Аляксандр Лукашэнка: «Незалежная Беларусь — наш дастойны i надзейны дом»
Сяргей ПРОТАС
(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 25 красавiка.)
Вялiкае значэнне ў штогадовым Пасланнi парламенту i беларускаму народу Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка надаў пытанням беражлiвасцi i эфектыўнасцi эканомiкi. Кiраўнiк дзяржавы нагадаў пра пастаўленую задачу больш шырокага ўкараненнi лiчыльнiкаў на цяпло i ваду для насельнiцтва. Многiя iншыя праблемы жыллёва-камунальнай гаспадаркi, паводле слоў беларускага лiдара, «лiтаральна ляжаць на паверхнi». У першую чаргу гэта датычыцца цеплавых сетак, якiя часцяком абаграваюць вулiцу, а выдаткi за такую безгаспадарнасць ускладаюцца на грамадзян i арганiзацыi. «Няма нiякага сумнення ў тым, што любыя энергазберагальныя мерапрыемствы прынясуць свае плады i акупяць затраты», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Звяртаючыся да пытанняў павышэння канкурэнтаздольнасцi эканомiкi, Прэзiдэнт афiцыйна заявiў: з гэтага года кардынальна мяняецца дзяржаўная палiтыка ў адносiнах да яе субсiдзiравання. Падыходы Урада да забеспячэння выканання прадпрыемствамi ўмоў аказання дзяржпадтрымкi кiраўнiк дзяржавы назваў бессiстэмнымi i безадказнымi. Летась iх не выканалi 36 працэнтаў такiх прадпрыемстваў. Увогуле прэферэнцыi былi прадастаўлены больш як тром тысячам арганiзацый на агульную суму звыш мiльярда долараў. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў спынiць падобныя злоўжываннi. «Дык вось, каб раз i назаўсёды закрыць гэтую лавачку: сёлета асобныя прадпрыемствы яшчэ атрымаюць падтрымку, а на будучы год — плануйце сваю вытворчасць i забяспечвайце сябе самi», — папярэдзiў Прэзiдэнт. Паводле слоў беларускага лiдара, падтрымлiвацца будуць толькi навукаёмiстыя, найноўшыя тэхналогii, якiя будуць прыходзiць у краiну. Аляксандр Лукашэнка ў Пасланнi звярнуў увагу i на безгаспадарнасць, велiзарны кiраўнiцкi персанал, сеткi падведамасных «структур i структурак». Ён выказаў упэўненасць, што кiраўнiку Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, якi нясе персанальную адказнасць за выкананне Дырэктывы № 2, будзе што далажыць ужо па вынiках гэтага года. Кiраўнiк дзяржавы прывёў прыклад з РУП «Служба ведамаснага кантролю пры Мiнiстэрстве архiтэктуры i будаўнiцтва». Прадпрыемствы гэтага мiнiстэрства льгатуюцца, атрымлiваюць дзяржпадтрымку, вызваляюцца ад выплаты падаткаў. Разам з тым «абдзяляць сябе не хочуць». Так, зарплата дырэктара названага прадпрыемства склала... 3 мiльёны 365 тысяч рублёў! Столькi не зарабляе нават Прэзiдэнт. I гэта за кошт прадпрыемстваў галiны, якiя знаходзяцца ў цяжкiм фiнансавым становiшчы. «Я ўсё больш кажу пра мiнiстэрства i мiнiстра архiтэктуры i будаўнiцтва. Хацеў бы, каб прэм’ер-мiнiстр i Урад на гэта рэагавалi», — засяродзiў увагу Аляксандр Лукашэнка. Звяртаючыся да тэмы хранiчна стратных прадпрыемстваў, Прэзiдэнт адзначыў немэтазгоднасць iх падтрымкi дзяржавай. «Калi дзяржава не ў стане падняць прадпрыемства цi гэта нявыгадна — выносьце на продаж», — параiў беларускi лiдар Ураду. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, пытанне не ў тым, хто ўласнiк. Галоўнае — эфектыўна кiраваць. У той жа час добры гаспадар не стане прадаваць тое, што прыносiць яму прыбытак. Менавiта таму Беларусь пайшла па шляху кропкавай прыватызацыi. Навошта сёння, прадаваць, напрыклад, «Беларуськалiй» цi Беларускi металургiчны завод, якiя прыносяць мiльярдныя даходы? Ёсць i iншыя прыклады. Так, прыватнiк з «ляжачага» шклозавода «Елiзава», як i абяцаў, зрабiў суперсучаснае прадпрыемства. Сёння ён выказаў гатоўнасць «выцягнуць» i «Мотавелазавод». «Аднак абвальнай, бяздумнай прыватызацыi не было i не будзе!, — заявiў Аляксандр Лукашэнка. — Толькi з улiкам нацыянальных iнтарэсаў. Больш за тое, нiякай чыноўнiцкай, дэпутацкай, прэзiдэнцкай i сямейнай таксама не будзе!» Звяртаючыся да Урада i старшынь выканкамаў, кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў, каб пералiк усiх аб’ектаў нерухомасцi, якiя здаюцца ў арэнду цi прадаюцца, быў у адкрытым доступе, надрукаваны ў СМI. Калi гэтага зроблена не будзе, у справу павiнен уступiць Камiтэт дзяржкантролю. Вызначаючы асноўныя накiрункi грашова-крэдытнай палiтыкi, Прэзiдэнт заявiў: нагоды для хваляванняў аб тым, што беларускi рубель рухне, няма. «Мы дзесяць гадоў фармiравалi золатавалютны запас, каб гарантаваць стабiльнасць функцыянавання валютнай сiстэмы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Як следства, вырас давер людзей да нацыянальнай грашовай адзiнкi i банкаўскай сiстэмы ў цэлым. «Крэдыты для насельнiцтва трэба зрабiць яшчэ больш даступнымi», — лiчыць беларускi лiдар. Аляксандр Лукашэнка назваў прыватную iнiцыятыву i прадпрымальнiцтва «неад’емным элементам дынамiчнага развiцця краiны». Не адмiнiстрыраванне, не дырэктыўны цiск, а прадуманыя эканамiчныя метады павiнны стаць галоўным у рабоце з гэтым дынамiчным сектарам народнай гаспадаркi. Аднак, формы прадпрымальнiцтва павiны быць цывiлiзаванымi. Так, сама назва «iндывiдуальны прадпрымальнiк» гаворыць аб тым, што асоба працуе iндывiдуальна. Улiчваючы асаблiвасцi такой формы гаспадарання, дзяржава прадугледзела розныя вiды падтрымкi. Аднак у замен атрымала мноства злоўжыванняў. Напрыклад IП з трыма наёмнымi работнiкамi ўтрымлiвае рэстаран на 150—200 месцаў. Гэта нонсэнс i нядобрасумленнае выкарыстанне льгот. Таму, цывiлiзаваны падыход — iндывiдуальны прадпрымальнiк той, хто працуе адзiн цi са сваёй сям’ёй. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка даручыў неадкладна вырашыць пытанне аб спрашчэннi i бязбольным пераходзе iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у малыя формы бiзнэсу. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, новы iмпульс трэба надаць адраджэнню вёскi. Там патрэбныя ў першую чаргу высокаэфектыўная сельгасвытворчасць, укараненне новых тэхналогiй, а не паказушнае выроўнiванне ўмоў жыцця з горадам. З гэтага года будуць прынцыпова зменены падыходы да ацэнкi работы прадпрыемстваў. «Голы» рост аб’ёмаў нiкому не патрэбны. Прадукцыя павiнна быць рэнтабельнай i прыносiць прыбытак. Сацыяльнае развiццё застаецца прыярытэтам дзейнасцi дзяржавы. «Беларусь — дзяржава для чалавека, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — Моцная сацыяльная палiтыка — наша крэда». Беларусь у гэтай галiне дабiлася многага. Аднак спачываць на лаўрах не даводзiцца. Сёння патрэбны новыя падыходы да вырашэння праблем грамадскага развiцця. Так, кiраўнiк дзяржавы лiчыць, што стратэгiя дзяржавы павiнна будавацца ў накiрунку ад сацыяльнай абароны да сацыяльнага развiцця. А гэта значыць, што ўтрыманства недапушчальнае. Завяршаючы выступленне, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што не схiльны iдэалiзаваць сiтуацыю, якая склалася ў краiне. Праблемы iснуюць. Аднак аб iх трэба не плакаць, а пераадольваць паўсядзённай працай. «Настаў час, калi кожны не толькi павiнен, але i мае магчымасць у нас жыць нармальна, кармiць сябе i сваю сям’ю», — лiчыць Прэзiдэнт. — Прынцып поспеху просты: хочаш лепш жыць — трэба лепей працаваць». Крыху «зверху» дапаможа i дзяржава. Абсалютная большасць беларусаў гэта зразумелi i ацанiлi. Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць у тым, што сумеснымi намаганнямi, сваёй стваральнай працай мы здольныя пераадолець любыя цяжкасцi i значна ўмацаваць суверэнiтэт роднай Беларусi, дабiцца высокага еўрапейскага ўзроўню дабрабыту нашага народа. Напрыканцы сумеснага пасяджэння абедзвюх палат парламента кiраўнiк дзяржавы адказаў на пытаннi дэпутатаў, якiя, як правiла, удакладнялi некаторыя моманты Паслання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялiкае значэнне ў штогадовым Пасланнi парламенту i беларускаму народу Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка надаў пытанням беражлiвасцi i эфектыўнасцi эканом |
|