Лiпеньскiя падкормкi
Валянціна ШПІЛЕЎСКАЯ.
Лiпень — макаўка лета, таму ў гэтым месяцы назiраецца значны рост цыбулi i часнаку, iдзе актыўная закладка клубняў у бульбы, фармiраванне качаноў у капусты, таматы таксама просяць падтрымкi. У сувязi з тым, што палiву ў лiпенi для раслiн было больш чым дастаткова, асноўнымi з’яўляюцца падкормкi. Найбольш даступныя падкормкi мiнеральнымi ўгнаеннямi. Для цыбулi i часнаку можна прапанаваць наступны раствор: 10 г мачавiны, 20 г суперфасфату 10 г калiйнай солi на 10 л вады. Гэтыя раслiны добра рэагуюць на арганiку: раствор каравяку —1:5 або курынага памёту — 1:10. Пажадана, каб апошнi пастаяў на сонцы 5—7 дзён i забрадзiў.
Белакачанную капусту карысна падкармiць агароднай сумессю ўгнаенняў у разлiку 10 г на вядро вады. Таматы таксама можна падкармiць агароднай сумессю (100 г на 10 л вады). Для бульбы ў лiпенi будзе дарэчы ўнесцi пазакаранёвую падкорму: 40 г амiячнай салетры, 20 г суперфасфату, 10 г калiйнай солi i 2 г меднага купарвасу на вядро вады. Залiце гэты раствор у апырсквальнiк i апрацуйце ўчастак бульбы (2—3 соткi) па лiсцях. Гарбузы i кабачкi ў лiпенi пажадана падкормлiваць праз кожныя 2 тыднi. Вельмi карысны для iх раствор каравяку 1:4, але можна ўнесцi раствор агароднай сумесi (40 г на вядро вады). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiпень — макаўка лета, таму ў гэтым месяцы назiраецца значны рост цыбулi i часнаку, iдзе актыўная закладка клубняў у бульбы, фармiраванне качаноў у ка
|
|