У выхадныя — доўгачаканая прахалода
Сяргей КУРКАЧ
Даволi цёплае i вiльготнае паветра з боку Чорнага мора прынясе сёння ўдзень месцамi кароткачасовыя дажджы i моцныя навальнiцы, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава. Пры навальнiцах чакаюцца моцныя парывы ветру. Тэмпература паветра 23—29, па паўднёваму захаду — да 31 градуса цяпла.
У выхадныя характар надвор’я iстотна зменiцца. Цёплае вiльготнае паветра з тэрыторыi нашай краiны пачне выцiскацца на поўдзень Еўропы Скандынаўскiм антыцыклонам. Вецер зменiцца на паўночны. У суботу ў многiх раёнах пройдуць дажджы, часам з навальнiцамi. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 10 градусаў на поўначы да 20 — на поўднi. Удзень чакаецца 19—25 градусаў, а ў Брэсцкай i Гомельскай абласцях да 29 градусаў. У нядзелю дажджы чакаюцца толькi ў паўднёвай частцы краiны. Тэмпература паветра iстотна не зменiцца. Згодна з папярэднiмi прагнозамi, у пачатку наступнага тыдня дажджы будуць толькi па паўднёваму захаду Беларусi. Тэмпература паветра ўначы 9—14 градусаў цяпла, удзень 21—26. Аднак дзённая тэмпература паветра пачне павялiчвацца: ужо ў сераду чакаецца да 23—28 градусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даволi цёплае i вiльготнае паветра з боку Чорнага мора прынясе сёння ўдзень месцамi кароткачасовыя дажджы i моцныя навальнiцы, паведамiла рэдакцыi гал
|
|