21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПЕРАД ДРУГIМ ТУРАМ ПРЭЗIДЭНЦКIХ ВЫБАРАЎ У ФРАНЦЫI ЛIДЗIРАВАЎ САРКАЗI

У поўнач з пятнiцы на суботу афiцыйна завяршылася перадвыбарная кампанiя, а сёння ў 6 гадзiн ранiцы распачаўся другi тур прэзiдэнцкiх выбараў у Францыi.

Паводле апошнiх апытанняў, у прэзiдэнцкай гонцы па-ранейшаму лiдзiраваў былы кiраўнiк МУС Нiкаля Сарказi. За яго гатовы прагаласаваць 54,5 працэнта французскiх выбаршчыкаў. Яго сапернiца сацыялiстка Сегален Руаяль можа разлiчваць на падтрымку 45,5 працэнта выбаршчыкаў. Пры гэтым 84 працэнты апытаных заявiлi, што ўпэўненыя ў сваiм выбары, а 14 працэнтаў яшчэ могуць змянiць свой намер.

ЮШЧАНКА I ЯНУКОВIЧ ДАМОВIЛIСЯ АБ ПРАВЯДЗЕННI ВЫБАРАЎ

Прэм’ер-мiнiстр Украiны Вiктар Януковiч i прэзiдэнт краiны Вiктар Юшчанка дасягнулi дамоўленасцi аб правядзеннi датэрмiновых парламенцкiх выбараў.

Пра дасягненне кампрамiсу аб’явiў Юшчанка пасля ўчарашнiх перамоў з прэм’ерам. Прэзiдэнт дапускае магчымасць адкрыць на адзiн дзень работу Вярхоўнай Рады для палiтычнага забеспячэння выбараў. Iншыя падрабязнасцi не паведамляюцца.

У ЭСТОНII НЕВЯДОМЫЯ СКIНУЛI З ПАСТАМЕНТА ПОМНIК ЭСЭСАЎЦАМ

У Эстонii на высотах Сiнiмяэ на паўночным усходзе краiны быў перакулены помнiк галандскiм эсэсаўцам, якiя ваявалi ў складзе 20-й эстонскай дывiзii СС, паведамiла газета «СЛ Ыхтулехт».

Мяркуецца, што каб скiнуць помнiк з пастамента, была выкарыстана тэхнiка, бо сам манумент быў масiўным i цяжкiм. Раней на Сiнiмяэ, дзе ў 1944 годзе праходзiлi самыя жорсткiя баi на тэрыторыi Эстонii, былi перакулены помнiкi эстонскiм i валонскiм эсэсаўцам.

ЕЎРАСАЮЗ ГАТОВЫ БЛАКIРАВАЦЬ УСТУПЛЕННЕ РАСII Ў СГА

Еўрапейскi саюз абмяркоўвае абвастрэнне адносiнаў з Расiяй, не выключаючы магчымасцi блакiравання яе ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганiзацыю, паведамляюць еўрапейскiя газеты.

«Сакрэтны дакумент ЕС канстатуе, што ў еўрапейскiх сталiцах заканчваецца цярпенне ў адносiнах да Расii на фоне гандлёвых спрэчак i адзначаных на гэтым тыднi атак на эстонскiх дыпламатаў у Маскве», пiша лонданская Dаilу Tеlеgrарh. Паводле яе iнфармацыi, Еўрасаюз мае намер выказаць сваю незадаволенасць на маючай адбыцца 18 мая ў Самары сустрэчы Расiя—ЕС на вышэйшым узроўнi. «Гэтыя спрэчкi датычацца прыпынення паставак нафты ў Лiтву, рознiцы ва ўнутраных i мiжнародных цэнах на чыгуначныя перавозкi, экспартныя пошлiны на драўнiну, забарону на iмпарт мясапрадуктаў з Польшчы», — гаворыцца ў артыкуле.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У поўнач з пятнiцы на суботу афiцыйна завяршылася перадвыбарная кампанiя, а сёння ў 6 гадзiн ранiцы распачаўся другi тур прэзiдэнцкiх выбараў у Францы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика