З панядзелка зноў дажджы
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, сёння ўдзень i 6 мая будзе выключна сонечна, толькi ўдзень у нядзелю ў Брэсцкай вобласцi месцамi магчымы кароткачасовы майскi дождж.
Тэмпература паветра ў ноч на нядзелю будзе ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў, на паўночным усходзе на глебе замаразкi нават да мiнус 5 градусаў, а вось на паўднёвым захадзе 4—8 цяпла. Тэмпература паветра сёння ўдзень 10—16 градусаў, на паўднёвым захадзе да 20 цяпла, у нядзелю — 14—20 градусаў. Аднак у пачатку наступнага тыдня зноў чакаюцца дажджы. Тэмпература паветра ўначы 3—10 градусаў, удзень — 10—18 цяпла. Згодна з папярэднiмi прагнозамi айчынных сiноптыкаў, другая палова мая па тэмпературнаму рэжыму будзе прыкладна на 2—4 градусы цяплей, чым у першыя 2 тыднi месяца. У асобныя ночы магчымы замаразкi ад 0 да мiнус 2 градусаў. Сярэдняя тэмпература паветра ўдзень 14—22 градусы, а ў трэцяй дэкадзе ў самыя цёплыя днi чакаецца нават 23—26 градусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, сёння ўдзень i 6 мая будзе выключна сонечна, толькi ўдзень
|
|