Мiтрапалiт Фiларэт: «Сям’я — малая царква»
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Духоўна-асветнiцкая праграма «Сям’я — яднанне i любоў» праходзiла на працягу трох дзён у Слуцку. Згодна з пагадненнем, якое заключана памiж Беларускай праваслаўнай царквой i Рэспублiкай Беларусь, сумесныя акцыi i мерапрыемствы будуць ажыццяўляцца ў краiне пастаянна. Вострыя пытаннi, адказ на якiя шукаюць сумесна БПЦ i дзяржава, актуальныя ў любыя часы — выхаванне маладога пакалення, зварот да сямейных каштоўнасцяў, духоўная падтрымка грамадства.
Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi перад пачаткам святочнага богаслужэння ў слуцкiм Свята-Мiхайлаўскiм саборы падзялiўся з журналiстамi меркаваннямi наконт мэты акцыi: — Сям’я, як мы кажам — малая царква. I клопат у першую чаргу ў нас павiнен быць аб сям’i. Адсюль пачынае расцi нашае грамадства, адсюль пачынаюцца ўсе дабрадзейнасцi, якiя выхоўваць моладзь. Таму дай Бог праходзячаму святу далейшых поспехаў. У рамках трохдзённай акцыi ў Слуцку былi праведзены семiнары i лекторыi, выставы, тэатралiзаваныя дзеi, спартыўныя спаборнiцтвы, выступленнi паэтаў i кампазiтараў, прайшлi паказы кiнастужак. Святары абмеркавалi з работнiкамi сацыяльных службаў, медыкамi, асобамi з культурнага асяроддзя, прадстаўнiкамi выканаўчай улады пытаннi духоўнага выхавання дзiцяцi ў сям’i i школе, праблемы дэмаграфiчнай бяспекi, сацыяльнага i рэлiгiйнага служэння на карысць людзей. Беларуская праваслаўная царква будзе падтрымлiваць далейшае станаўленне iнстытута сям’i. Як адзначыў начальнiк аддзела па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў Мiнскага аблвыканкама Леанiд Пархiмовiч, рэалiзацыя духоўна-асветнiцкай праграмы дапаможа людзям звярнуцца да крынiцы гарманiзацыi сямейных адносiнаў i грамадства пры дапамозе веры: — Склалася сiтуацыя, пры якой людзi маюць патрэбу ў духоўным выхаваннi. Не трэба чакаць, што карысць ад мерапрыемства мы адчуем ужо заўтра. Але тое, што эфект ад яго правядзення будзе мець працяглыя вынiкi, сумненняў няма. Таму мы i далей будзем праводзiць такiя ж святы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Духоўна-асветнiцкая праграма «Сям’я — яднанне i любоў» праходзiла на працягу трох дзён у Слуцку
|
|