Мабiльныя зладзеi
Марыя ДЗЕРАЎНЮК
«Грамадзяне, у апошнi час павялiчылася колькасць крадзяжоў з кiшэняў i сумак. Будзьце пiльнымi!» — напэўна, кожны чуў такую перасцярогу ў аўтобусах, тралейбусах цi бачыў на вадкакрышталiчных экранах у метро. Безумоўна, такая, разлiчаная на масы рэклама, дапамагае, але некаторыя рассеяныя грамадзяне, а ў асноўным грамадзянкi, усё ж становяцца ахвярамi злачынцаў-кiшэннiкаў.
Намеснiк начальнiка аддзела ўнутраных спраў па ахове Мiнс- кага метрапалiтэна, маёр мiлiцыi Вiктар Радзевiч гаворыць: — За апошнiя пяць месяцаў толькi ў метро было ўчынена 45 крадзяжоў, 28 пацярпелых — жанчыны. Злачынцы ў асноўным крадуць кашалькi i мабiльныя тэлефоны. Прычым мабiльнiкi зладзеi збываюць па-рознаму, у чым я ўпэўнiлася на горкiм вопыце маёй блiзкай знаёмай. Зусiм нядаўна яна вырашыла купiць сабе новы мабiльны тэлефон. Стары ёй ужо надакучыў: мадэль вельмi ж прымiтыўная. — Куплю «Фiлiпс-530», з усiмi прыбамбасамi, а то ўжо сiл няма з гэтай развалюхай хадзiць, — казала яна. Хутка сяброўка мела ўжо новы тэлефон. — Колькi каштуе? — запыталася я. — Танны, мне вельмi пашанцавала, — задаволена казала сяброўка. — Купiла па аб’яве, праўда без дакументаў, але гэта не мае значэння. Аказалася, што сяброўка набыла новы апарат проста з рук: у нейкага незнаёмага хлопца, прычым прадала i свой стары тэлефон, таксама яму. Каштавала гэта новае набыццё «з усiмi прыбамбасамi» трыццаць долараў. Але ж задаволенай новай пакупкай дзяўчына была ўсяго паўтара тыдня, пакуль на «новы» мабiльнiк не патэлефанавалi з мiлiцыi. Атрымалася, што тэлефон крадзены. — Мяне ў аддзяленне мiлiцыi выклiкалi, — са слязамi на вачах шаптала сяброўка, — толькi не хапала, каб вырашылi, што гэта я скрала. Супрацоўнiкi мiлiцыi злодзеем маю знаёмую не палiчылi, проста папрасiлi расказаць, як усё было, а мабiльны тэлефон забралi, каб вярнуць законнаму ўладальнiку. Вiктар Уладзiмiравiч Радзевiч кажа, што пакрыць страту мая знаёмая не можа, таму што ў дадзеным выпадку нiякiх правоў не мае. У кожнага мабiльнага тэлефона ёсць спецыяльны электронны нумар, гаворыць Вiктар Уладзiмiравiч, — але многiя карыстальнiкi мабiльнай сувязi нават не ведаюць аб яго iснаваннi. А менавiта па гэтаму нумару i вылiчваюцца скрадзеныя апараты. Калi пацярпелы прыходзiць да нас i адразу называе электронны нумар, знайсцi тэлефон намнога прасцей. Але, як правiла, так не бывае. Таму прыходзiцца вызначаць «выратавальны» нумар праз мабiльную сетку, у якой зарэгiстраваны тэлефон. Гэта гiсторыя стала для мяне каштоўным урокам, мяркую, што не толькi для мяне. P.S. Калi вы не ведаеце свайго электроннага нумара, набярыце на клавiшах тэлефона камбiнацыю *#06#.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Грамадзяне, у апошнi час павялiчылася колькасць крадзяжоў з кiшэняў i сумак. Будзьце пiльнымi!» — напэўна, кожны чуў такую перасцярогу ў аўтобусах, т
|
|