Беларускае адкрыццё для тэатральных славян
Ларыса ЦIМОШЫК
Спектакль Гомельскага абласнога драматычнага тэатра «Восеньскiя скрыпкi» сёлета адкрые ХV Мiжнародны фестываль «Славянскiя тэатральныя сустрэчы».
Гэты фестываль быў заснаваны для таго, каб маглi сустракацца дзеячы тэатра трох краiн — Украiны, Расii, Беларусi. Месцам сустрэч вырашылi абраць гарады беларуска-расiйска-ўкраiнскага памежжа. Сёлета ў расiйскiм Бранску з 20 па 28 мая свае спектаклi пакажуць дзесяць тэатральных калектываў. Беларусь акрамя гамяльчан будзе прадстаўляць Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спектакль Гомельскага абласнога драматычнага тэатра «Восеньскiя скрыпкi» сёлета адкрые ХV Мiжнародны фестываль «Славянскiя тэатральныя сустрэчы» |
|