Хроніка апошніх падзей
Хроніка апошніх падзей
Берлусконi вяртаецца Правацэнтрысцкi блок Сiльвiа Берлусконi афiцыйна прызнаны пераможцам парламенцкiх выбараў у Італii. У верхняй палаце парламента — Сенаце — каалiцыя Берлусконi атрымала 168 месцаў, прытым што для прыняцця рашэнняў неабходныя галасы 158 сенатараў. Усяго за блок Берлусконi на выбарах у Сенат прагаласавалi 15,5 мiльёна чалавек, або 47,3 працэнта выбаршчыкаў. Левацэнтрысцкая каалiцыя атрымала 38 працэнтаў галасоў, цэнтрысты сабралi 5,7 працэнта, што дазволiць iм сфармiраваць невялiкую фракцыю. Яшчэ каля 20 палiтычных аб’яднанняў не патрапiлi ў парламент. Цяпер правацэнтрысты змогуць сфармiраваць уласны ўрад, а Берлусконi — зноў заняць пост прэм’ера. Вызначана зарплата неабранага прэзiдэнта ЕС Зарплата першага прэзiдэнта Еўрасаюза можа скласцi 270 тысяч еўра, яму належыць бясплатная рэзiдэнцыя для пражывання, а абслуговы персанал складзе каля 20 чалавек, паведамляюць тамтэйшыя СМI. Паводле iх iнфармацыi, паслы краiн — членаў ЕС у Бруселi ўжо прыступiлi да абмеркавання будучых функцыянальных абавязкаў вышэйшай службовай асобы гэтай рэгiянальнай арганiзацыi. У лiку прэтэндэнтаў на пост першага прэзiдэнта ЕС СМI называюць былога прэм’ер-мiнiстра Вялiкабрытанii Тонi Блэра, цяперашняга дацкага прэм’ера Андэрса Фог Расмусэна, а таксама прэм’ер-мiнiстраў Люксембурга i Iрландыi Жана-Клода Юнкеры i Берцi Ахерна, былога прэзiдэнта Польшчы Аляксандра Квасьнеўскага, былога канцлера Аўстрыi Вольфганга Шусэля i былога прэм’ер-мiнiстра Бельгii Гi Верхофстадта. Акрамя таго, у гэтым неафiцыйным спiсе нядаўна апынуўся былы прэм’ер-мiнiстр Балгарыi Сiмяон Сакс-Кобург-Гоцкi. Калiфорнiя будзе разбураная да 2037 года? Калiфорнiя з вялiкай верагоднасцю будзе разбураная ў вынiку моцнага землятрусу, якi адбудзецца яшчэ да 2037 года, лiчаць вучоныя. Паводле разлiкаў, на працягу блiжэйшых 30 гадоў iснуе верагоднасць на 99,7 працэнта, што землятрус магнiтудай у 6,7 бала разбурыць заходняе ўзбярэжжа ЗША. Апошнi раз штуршкi такой сiлы скалыналi Калiфорнiю ў 1994 годзе. Тады адбылася так званая Нортрыджская катастрофа, у вынiку якой загiнулi 72 чалавекi, i было паранена больш за 9 тысяч. Эканомiцы быў нанесены ўрон у 25 млрд долараў. Увогуле Калiфорнiя з’яўляецца адным з найбольш сейсмiчна актыўных раёнаў на планеце. Разбiўся самалёт у Конга Не менш за 10 чалавек удалося выратаваць у аўторак з месца катастрофы самалёта прыватнай кампанii ў Конга, на борце якога маглi знаходзiцца больш за 80 чалавек. Самалёт разбiўся падчас узлёту i, па першапачатковых звестках, упаў у раёне аднаго з буйных прадмесцяў горада. За апошнi год гэта восьмы выпадак падзення самалёта ў Конга.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Правацэнтрысцкi блок Сiльвiа Берлусконi афiцыйна прызнаны пераможцам парламенцкiх выбараў у Італii. |
|