Хроніка апошніх падзей
ФРАНЦЫЯ СТУПIЛА НА ПАРОГ РЭВАЛЮЦЫI?
У Францыi, дзе ў нядзелю прайшоў другi тур выбараў прэзiдэнта, адбылiся сутыкненнi памiж палiцыяй i манiфестантамi, незадаволенымi выбраннем на гэту пасаду Нiкаля Сарказi. Нагадаем, у другiм туры 52-гадовы Нiкаля Сарказi, лiдар правячага «Саюза за народны рух», набраў 53,09 працэнта галасоў выбаршчыкаў i перамог сацыялiстку 53-гадовую Сегален Руаяль (46,94 працэнта галасоў.» Руаяль прызнала сваё паражэнне пасля падлiку паловы бюлетэняў. Гэта першы прыклад у гiсторыi Францыi, калi яе прэзiдэнтам стаў не француз. Згодна з паведамленнямi iзраiльскiх газет, нават у самой Французскай рэспублiцы многiя лiчаць яўрэя Сарказi «iтальянцам» цi «венграм». Напярэдаднi нядзельных выбараў у кiраўнiцтве праваахоўных органаў выказвалiся апасеннi з нагоды таго, што маладыя людзi з неўладкаваных французскiх прыгарадаў, дзе Сарказi, мякка кажучы, недалюблiваюць, могуць наладзiць пагромы ў сталiцы. Так i адбылося. Як паведамiла радыёстанцыя Frаnсе Infо, на парыжскай плошчы Бастылii некаторыя скандзiравалi «Сарко — фашыст, народ атрымае тваю скуру!» Паводле слоў вiдавочцаў, пасля iмправiзаванага мiтынгу, у якiм узялi ўдзел каля сотнi чалавек, маладыя людзi са схаванымi тварамi прынялiся закiдваць шэрагi палiцэйскiх бутэлькамi i каменнем. У адказ супрацоўнiкi праваахоўных органаў выкарысталi гранаты з газам. У прыгарадах Парыжа зафiксаваны выпадкi падпальвання аўтамабiляў i бакаў са смеццем. СКАНДАЛ У ЭСТОНII НЕ СТАЎ УРОКАМ ДЛЯ ПОЛЬШЧЫ У Польшчы чакаюць, што законапраект, якi дазваляе дэманцiраваць манументы часоў сацыялiзму, будзе перададзены ў парламент. У першую чаргу размова iдзе пра помнiкi, звязаныя з вызваленнем краiны савецкiмi войскамi ад фашызму. Як адзначаюць СМI, у Польшчы зараз падрыхтавана два такiя законапраекты. Не выключана, што яны будуць дапрацаваны i аб’яднаны ў адзiн, якi ўжо некаторыя называюць законам аб «дэкамунiзацыi». Таксама прадстаўнiкi некаторых палiтычных сiл усё часцей называюць вызваленне Польшчы савецкай армiяй у 1944—1945 гадах «новай акупацыяй». Адначасова могуць быць перайменаваны вулiцы i плошчы польскiх гарадоў, якiя носяць iмёны савецкiх воiнаў-вызвалiцеляў, а таксама польскiх дзяржаўных i партыйных дзеячаў сацыялiстычнага перыяду. Спiс такiх вулiц падрыхтаваны ўжо ў iнстытуце нацыянальнай памяцi i разасланы ў мясцовыя органы ўлады. З манументаў, якiя аказалiся пад пагрозай дэмантажу, у першую чаргу называюцца помнiк савецка-польскаму баявому братэрству ў Варшаве, манумент загiнулым героям у горадзе Шаматулы, два помнiкi савецкiм воiнам у Дамброве-Гурнiчэй. У Катавiцэ на пастаменце, дзе стаяў помнiк краснаармейцу, мяркуецца паставiць новы — прэзiдэнту ЗША Рональду Рэйгану. Пад пытаннем лёс манументаў у многiх iншых гарадах. ТАЛIН ЗАДУМАЎ АДЭКВАТНЫ АДКАЗ РАСII Падобна на тое, што Эстонiя ўсё ж знайшла адэкватны на яе погляд адказ на неафiцыйныя санкцыi з боку Расii. Пасля таго як расiйская чыгунка прыпынiла адгрузку расiйскай нафты, Эстонiя заняла непрымiрымую пазiцыю па пытанню будаўнiцтва Паўночна-Еўрапейскага газаправода. У суботу стала вядома, што прэм’ер-мiнiстр Эстонii Андрус Ансiп адмовiўся прыняць у сябе экс-канцлера Германii Герхарда Шрэдара, аднаго з кiраўнiкоў праекта. Асноўнай прычынай паслужыла крытыка былога нямецкага канцлера ў адрас эстонскага ўрада, выклiканая рашэннем аб пераносе помнiка Воiну-вызвалiцелю i брацкай магiлы ў Талiне. Паведамлялася, што на сустрэчы размова магла iсцi аб магчымасцi пераносу маршруту Nоrd Strеаm з фiнскiх эканамiчных марскiх вод у эстонскiя, дзе дно больш роўнае i глыбокае. Нядаўна Эстонiя адмовiла Расii ў правядзеннi даследчых работ у сваiх водах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Францыi, дзе ў нядзелю прайшоў другi тур выбараў прэзiдэнта, адбылiся сутыкненнi памiж палiцыяй i манiфестантамi, незадаволенымi выбраннем на гэту п
|
|