Людзі «гінуць» за метал
Ігар ГРЫШЫН
Сёлета толькі ў першым квартале праваахоўнікамі спынена дзейнасць 49 пунктаў па нелегальнай скупцы лома каляровых і чорных металаў, канфіскавана 889 тон металалому на суму звыш 396 мільёнаў рублёў. Нягледзячы на тое, што ўведзена адміністратыўная адказнасць за парушэнне парадку ўліку, збору, захоўвання, транспарціроўкі, выкарыстання або рэалізацыі металапрадукцыі, чорных і каляровых металаў, іх лому і адыходаў, а правапарушальнікі рызыкуюць атрымаць вялікі штраф (да 50 базавых велічынь), тым не менш, праблема нелегальных «здзелак» — актуальная.
Як паведамілі карэспандэнту «Звязды» ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, так супрацоўнікі міліцыі Гомельшчыны затрымалі пяцярых зламыснікаў, у якіх канфіскавана 55 тон лому чорнага металу на суму больш за 16 мільёнаў рублёў. Кожны з затрыманых быў аштрафаваны амаль на мільён рублёў. А вось жыхару Ваўкавыска, які перавозіў дзве тоны медзі і латуні, прыйшлося заплаціць дзяржаве паўтара мільёна рублёў. У нядзелю вечарам паблізу вёскі Сяло Лёзненскага раёна супрацоўнікі УУС Віцебскага аблвыканкама затрымалі аўтамабілі «КамАЗ» і «Урал», якія перавозілі 16 тон каляровага металу без дакументаў. Дарэчы, як падкрэсліваюць у міністэрстве, у асноўным нелегальныя пастаўкі металу ідуць у Расію: розніца ў цане і празрыстасць мяжы галоўныя прычыны гэтага.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета толькі ў першым квартале праваахоўнікамі спынена дзейнасць 49 пунктаў па нелегальнай скупцы лома каляровых і чорных металаў, канфіскавана 889 т
|
|