Тратылавы склад у школе
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
наладзiў гамяльчанiн 1968 года нараджэння, якi, дарэчы, раней быў судзiмы, аб чым не падазравалi нi настаўнiкi, нi вучнi, нi жыхары навакольных вёсак. У падвальным памяшканнi, калi пракладвалiся iнжынерныя камунiкацыi, гэты будаўнiк схаваў у патаемным месцы скрыню з пятнаццацю тратылавымi шашкамi, а гэта тры кiлаграмы выбухованебяспечнага рэчыва.
Пры спробе збыту iх ён быў затрыманы супрацоўнiкамi аператыўнай групы ўпраўлення КДБ Рэспублiкi Беларусь па Гомельскай вобласцi. Як нам стала вядома, з пачатку года «чэкiсты» адабралi 636 выбухованебяспечных прадметаў агульнай вагой каля дзесяцi кiлаграмаў рэчыва ў тратылавым эквiваленце. Супраць будаўнiка ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
наладзiў гамяльчанiн 1968 года нараджэння, якi, дарэчы, раней быў судзiмы, аб чым не падазравалi нi настаўнiкi, нi вучнi, нi жыхары навакольных вёсак
|
|