«Мантаж» на Br31 млн
Алена САФРОНАВА, БЕЛТА
У Гомелi пры атрыманнi Br31 млн затрыманы вядучы механiк аднаго з мантажных упраўленняў абласнога цэнтра. 47-гадовы спецыялiст падазраецца ў хабарнiцтве.
Як паведамiлi ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi затрымалi службовую асобу з доказамi вiны ў яго службовым кабiнеце. Мяркуецца, што гэта ўзнагароджанне вядучы механiк атрымаў за спрыяльнае вырашэнне пытання аб продажы крана-пагрузчыка, якi на прадпрыемстве не выкарыстоўваўся з-за тэхнiчнай няспраўнасцi. Узбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелi пры атрыманнi Br31 млн затрыманы вядучы механiк аднаго з мантажных упраўленняў абласнога цэнтра. 47-гадовы спецыялiст падазраецца ў хабарнiцт
|
|