«Гарантаваны даход» — больш за 111 тысяч
Сяргей ГРЫБ.
У сувязi са змяненнем бюджэту пражытковага мiнiмуму з 1 жнiўня «планка даплат» пры прызначэннi адраснай сацыяльнай дапамогi павялiчыцца да 111 216 рублёў.
Пры гэтым, як нагадала начальнiк упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валянцiна Сяргеева, адрасная сацыяльная дапамога можа прадастаўляцца ўсiм сем’ям i адзiнокiм грамадзянам, якiя не ў стане забяспечыць сабе варты ўзровень даходу па аб’ектыўных прычынах. У цэлым за студзень—чэрвень правам на адрасную сацыяльную дапамогу скарысталiся амаль 32 тысячы грамадзян Беларусi, а сам памер штомесячных выплат у разлiку на аднаго чалавека склаў 28 тыс. рублёў. Разам з тым, заўважыла Валянцiна Сяргеева, ужо ў хуткiм часе колькасць атрымальнiкаў дапамогi павiнна ўзрасцi ўтрая. У прыватнасцi, гэта можа стаць вынiкам рашэння аб павелiчэннi «планкi даплат» (або, кажучы iнакш, гарантаванага грамадзянам даходу) з цяперашнiх 60 да 80 працэнтаў ад бюджэту пражытковага мiнiмуму з новага года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi са змяненнем бюджэту пражытковага мiнiмуму з 1 жнiўня «планка даплат» пры прызначэннi адраснай сацыяльнай дапамогi павялiчыцца да 111 216 руб
|
|