Дачныя падказкi
Валянціна ШПІЛЕЎСКАЯ.
Агуркi любяць купанне. Вельмi iм даспадобы палiў па лiсцях падагрэтай на сонцы вадой. Раз на тыдзень у яе дабаўляюць: 1г бураксу, 5—8 г меднага купарвасу (абодва развесцi ў вадзе да 50 градусаў), шклянку настоенага i працэджанага попелу, 2—3 лыжкi мачавiны — на 10 л вады. Гэта будзе прафiлактыка супраць хвароб i даволi дзейсная падкормка. Палiваць можна венiчкам, але лепш распыляльнiкам. Плады перад ужываннем абавязкова мыць у цёплай вадзе 10—15 хвiлiн.
Апошнюю порцыю ўгнаення ружы павiнны атрымаць у лiпенi, каб да восенi засталося дастаткова часу для выспявання парасткаў. Парасткi, якiя выспелi недастаткова, лёгка пашкоджваюцца маразамi нават у параўнальна мяккiя зiмы. Таму пры падкормлiваннi роз у лiпенi трэба прымяняць абагачанае калiем угнаенне з мiнiмальным утрыманнем азоту. Пасля рассейвання сухога ўгнаення памiж кустамi зямлю на ўчастку трэба палiць. Пакiнутыя надоўга закрытымi плёначныя цяплiцы засцерагаюць раслiны ад халоднага надвор’я, але пазбаўляюць iх натуральнага палiву. Калi пад край плёнкi падкласцi палоскi шыферу з ухiлам да цэнтра градкi, то дажджавая вада пойдзе да раслiн. Шыфер да таго ж заглушыць пустазелле памiж градкамi. На дачных участках, дзе сад i агарод знаходзяцца побач, прымяняць ядахiмiкаты супраць хвароб i шкоднiкаў небяспечна для здароўя. Раiм выкарыстоўваць растворы з настояў раслiн: супраць бялянкi i капуснай соўкi эфектыўны настой малачаю (1 кг лiсцяў i сцёблаў здрабнiць, залiць 3—5 л вады, кiпяцiць 2—3 гадзiны, працадзiць, разбавiць вадой да 10 л); настой з лiсцяў дзьмухаўцу (400 г на 10 л вады, настойваць 2—3 гадзiны), а таксама настоi часнаку, перапрэўшага сена выкарыстоўваць на агурках i капусце.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агуркi любяць купанне. Вельмi iм даспадобы палiў па лiсцях падагрэтай на сонцы вадой. Раз на тыдзень у яе дабаўляюць: 1г бураксу, 5—8 г меднага купарв
|
|