Iлля Прарок дзве гадзiны светлага дня ўвалок
      
					
2 ЖНIЎНЯ — IЛЛЁЎ ДЗЕНЬ 
				
				
				У народзе кажуць: калi прыйшоў Пятрок, апаў лiсток, калi прыйшоў Iлля, апалi два. Гаварылi, што Iлля лета канчае. На Iллю да абеду можа быць лета, а пасля абеду — восень. Па народных прыметах у гэты дзень абавязкова iдзе дождж. А таксама калi дождж на Макавея (14 жнiўня) i на Узвiжанне (27 верасня) — чакай шчодрага ўраджаю на наступны год. Iлля — своеасаблiвы дзень адлiку многiх гаспадарчых работ i хатнiх спраў. Калi да Iллi жыта прыбрана, то сяўбу азiмых заканчвай да Флора i Лаўра (да 31 жнiўня), а калi жыта выспявае пазней, то i сеяць трэба пазней — да Сямёнавага дня (да 1 верасня). У Iллёў дзень у вёсках выпякалi першыя калабкi i пампушкi са збожжа новага ўраджаю, прыносiлi з поля сноп i ставiлi ў чырвоны кут хаты: у жнiўнi жнiву канец, хлеб на зiму назапашаны. Строга забаранялася праводзiць дамашнiя цi хатнiя работы: касiць, жаць, прыбiраць у хаце, складваць сена. Незахаванне ўсiх гэтых правiлаў магло прывесцi да пажару, наклiкаць на населены пункт i гаспадарчыя ўгоддзi шквалiстыя вятры i моцныя дажджы. Iллёў дзень — крайнi тэрмiн сенакосу: «Да Iллёва дня ў сене пуд мёду, а пасля — пуд гною». На Iллёў дзень жывёлу не выганялi ў поле, асцерагаючыся навальнiцы i маланкi. Iллёў дзень — час абнаўлення месца для стаянкi пчальнiка (пры качоўцы на разнатраўях). У гэты дзень пчолы маглi раiцца, што сама па сабе з’ява для гэтага часу даволi рэдкая. Аднак «Iллёўскi рой не на карысць», таму што час познi, пчолы не паспеюць запасцiся мёдам. Iллёўскiя дажджы ўсе ж лiчылiся гаючымi. Жанчыны збiралi «iллёвую» ваду i потым умывалiся ёю, ратуючыся ад «дрэннага вока». З Iллёвага дня ноч доўгая, а вада халодная. Гэты дзень лiчыўся пачаткам паляўнiчага сезона. Калi на Iллёў дзень удавалася вярнуцца з палявання са здабычай — удача ўвесь сезон. На Iллю ў храмах асвячалi ваду i лiлi ў свой калодзеж, каб вада не псавалася. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							2 ЖНIЎНЯ — IЛЛЁЎ ДЗЕНЬ 
  | 
 
		
		
		 
     |