21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сустрэча з партнёрамi — далейшы крок для развiцця

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Мiнская вобласць увесь час пашырае i замацоўвае межы знешнеэканамiчнага супрацоўнiцтва. Так, учора адбылася сустрэча кiраўнiцтва Мiнскага аблвыканкама з дэлегацыяй Данецкай вобласцi. З гэтым буйным прамысловым украiнскiм рэгiёнам Мiншчына пачала працаваць на ўзаемавыгадных умовах яшчэ ў 1999 годзе, калi было падпiсана пагадненне аб супрацоўнiцтве.

Стала вiдавочна, што за восем гадоў з пачатку ўсталявання сур’ёзных адносiнаў усiм бакам ёсць што ўзгадаць. На гэты момант, паводле слоў старшынi Данецкай абласной дзяржаўнай адмiнiстрацыi Уладзiмiра Лагвiненкi, адносiны склалiся вельмi добрыя.

— Мы задаволены тым, як развiваецца наша ўзаемадзеянне. Увогуле, Беларусь для Украiны знаходзiцца на трэцiм па значнасцi месцы пасля Расii i Казахстана, па эканамiчных паказчыках супрацоўнiцтва, — паведамiў Уладзiмiр Лагвiненка. — Мы перакананыя, што сённяшнi вiзiт дазволiць яшчэ пашырыць нашы адносiны з Мiнскай вобласцю, i яны i ў далейшым застануцца надзейнымi, трывалымi i ўзаемавыгаднымi.

Старшыня Мiнскага аблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч у сваю чаргу адзначыў, што па вынiках сустрэчы ўжо вызначаны першыя накiрункi для далейшага эканамiчнага i культурнага супрацоўнiцтва.

— Праграма будучых адносiнаў памiж рэгiёнамi складваецца вельмi цiкавая. У Данецку ўзводзiцца вялiкi стадыён, i мы мяркуем, што прадукцыя завода па вытворчасцi металаканструкцый, якi знаходзiцца ў Маладзечне, будзе выкарыстоўвацца пры стварэннi гэтага спартыўнага збудавання. Таксама будзем узаемадзейнiчаць у сферах дарожнага будаўнiцтва, камунальнай гаспадаркi, вытворчасцi харчовых тавараў, — падкрэслiў Мiкалай Дамашкевiч.

Асноўнымi вiдамi прадукцыi, якiя былi пастаўлены ў Данецкую вобласць арганiзацыямi Мiншчыны, з’яўляюцца прадукты нафтаперапрацоўкi, запасныя часткi i абсталяванне для аўтамабiляў, будаўнiчыя матэрыялы. Знешнегандлёвы абарот цэнтральнага рэгiёна з Данецкай вобласцю за тры месяцы гэтага года склаў 7585 тысяч долараў, што на 17 працэнтаў вышэй, чым летась.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнская вобласць увесь час пашырае i замацоўвае межы знешнеэканамiчнага супрацоўнiцтва. Так, учора адбылася сустрэча кiраўнiцтва Мiнскага аблвыканкама
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика