21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

5 мiльёнаў беларусаў папрацуюць на ўмацаванне здароўя...

26.08.2009 09:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

5 мiльёнаў беларусаў папрацуюць на ўмацаванне здароўя...

Грошы, якiя сёлета будуць зароблены на рэспублiканскiм суботнiку, пойдуць на ўмацаванне здароўя дзяцей, на выратаванне iх жыцця, паведамiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Косiнец на ўчарашнiм пасяджэннi рабочай групы па падрыхтоўцы i правядзеннi рэспублiканскага суботнiка 19 красавiка.

Адметна, што ўдзел у сёлетнiм маштабным мерапрыемстве, як чакаецца, прыме больш за 5 мiльёнаў беларусаў. Як падкрэслiў вiцэ-прэм’ер, такой колькасцi ўдзельнiкаў яшчэ не было. Што ж датычыцца размеркавання заробленых на суботнiку сродкаў, то 50 працэнтаў iх накiруюць на цэнтралiзаваную закупку рэанiмабiляў — па два на кожную вобласць i Мiнск, а таксама аднаго — для Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра "Мацi i дзiця". Мiж iншым, зношанасць рэанiмабiляў, на якiх сёння працуюць медыкi, складае каля 90 працэнтаў. Новыя рэанiмабiлi, зазначыў Аляксандар Косiнец, будуць поўнасцю забяспечаныя сучасным абсталяваннем, а кошт адной такой машыны складае прыблiзна 480 мiльёнаў рублёў.

Другая палова заробленых грошай застанецца ў распараджэннi мясцовых выканаўчых уладаў, а пойдуць гэтыя сродкi на закупку дыягнастычнага абсталявання высокага класа — ультрагукавых апаратаў, эндаскапiчнага абсталявання i iнш. "Адным словам, усё будзе зроблена для таго, каб у абласных дзiцячых бальнiцах дыягнастычнае абсталяванне было на сучасным сусветным узроўнi, таму што ад гэтага залежыць жыццё i здароўе маленькiх грамадзян нашай краiны", — канстатаваў вiцэ-прэм’ер.

Паводле iнфармацыi, якую агучыў Аляксандр Косiнец, па вынiках двух месяцаў гэтага года ў нашай краiне адзiн з самых нiзкiх у свеце ўзроўняў смяротнасцi немаўлят — 4,2 прамiле, а ў Вiцебскай вобласцi i горадзе Мiнску — 2,5—2,7 прамiле. "Мы павiнны iмкнуцца да таго, каб такiх паказчыкаў у нас наогул не было. Тады ў нашай краiны будзе будучае", — сказаў Аляксандр Косiнец.

Як плануецца, сёлета на рэспублiканскiм суботнiку ўдасца зарабiць вялiкiя грошы: паводле слоў вiцэ-прэм’ера, гэтыя сродкi значна перавысяць леташнюю суму. "Чым больш мы заробiм сродкаў, тым больш будзе закуплена абсталявання, тым лепшая стане матэрыяльна-тэхнiчная база аховы здароўя", — падкрэслiў намеснiк прэм’ера. Прычым, ён зазначыў, што правядзенню суботнiка не перашкодзiць нiякае надвор’е, а работы хопiць усiм.

Ігар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грошы, якiя сёлета будуць зароблены на рэспублiканскiм суботнiку, пойдуць на ўмацаванне здароўя дзяцей, на выратаванне iх жыцця, паведамiў намеснiк пр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика