21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шыпшына таксама ружа

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шыпшына, ад якой вясной цi ў пачатку лета даносiўся ап’яняльны водар, зараз усыпана вiтамiннымi пладамi.

Шыпшыну вырошчваць значна прасцей, чым ружы, — галоўнае, яны не патрабуюць укрыцця на зiму. I разам з тым шыпшына не менш дэкаратыўная, чым ружа. У гарадскiх парках i садах налiчваецца да 90 вiдаў. Шыпшыну ў народзе называюць кладоўкай вiтамiну. Каштоўныя ўсе часткi раслiны — плады, лiсце, сцёблы, каранi. У пладах змяшчаюцца арганiчныя кiслоты, значная частка вiтамiну С, iншыя вiтамiны, пекцiны, карацiн, мiнеральныя солi.

У 100 г лiсцяў шыпшыны змяшчаецца 400—800 мг вiтамiну С. Здаўна яшчэ ў старажытнай усходняй i еўрапейскай медыцыне ружы (шыпшына) лiчылiся каштоўнымi за iх цвiценне. Ружа апетая ў вершах i песнях. Гэта сiмвал i ўвасабленне кахання. Старажытныя грэкi i рымляне цанiлi эфiрнае масла з ружаў. Пялёсткi таўклi ў ступках для прыгатавання ружовай вады. Выкарыстоўваюцца плады шыпшыны пры розных хваробах печанi i жоўцевага пузыра, почак, сэрца, павышанай кiслотнасцi страўнiкавага соку, туберкулёзе, гiпертанii.

Адвар з каранёў прымяняюць пры камянях у нырках i гiпертанii, адвар галiнак — пры хваробах страўнiкава-кiшачнага тракту. Лiсце i маладыя карэньчыкi заварваюць як чай i п’юць таксама пры страўнiкава-кiшачных хваробах, гiпертанii, хваробах сэрца.

З насення шыпшыны здабываюць алей, багаты на карацiноiды. Яго прымяняюць пры трафiчных язвах, пролежнях, дэрматозах, апёках, прамянёвых паражэннях скуры.

Збiраць плады трэба ў другой палове жнiўня, калi яны набудуць тыповую афарбоўку, да замаразкаў. Падмарожаныя цi высушаныя на сонцы плады робяцца мяккiмi, губляюць значную частку вiтамiнаў (колькасць вiтамiну С знiжаецца ў 8—15 разоў), хутка псуюцца. Перад сушкай плады мэтазгодна разрэзаць папалам. Сушаць iх альбо ў духоўцы, пры тэмпературы 60—80 градусаў (пры большай тэмпературы вiтамiны разбураюцца), альбо пад дахам у цянi, рассыпаўшы тонкiм слоем.

Якiя ж вiды i гатункi шыпшыны найбольш папулярныя ў садаводаў-аматараў? Гаспадарчае значэнне маюць шыпшына карычная, маршчынiстая i звычайная. А гатункi, якiя добра зарэкамендавалi сябе ў Беларусi — гэта Вiтамiнны, Буйнаплодны, Варанцоўскi-3, Расiйскi-2, Юбiлейны.

Каб вызначыць, у якiх пладах больш вiтамiнаў, памятайце дзве вельмi простыя прыметы:

— пасля выдалення чашалiсцiкаў на вярхушцы пладоў утвараецца невялiкая адтулiна (у малавiтамiнных вiдаў яе няма);

— калi чашалiсцiкi пладоў накiраваныя наперад, то колькасць вiтамiнаў павышаная, а калi адагнутыя назад, то адносна невялiкая. Але гэта не азначае, што такiя плады зусiм не прыгодныя для вiтамiнатэрапii ў хатнiх умовах. Проста для прыгатавання настояў цi адвараў з iх трэба браць сыравiны ў 3-4 разы больш.

Найбольш падыходзяць для шыпшыны заходнiя i паўднёва-заходнiя схiлы. Лепш размяшчаць яе так, каб кусты былi закрытыя дрэвамi, платамi цi пабудовамi з боку паўночных i ўсходнiх вятроў. Спрыяльныя ўмовы для апылення ствараюцца, калi кусты праветрываюцца лёгкiм ветрыкам.

Пасадку лепш за ўсё праводзiць увосень, у кастрычнiку. На другi год прыкаранёвыя парасткi ўкарочваюць на вышынi 60—100 см з мэтай абуджэння i ўтварэння бакавых галiнак. У сярэднiм атрымлiваецца 5—10 галiнак або разгалiнаванняў. На iх увосень будуць плады. Вясной 3-га года вярхушкi бакавых галiнак прышчыкваюць, пакiдаючы частку парастка з 3—4 пупышкамi. У далейшым неабходна памятаць толькi адно: усе галiнкi пасля 5-гадовага ўзросту трэба выдаляць. Старыя кусты можна амаладзiць, зрэзаўшы надземную частку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шыпшына, ад якой вясной цi ў пачатку лета даносiўся ап’яняльны водар, зараз усыпана вiтамiннымi пладамi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика