Цэны на бульбу знiзяцца
У сталiчных магазiнах ужо з’явiлася ранняя бульба беларускiх сельгасвытворцаў.
Да гэтага ўся маладая бульба завозiлася ў Мiнск з Расii, Польшчы, Галандыi, Азербайджана i Iзраiля. З’яўленне ў продажы беларускай бульбы адаб’ецца на цэнах: днямi чакаецца знiжэнне яе кошту. Дарэчы, сёння сярэдняя цана iмпартнай маладой бульбы на прадпрыемствах гандлю — 2750 рублёў, на рынках — 3250 за кiлаграм, а рознiчная цана беларускай, якая пакуль ёсць толькi ў магазiнах, — 2250 рублёў. Вольга ДАЛЕНКА, «Мiнск-Навiны». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiчных магазiнах ужо з’явiлася ранняя бульба беларускiх сельгасвытворцаў
|
|