ДОЖДЖ ПАЭЗII — НЕ ПЕРАШКОДА!
Уладзя ТАЦЦЯНЧЫК.
7 лiпеня, у юбiлейны дзень нараджэння Янкi Купалы, каля помнiка яму ў Купалаўскiм парку прайшло Свята паэзii «Палымянае слова паэта».
Словы ўдзячнасцi прагучалi на свяце ад сааўтара гiмна Беларусi Уладзiмiра Карызны, галоўнага рэдактара часопiса «Маладосць» Раiсы Баравiковай, галоўнага рэдактара часопiса «Полымя» Мiколы Мятлiцкага, паэта Вiктара Шнiпа, сына Якуба Коласа Мiхася Мiцкевiча, супрацоўнiкаў Дзяржаўнага лiтаратурнага музея Янкi Купалы, многiх iншых. Акцёры Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Янкi Купалы народны артыст Беларусi Арнольд Памазан i таленавiтая артыстка Юлiя Мiхневiч прадставiлi сцэну з «Паўлiнкi». На свяце таксама выступiлi артысты ансамбля народнай песнi «Цернiца», дзiцячы ўзорны ансамбль «Бусляня», iншыя. ...Нягледзячы на дождж, згортвалiся парасоны госцi і ўдзельнiкi свята шчыра, ад душы танцавалi. Не саступаў у скоках артыстам i старшыня Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, старшыня Пастаяннай камiсii па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Мiкалай Чаргiнец. Да помнiка Янку Купалу па традыцыi ўскладзены кветкi ад Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, Савета Мiнiстраў, мiнiстэрстваў, Мiнгарвыканкама i Мiнаблвыканкама, грамадскасцi. Прадоўжылася святкаванне 125-годдзя паэта ў Нацыянальным акадэмiчным тэатры iмя Янкi Купалы. Як адзначыў на адкрыццi вечарыны вiцэ-прэм’ер Аляксандр Косiнец, Янка Купала — любiмы пясняр беларускага народа, а яго творчасць — фенаменальная з’ява ў гiсторыi беларускай лiтаратуры. Выдатны паэт унёс вялiкi ўклад у развiццё нашай культуры. Праз духоўнасць яму ўдалося ўзняць веру ў нацыянальную iдэю. Вялiкi пiсьменнiк, мыслiцель Янка Купала ў сваёй творчасцi адлюстраваў светапогляд беларускага народа, паказаў, што без гiсторыi няма нацыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 лiпеня, у юбiлейны дзень нараджэння Янкi Купалы, каля помнiка яму ў Купалаўскiм парку прайшло Свята паэзii «Палымянае слова паэта».
|
|