапрыемствы, то вясной не забывайцеся гэта зрабiць.

Вiшнёвая муха — гэта маленькае (да 5 мм) насякомае. Зiмуюць кукалкi ў глебе на глыбiнi да 5 см. Вясной пасля цвiцення чарэшнi з кукалак паяўляюцца мухi, якiя харчуюцца сокам пладоў раннiх сартоў чарэшнi. Белыя бязногiя лiчынкi харчуюцца мякаццю пладоў, пакiдаючы за сабой непрыемны след.

Вiшнёвы слонiк — даволi вялiкi (да 10 мм) бронзава-зялёны з залацiстым бляскам жук. Зiмуюць жукi i лiчынкi ў глебе на глыбiнi 5—15 см. Выходзяць шкоднiкi з глебы, калi пупышкi вiшнi пачынаюць набухаць. Харчуюцца жукi пупышкамi, бутонамi, кветкамi. З паяўленнем завязi нападаюць на яе. Маладыя завязi знiшчаюць поўнасцю, а маладыя плады псуюць. Пашкоджваюць у асноўным вiшню i слiву.

Слiвавая пладажэрка зiмуе ў стадыi дарослага вусеня. Харчуюцца вусенi мякаццю пладоў, пакiдаючы за сабой непрымны след. На пладах у месцах пашкоджання застываюць светлыя празрыстыя кропелькi камедзi. Пашкоджаныя плады заўчасна выспяваюць i ападаюць. У гады масавага развiцця слiвавая пладажэрка знiшчае ўвесь ураджай слiвы i алычы.

Каб змагацца са шкоднiкамi цi хоць бы зменшыць iх шкоднасць, трэба комплексна пабудаваць прафiлактычныя i ахоўныя меры, раяць вучоныя Навукова-даследчага iнстытута аховы раслiн:

— перакапайце глебу па дрэвам да 15—20 см, каб знiшчыць шкоднiкаў увосень цi вясной да распускання пупышак;

— своечасова ўносьце ўгнаеннi i падтрымлiвайце дрэвы ў добрым фiзiялагiчным стане — гэта дасць iм магчымасць супрацiўляцца шкоднiкам i хваробам;

— адразу пасля цвiцення выражце галiнкi, паражоныя манiлiяльным апёкам, захапiўшы 10—12 см здаровай тканкi. Месцы зрэзаў прадэзiнфiкуйце 1-працэнтным медным купарвасам, закрыйце садовай замазкай цi водаэмульсiйнай фарбай;

— усё лета неабходна перыядычна збiраць i знiшчаць пашкоджаныя шкоднiкамi i паражоныя хваробамi завязi i плады.

Правядзенне ахоўных мерапрыемстваў супраць шкоднiкаў, раяць вучоныя, трэба пачынаць у час да распускання пладовых пупышак. Першае апырскванне трэба правесцi па «зялёнаму конусу» 1-працэнтным растворам азафосу. У перыяд набухання бутонаў апрацоўку азафосам паўтарыць. У час паружавення бутонаў правесцi комплекснае апырскванне супраць хвароб i шкоднiкаў. Супраць хвароб выкарыстоўваюць сiстэмныя фунгiцыды (байлетон СП — 1—2 г на 10 л вады цi тапсiн М — 20 г таксама на 10 л вады). Для барацьбы са шкоднiкамi ў рабочы раствор дабаўце iнсектыцыд сумiтон — 1—24 мл/10 л вады.

У канцы цвiцення апырскванне супраць хвароб i шкоднiкаў паўтарыце. Праз 10—15 дзён пасля цвiцення пры спрыяльных умовах для развiцця ўзбуджальнiкаў хвароб (у цёплае вiльготнае надвор’е) яшчэ раз апрацуйце дрэвы азафосам.

Апрацоўкi трэба праводзiць у ранiшнiя цi вячэрнiя часы, у цёплае бязветранае надвор’е.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiшня i слiва таксама хочуць парадаваць гаспадара ўраджаем, толькi iх трэба абаранiць ад хвароб i шкодных насякомых. Калi ўвосень не былi праведзены а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика