21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Венецыя» ў вярхоўях Случы

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Перадавыя гаспадаркi на ўласным вопыце даказваюць, што i на тарфянiках можна працаваць з прыбыткам

Случчына нездарма лiчыцца адным з «базавых» раёнаў у Мiнскай вобласцi па вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi. Гэта сапраўдная «кропка росту» АПК не толькi цэнтральнага рэгiёна, а i ўсёй рэспублiкi. Напрыклад, летась Слуцкi раён атрымаў самы высокi валавы надой малака ў Беларусi — больш чым 1,1 мiльёна тон. Як адзначыў начальнiк упраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Слуцкага райвыканкама Васiль Статкевiч, сёлетнiя задачы таксама вельмi адказныя: агульны «каравай» павiнен скласцi не менш чым чвэрць мiльёна тон збожжа. Да такога паказчыка слуцакi ўжо не адзiн год падбiраюцца i мяркуюць свае амбiцыйныя планы нарэшце ажыццявiць. Не менш важкiя задачы i па вытворчасцi жывёлагадоўчай прадукцыi — малака i мяса. Сярод сельгаспрадпрыемстваў на Случчыне ёсць свае «флагманы», якiя без перабольшвання вызначаюць перспектывы развiцця ўсёй аграпрамысловай галiны. Адно з такiх сельгаспрадпрыемстваў — саўгас «Слуцк».

Дробязяў няма

Гэтую гаспадарку добра ведаюць ва ўсёй Беларусi. Саўгас «Слуцк» быў арганiзаваны васемнаццаць гадоў таму на мелiяраваных землях 16 сельгаспрадпрыемстваў Слуцкага, Уздзенскага i Пухавiцкага раёнаў. Размах яшчэ «па-саюзнаму» вызначаны вялiкi, перспектывы i праект унiкальнай гаспадаркi абмяркоўвалiся ў Маскве. Прычым даволi доўга — ад узнiкнення iдэi да яе ўвасаблення ў жыццё прайшло больш чым дзесяць гадоў. Тым не менш, будаўнiцтва важнейшых вытворчых i сацыяльных аб’ектаў у вярхоўях ракi Случ пачалося за саюзныя грошы. Аднак такая моцная крынiца фiнансавання аказалася нядоўгай — праз нейкi час сродкаў значна паменела, а пасля яны «знiклi» зусiм. У такiм разе разлiчваць даводзiлася толькi на ўласныя сiлы. Выпрабаванне гаспадарка вытрымала з гонарам, не скарыўшыся перад цяжкасцямi.

Для саўгаса адразу была вызначана адпаведная спецыялiзацыя — вытворчасць ялавiчыны, такога «курсу» тут прытрымлiваюцца i цяпер. Да тых вынiкаў, якiх удалося дасягнуць, гаспадарка iшла на працягу доўгiх гадоў. Як узгадвае кiраўнiк саўгаса «Слуцк» Васiль Ачапоўскi, «далi ў рукi прыказ аб назначэннi дырэктарам — дзейнiчай». Так пачыналася вядомая гаспадарка. Сёння тут адладжаная вытворчасць, якая прыносiць добры плён.

За кошт жывёлагадоўлi ў «Слуцку» фармiруецца асноўная частка (да 90 працэнтаў) выручкi, таму гэты накiрунак дзейнасцi тут апраўдана лiчыцца самым прыярытэтным. Паводле слоў Васiля Ачапоўскага, асноўнае пытанне — поўнасцю забяспечыць сябе ўласнымi высакаякаснымi кармамi. Задача даволi складаная, паколькi ў гаспадарцы вялiкае пагалоўе — больш чым 6 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, 530 кароў i 1,1 тыс. свiней. У перпектыве колькасць жывёлы плануюць яшчэ павялiчыць, каб атрымаць дадатковыя аб’ёмы малака i мяса, а, значыць, павялiчыць грашовы абарот. Усе сродкi павiнны ўкладвацца з розумам, па-гаспадарску — гэта, мабыць, цi не галоўная ўмова поспеху.

Загадка для iншаземцаў

Саўгас «Слуцк» уваходзiць у тройку лепшых гаспадарак Беларусi, якiя маюць спецыялiзацыю па вытворчасцi ялавiчыны. На комплексе штодня бычкi ў сярэднiм прыбаўляюць у вазе больш за кiлаграм — проста выдатны вынiк. За кошт гэтага ўдалося скарацiць тэхналагiчны «цыкл» адкорму жывёлы: замест 18 месяцаў (як звычайна) ён складае 13—14. Прычым, як заўважыла начальнiк жывёлагадоўчага комплексу Вольга Вiтко, сярэдняя вага рэалiзацыi складае 485 кiлаграмаў. Зразумела, што ў такiм разе паляпшаюцца i фiнансавыя паказчыкi. Агульная грашовая выручка за мiнулы год у гаспадарцы перавысiла 10 мiльярдаў рублёў, у параўнаннi з 2004 годам яна ўзрасла амаль у 1,8 раза. Дзяржаве было рэалiзавана больш чым 2,3 тысячы тон мяса i каля 3 тыс. тон малака.

Такiя паказчыкi далёка не ўсiм па сiлах. Тэрыторыя саўгаса ў нечым нагадвае вядомую Венецыю: агульная працягласць каналаў — 370 кiламетраў, больш чым 100 км — лесапалосы. Пагадзiцеся, што структура палеткаў вельмi незвычайная. За мелiярацыйнай сiстэмай патрэбен пастаянны догляд, паколькi такiя землi вельмi хутка могуць зноў пераўтварыцца ў дрыгву. Перашкаджаюць i... бабры — яны рыюць норы (у якiя калi-нiкалi можа i тэхнiка «правальвацца»), а таксама будуюць гацi i хаткi на мелiярацыйных каналах, у вынiку чаго затапляюцца палеткi...

Прырода плюс камфорт

Некалькi гадоў таму да «Слуцка» далучылi стратную гаспадарку — былы калгас iмя 16-га партз’езда. «У спадчыну» саўгасу ў тым лiку дасталася i малочнатаварная ферма. Гэтая акалiчнасць у пэўным сэнсе стала вызначальным аргументам для разгортвання яшчэ аднаго накiрунку дзейнасцi. Акрамя ялавiчыны ў «Слуцку» пачалi ўсур’ёз яшчэ i малаком займацца. На ферме ў Шышчыцах быў зроблены рамонт, з добрымi кармамi нiякiх перабояў не ўзнiкала. Аднак толькi такiмi мерамi развiццё «малочнага накiрунку» не абмежавалася — у Вежах была пабудавана новая сучасная ферма з даiльнай залай. Статак з 245 кароў цяпер абслугоўваюць дзве (!) даяркi. Жывёлу закупляюць у Венгрыi, прадукцыйнасць у яе вельмi вялiкая. Мяркуйце самi: за мiнулы год на Вежскай ферме сярэднi надой малака ад каровы склаў 9773 лiтры! Раней аб такiх паказчыках нават i не марылi, а сёння яны сталi рэальнымi.

Начальнiк малочнатаварнага комплексу «Вежы» (такая поўная назва найноўшай фермы) Арцём Ацiфееў працуе на сваёй пасадзе паўтара года. Хлопец вучыўся па накiраванню ад саўгаса ў Вiцебскай дзяржаўнай ветэрынарнай акадэмii, пасля заканчэння ВНУ вярнуўся ў гаспадарку, дзе яму адразу быў даручаны адказны вытворчы ўчастак. Зараз на комплексе яны працуюць разам з жонкай Iрынай, маладая сям’я хутка атрымае ўласнае жыллё — катэдж з усiмi «гарадскiмi» выгодамi.

Як лiчыць дырэктар Вежскай сярэдняй школы Уладзiмiр Савiцкi, апошнiм часам адзначаецца станоўчая тэндэнцыя: пасля заканчэння сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальных устаноў выпускнiкi вяртаюцца на радзiму. Што iх прываблiвае? У Вежах (пасёлак летась стаў аграгарадком) вялiкая сацыяльная сфера: гандлёвы цэнтр, школа, дзiцячы садок, ФАП, сталовая , лазня, бiблiятэка, бытавы комплекс. Да жылых дамоў праведзена цэнтральнае ацяпленне, гарачая i халодная вада. Няма хiба толькi ўласнага Дома культуры, якi, магчыма, з дапамогай раёна цi вобласцi ўдасца пабудаваць.

Работнiкi саўгаса атрымлiваюць прыстойную зарплату — па вынiках мiнулага года сярэднi ўзровень аплаты працы склаў 533 тысячы рублёў. Сёлета за чатыры месяцы ў параўнаннi з адпаведным перыядам летась заробкi вяскоўцаў узраслi на чвэрць. Такiя ўмовы даволi прывабныя для многiх, паколькi, як заўважыў Уладзiмiр Савiцкi, гарадскi камфорт спалучаецца з прыгожай прыродай — аграгарадок размешчаны лiтаральна ў лесе. Так што ў «Слуцку» сапраўды ўсё па-людску — тут усё зроблена i робiцца для чалавека.

Слуцкi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перадавыя гаспадаркi на ўласным вопыце даказваюць, што i на тарфянiках можна працаваць з прыбыткам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика