Тыдзень кароткачасовых дажджоў
Сяргей КУРКАЧ
На гэтым тыднi толькi сёння паўднёвыя ветры прынясуць на тэрыторыю краiны кароткачасовае павышэнне тэмпературы да 22—28 градусаў, у Брэсцкай i Гомельскай абласцях — да 30, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава.
Актыўны атмасферны фронт зацягне да нас сур’ёзныя дажджы, месцамi моцныя лiўнi, часам чакаецца шквалiстае ўзмацненне ветру да 15—20 м/с, у асобных раёнах магчымы град. Пачынаючы з серады i да пачатку выхадных чакаецца няўстойлiвае халаднаватае надвор’е, калi час ад часу будуць назiрацца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы ад 7 да 14, удзень ад 15 да 23 цяпла. Нават у суботу—нядзелю летняй спякоты не прадбачыцца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыднi толькi сёння паўднёвыя ветры прынясуць на тэрыторыю краiны кароткачасовае павышэнне тэмпературы да 22—28 градусаў, у Брэсцкай i Гомельс
|
|