21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«МАТЭМАТЫКI» ДАСЯГНУЛI 100-БАЛЬНАЙ ВЯРШЫНI... ...А «ХIМIКI» I «БIЁЛАГI» СПЫНIЛIСЯ АД ЯЕ ЎСЯГО Ў АДН

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА.

12 лiпеня ў Беларусi «стартуе» другi, найбольш масавы, этап прыёмнай кампанii — у гэты дзень распачнецца прыём дакументаў ва ўсiх ВНУ, якiя трапiлi ў другi паток. Усяго ў дзяржаўныя ВНУ плануецца прыняць сёлета 75,3 тысячы чалавек, у тым лiку 42,5 тысячы чалавек на дзённую i 32,8 тысячы чалавек на завочную форму навучання. 30,8 тысячы студэнтаў будуць прынятыя ў дзяржаўныя ВНУ на так званыя бюджэтныя месцы, з iх 23 тысячы — на дзённую форму навучання. Прыватныя ВНУ плануюць набраць на першы курс 8 тысяч студэнтаў.

Падчас сёлетняй уступнай кампанii 43 з 53 вышэйшых навучальных устаноў збiраюцца весцi конкурсны адбор па вынiках трох сертыфiкатаў цэнтралiзаванага тэсцiравання (летась iх было ўдвая менш), за выключэннем фiлалагiчных, творчых i спартыўных спецыяльнасцяў i прыёму на скарочаныя тэрмiны навучання. Так званыя творчыя i сiлавыя ВНУ былi вылучаны ў асобную групу, дзе экзамены стартуюць раней, нездарма — у адрозненне ад большасцi ВНУ там праводзяцца спецыфiчныя профiльныя выпрабаваннi, а значыць, больш часу займае i ўступная кампанiя. У творчых ВНУ экзамены пройдуць з 12 па 22 лiпеня, а ў ВНУ сiлавых ведамстваў — з 18 па 21 лiпеня.

Безумоўна, тым абiтурыентам, якiя плануюць паступаць па вынiках трох цэнтралiзаваных тэст-экзаменаў, будзе значна прасцей, бо ў iх застаецца магчымасць для пэўных «манёўраў». Iнфармацыю аб ходзе прыёму дакументаў прыёмныя камiсii абавязаны абнаўляць не радзей чым адзiн раз у тры гадзiны (у тым лiку i на сваiх сайтах у Iнтэрнэце), таму кожны з прэтэндэнтаў зможа ацанiць свае шанцы на паступленне, седзячы дома на канапе, i, пры неабходнасцi, забраць свае дакументы i аднесцi iх у тую ВНУ, дзе складваецца менш «напружаны» конкурс.

Мiж iншым, для некаторых удзельнiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання далейшы ўдзел у прыёмнай кампанii стаў ужо немагчымым. Як i ў папярэднiя гады, найбольшая колькасць прэтэндэнтаў на званне студэнта «адсеялiся» пасля тэсцiравання па матэматыцы i фiзiцы. На матэматыцы 15 працэнтаў удзельнiкаў тэсцiравання набралi менш за 15 тэставых балаў, а 1828 чалавек увогуле не змаглi даць нiводнага правiльнага адказу, хоць i iснуе меркаванне, што адказы да тэставых заданняў можна элементарна ўгадаць. На экзамене па фiзiцы не змаглi «дацягнуцца» да 15 балаў, якiя дазваляюць удзельнiчаць у конкурсе, 18,5 працэнта ад агульнай колькасцi ўдзельнiкаў тэсцiравання. Па ўсiх астатнiх дысцыплiнах «страты» на шляху да атрымання студэнцкага бiлета аказалiся намнога меншыя.

Так, напрыклад, iспыты па бiялогii не вытрымалi толькi 0,3 працэнта iх удзельнiкаў, па хiмii — 0,6 працэнта, геаграфii — 0,5 працэнта, дысцыплiне «Чалавек. Грамадства. Дзяржава» — 0,4 працэнта, англiйскай мове — 0,8 працэнта, французскай — 0,9 працэнта i нямецкай — 0,5 працэнта. Варта таксама адзначыць, што на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi па матэматыцы (а гэта адна з самых масавых экзаменацыйных дысцыплiн) жаданыя многiмi сто балаў па ўсёй краiне змаглi набраць 13 чалавек. Лепшы вынiк па фiзiцы — 95 тэставых балаў, такой колькасцю балаў можа пахвалiцца толькi адзiн абiтурыент з агульнага патоку.

Удзельнiкам цэнтралiзаванага тэсцiравання па геаграфii, якое праводзiлася ў Беларусi толькi ў другi раз, удалося палепшыць вынiкi сваiх папярэднiкаў. Калi летась максiмальны бал «географаў» быў 84, то ў гэтым годзе — 91 бал (адзiн чалавек). На дысцыплiне «Чалавек. Грамадства. Дзяржава» максiмум склаў 94 тэставыя балы (2 абiтурыенты).

Лепшы вынiк цэнтралiзаванага тэсцiравання па англiйскай мове — 99 тэставых балаў: да iх «дацягнулiся» 3 чалавекi. На цэнтралiзаваным тэсцiраваннi па нямецкай i французскай мовах па аднаму чалавеку таксама здолелi набраць 99 тэставых балаў, а на iспанскай мове максiмум склаў 97 тэставых балаў (адзiн абiтурыент).

Вынiкi ўдзельнiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання па бiялогii выглядаюць наступным чынам: 99 бабалаў — 6 чалавек, 97 балаў — 14 чалавек, 96 балаў — 10 чалавек i 19 чалавек — 95 тэставых балаў. Апошнiмi сталi вядомыя вынiкi ўдзельнiкаў цэнтралiзаванага тэст-экзамену па хiмii. У iнтэрвале ад 95 да 99 тэставых балаў «размясцiлiся» 10 чалавек: па тры ўдзельнiкi набралi 95 i 98 балаў, два ўдзельнiкi — 97 балаў i па аднаму — 96 i 99 тэставых балаў.

— Для некаторых абiтурыентаў застаецца не зусiм зразумелай сiстэма падлiку балаў, чаму пры аднолькавай колькасцi правiльна дадзеных адказаў сума балаў у вынiку аказваецца рознай. Скажам, адзiн абiтурыент выканаў правiльна па матэматыцы 15 задач i яго аднакласнiк цi сусед таксама справiўся з 15 задачамi, — расказвае дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай Фяськоў. — А колькасць балаў у сертыфiкаце аказалася розная. Хачу ўсiм яшчэ раз патлумачыць, што балы за кожнае заданне налiчваюцца зыходзячы з таго, колькi ўдзельнiкаў тэсцiравання змаглi з iм справiцца. Камп’ютарная праграма вызначае так званы каэфiцыент складанасцi. За выкананне больш складанага задання ўдзельнiку тэсцiравання налiчваецца адпаведна больш высокi бал. Таму калi абiтурыент справiўся з больш складанымi заданнямi, то i вынiковы бал у яго сертыфiкаце аказваецца больш высокi.

Мiкалай Фяськоў таксама паведамiў, што ў 20-х чыслах лiпеня ў продажы павiнны з’явiцца зборнiкi з матэрыяламi сёлетняга цэнтралiзаванага тэсцiравання. «Мы сваё абяцанне, дадзенае раней, збiраемся выканаць, — запэўнiў спецыялiст.

Прывёў Мiкалай Фяськоў i яшчэ адну лiчбу, якая заслугоўвае ўвагi. Для ўдзелу ў цэнтралiзаваным тэсцiраваннi ў рэзервовы дзень, былi дапушчаныя 1703 абiтурыенты. Вядома, што атрымаць дазвол для здачы экзамену ў рэзервовы дзень — задача не з лёгкiх. Прычына павiнна быць вельмi ўважлiвай, прычым яе неабходна было падмацаваць адпаведным дакументам. Тым больш дзiўна, што пасля сур’ёзных «клопатаў», звязаных з атрыманнем дазволу, 254 чалавекi так i не з’явiлiся на цэнтралiзаванае тэсцiраванне, якое праходзiла 4 лiпеня.

Напрыканцы хацелася б усiх абiтурыентаў папярэдзiць, што падача дакументаў у ВНУ другога патоку i на бюджэтную, i на платную форму навучання завяршаецца 29 лiпеня. I далейшае перасоўванне дакументаў дапускаецца толькi для асобаў, якiя не прайшлi па конкурсе на бюджэтныя месцы. Iм прадастаўляецца права быць залiчанымi на платную форму навучання або паспрабаваць са сваiмi дакументамi паступiць у прыватную навучальную ўстанову пры ўмове супадзення ўступных iспытаў. Нават тыя маладыя людзi, якiя першапачаткова зарыентаваныя на платнае навучанне, усё роўна павiнны падаць свае дакументы ў прыёмную камiсiю да 29 лiпеня i ўдзельнiчаць у агульным конкурсе. Толькi ў гэтым выпадку iм будзе выдадзена даведка з пацвярджэннем, што яны ўдзельнiчалi ў агульным конкурсе, з якой яны змогуць звярнуцца ў iншую ВНУ.

У вышэйшых навучальных установах, якiя не праводзяць уласных уступных iспытаў, залiчэнне будзе весцiся па 100-бальнай сiстэме. У стобальную сiстэму будзе пераводзiцца таксама i сярэднi бал школьнага атэстата.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 лiпеня ў Беларусi «стартуе» другi, найбольш масавы, этап прыёмнай кампанii — у гэты дзень распачнецца прыём дакументаў ва ўсiх ВНУ, якiя трапiлi ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика