Мама мыла раму...
Мама мыла раму...
Менавіта гэты, здавалася б, звычайны для гаспадынi занятак амаль не скончыўся няшчасцем у гарадскiм пасёлку Карма Гомельскай вобласцi, дзе на вулiцы Ільюшчанка ў адным з дамоў жанчына раптоўна паслiзнулася з падаконнiка i павiсла на раме акна на другім паверсе. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, аб бядзе, што здарылася з мацi, па тэлефоне "101" паведамiў яе сынок. Лiтаральна за лiчаныя хвiлiны да месца здарэння прыбылi выратавальнiкi. I своечасова: 30-гадовая жанчына не расцiскала пальцы да апошняга, пакуль пад яе нагамi не апынулася лесвiца, падстаўленая выратавальнiкамi. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавіта гэты, здавалася б, звычайны для гаспадынi занятак амаль не скончыўся няшчасцем у гарадскiм пасёлку Карма Гомельскай вобласцi, дзе на вулiцы І |
|