Пракурорскiм работнiкам i ветэранам органаў пракуратуры Рэспублiкi Беларусь
Паважаныя таварышы!
Вiншую вас з прафесiйным святам — Днём работнiкаў пракуратуры i 85-годдзем з дня ўтварэння пракуратуры Рэспублiкi Беларусь! За перыяд свайго iснавання беларуская пракуратура ўнесла важкi ўклад у стварэнне асноў прававой дзяржавы i зацвярджэнне законнасцi, стала надзейнай апорай прэзiдэнцкай улады ў пераадоленнi процiпраўных працэсаў, умацаваннi грамадскай бяспекi, правапарадку i стабiльнасцi. Ваша прынцыповая дзейнасць, якая абапiраецца на лiтару закона, здабыла павагу i аўтарытэт у грамадстве. Знаходзячыся на пярэднiм краi барацьбы са злачыннымi праявамi, пракуратура забяспечвае стабiльную работу ўсяго дзяржаўнага механiзма, пазiтыўна ўплывае на вырашэнне сацыяльна-палiтычных i эканамiчных задач. Ваш прафесiяналiзм, высокiя маральныя якасцi ўмацоўваюць веру людзей у перамогу закона i справядлiвасцi. Сёння ад вашай настойлiвасцi, паслядоўнасцi, дакладнай i зладжанай работы ў многiм залежаць надзейная абарона правоў i свабод грамадзян краiны, iнтарэсаў дзяржавы, эфектыўнасць барацьбы са злачыннасцю i карупцыяй. Упэўнены, што работнiкi пракуратуры i надалей будуць годна выконваць свой службовы абавязак. Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў у працы, дабрабыту i спакою ў вашых дамах. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя таварышы! Вiншую вас з прафесiйным святам — Днём работнiкаў пракуратуры i 85-годдзем з дня ўтварэння пракуратуры Рэспублiкi Беларусь!
|
|