21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Акно ў сярэднявечча

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...Неапiсальнае гэта пачуццё, калi iдзеш на вулiцы, асаблiва ўзiмку, калi цямнее надта рана, i бачыш запаленае акно. I ведаеш, што там — людзi, з якiмi так цiкава, як нi з кiм у цэлым свеце, людзi, якiх ты вельмi любiш. I цябе там чакаюць.

Для мене такiм пуцяводным, заклiкальным акном з’яўляецца вось ужо на працягу трох гадоў акно майстэрнi полацкага народнага тэатра гiстарычнага строю, або проста рыцарскага клуба, «Полацкi зьвяз», якi аб’ядноўвае некалькi дзесяткаў маладых i дарослых аматараў гiсторыi, рыцарства, сярэдневяковага побыту.

Кожны вечар у майстэрнi нехта бывае. Хто майструе са скуры чаравiкi, хто пляце пояс, хто грукае малатком каля рыцарскiх даспехаў, хто расказвае, што новага i цiкавага даведаўся з кнiг цi Iнтэрнэта аб забавах таго часу — скоках, спевах, гульнях... Час бавiцца незаўважна, цiкава i карысна.

За тое, што трапiла ў клуб, я павiнна дзякаваць шчаслiваму выпадку. Вясной 2004 года мяне вельмi ўразiла пастаноўка «Памiж гiсторяй i мрояй», якую ўпершыню падрыхтавалi ўдзельнiкi клуба ў жанры тэатральна-харэаграфiчнага спектакля. Як зачараваная, назiрала я ў зале гарадскога Дома культуры за жыццём людзей Сярэднявечча: як яны кахалi i ваявалi, як апраналiся i танцавалi, чым займалiся простыя жыхары горада i як праводзiлi балi каралi ды магнаты... Мае землякi, сучаснiкi, многiя з iх — мае равеснiкi — з лёгкасцю пераўвасаблялiся ў рыцараў, язычнiкаў, дам таго часу.

Пазней, ужо ўлетку, выпадкова пазнаёмiлася ў Iнтэрнэт-цэнтры з дзяўчынай Машай. Высветлiлася, што яна была ўдзельнiцай «Полацкага зьвязу». Па запрашэнню Машы i яе сябра Кастуся я ўпершыню прыйшла ў клуб i трапiла якраз на рэпетыцыю. Было дзiўна назiраць, як мужчыны з лёгкасцю круцяць цэлае бервяно, а дзяўчаты спрытна абыходзяцца з кiнжаламi i коп’ямi.

Народ у клубе добразычлiвы, таму ўжо вельмi хутка ўсе навiчкi, што прыходзяць сюды, адчуваюць сябе ўпэўнена. Вось i я амаль адразу пачала ўдзельнiчаць у рэпетыцыi новага спектакля, якi прыдумалi члены клуба. Як заўсёды, завадатарамi былi Юрый Усцiновiч, кiраўнiк клуба, Яўгенiя Кавалёва, якая прафесiйна ставiць танцы, Iван Iваноў, таленавiты мастак i акцёр. З задавальненнем падхапiлi iх новую творчую iдэю Дзмiтрый Салоцкi, Дзмiтрый Свяцкi, Iгар Папко, iншыя члены клуба. Хто падбiраў музыку, хто прыдумваў ход рыцарскiх бiтваў, хто пiсаў вершаваныя тэксты для пастаноўкi. Мне як пачаткоўцу давялося перш за ўсё дбаць пра аўтэнтычная — адпаведныя часу — сукенкi, чаравiкi. I не скажу, што рабiла гэта без задавальнення — наадварот, надзвычай цiкава было шукаць у лiтаратуры звесткi аб тым, як жылi людзi ў мiнулыя часы, што яны апраналi, як бавiлi час. А потым самой — толькi рукамi i iголкай, нiякай машынкi! — шыць шыкоўныя строi.

Амаль праз год пастаноўка была гатовая, адбылася прэм’ера пластычнага спектакля «Шлях да велiчы», якi расказвае аб суровых часах станаўлення Вялiкага княства Лiтоўскага, чалавечых лёсах яго князёў Альгерда i Кейстута, Вiтаўта i Ягайлы, аб iх выбары памiж пачуццём i абавязкам, памiж уладай i каханнем, памiж сяброўствам i здрадай. Кожны з князёў дасягнуў велiчы i прызнання, але ў кожнага быў свой шлях. Спектакль падае падзеi праз музыку, пластыку i харэаграфiю, таксама ў вiдовiшчы выкарыстоўваюцца каскадзёрскiя трукi i рыцарскiя баi. Адбылася i мая прэм’ера! Цудоўнае пачуццё!

Разам з членамi клуба ўлетку я пабывала на рыцарскiм фэсце ў Навагрудку «Наваградскi замак-2006». Увосень клуб са спектаклем «Шлях да велiчы» запрасiлi да ўдзелу ў Мiжнародным тэатральным конкурсе «Тэатральны куфар». Творчасць палачан ацанiлi i сталiчныя гледачы. Спектакль атрымаў дыпломы за лепшыя мужчынскую i жаночую ролi другога плана.

Амаль кожны дзень мы сустракалiся з членамi клуба ў майстэрнi або ў так званым «парадным пакоi» ў Доме культуры, якi з 2002 года, часу ўзнiкнення «Полацкага зьвязу», гасцiнна дае прытулак полацкiм рыцарам. «Парадны пакой» — гэта невялiкае памяшканне, дзе захоўваюцца строi, посуд i зброя. Аблiчча гэтага пакойчыка i ўсё, што ў iм знаходзiцца, зроблена рукамi клубных майстроў. Там клуб збiраецца па святах. I святы тут таксама незвычайныя: удзельнiкi спяваюць беларускiя старадаўнiя песнi, гуляюць у старажытныя гульнi.

Гэты год для зьвязаўцаў пачаўся з задумкi новага творчага праекта. На пачатку чэрвеня Полацк святкуе свой прыгожы юбiлей — 1145-годдзе. Няма, напэўна, нiводнага палачанiна, якi б застаўся абыякавым да падрыхтоўкi да свята. «Полацкi зьвяз» у падарунак роднаму гораду рыхтуе тэатральную пастаноўку пад назвай «Слова пра Усяслава Чарадзея», прысвечаную знакамiтаму полацкаму князю Усяславу Брачыслававiчу, празванаму за мудрасць Чарадзеем. Яго iмя ўзгадваецца ў летапiснай «Аповесцi мiнулых гадоў».

«Слова пра Усяслава Чарадзея» — гэта гiсторыя пра любоў да радзiмы, адвечную сувязь з продкамi, святы абавязак шанаваць мiнулае i свае каранi, пра знаходжанне свайго месца ў жыццi. Прэм’ера адбылася ў Полацкiм ГДК. Вырашана, што збор ад продажу бiлетаў на адзiн з наступных спектакляў клуба будзе накiраваны на будаўнiцтва помнiка Усяславу Чарадзею, якi плануецца ўзвесцi сёлета ў Полацку па праекту маладога скульптара А. Прохарава.

Таксама мараць удзельнiкi клуба арганiзаваць сёлета рыцарскi турнiр на ўзгорку каля сцен Сафiйскага сабора. Будзем шукаць сродкi, каб запрасiць гасцей з розных куткоў Беларусi, а полацкiя рыцары збяруцца абавязкова: у Полацку i Наваполацку, акрамя «Полацкага зьвязу», iснуюць яшчэ i такiя гiстарычныя клубы, як «Жалезны воўк», «Легенда», «Полацкая харугва», «Чорны война». Шырыцца акно ў Сярэднявечча, жыве пашана да гiсторыi ў Полацку.

Ганна КАСЦЮЧЭНКА,

вучанiца Полацкай дзяржаўнай гiмназii № 1.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Неапiсальнае гэта пачуццё, калi iдзеш на вулiцы, асаблiва ўзiмку, калi цямнее надта рана, i бачыш запаленае акно. I ведаеш, што там — людзi, з як
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика