21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 09:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

* Пастановай Мінiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя па ўзгадненнi з Дзяржаўнай iнспекцыяй аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь у асобных рыбалоўных угоддзях краiны ўстаноўлена забарона на аматарскую лоўлю звычайнага судака. У прыватнасцi, у мэтах стварэння спрыяльных умоў для аднаўлення рыбы лоўля судака да 1 чэрвеня 2008 года забаронена ў наступных рыбалоўных угоддзях Лунiнецкага раёна Брэсцкай вобласцi: на канале "Мiкашэвiцкi" — на працягу 2,5 кiламетра ўверх па канале ад месца ўпадзення яго ў раку Прыпяць; на рацэ Прыпяць — на адлегласцi 500 метраў уверх i ўнiз па цячэннi ракi ад месца ўпадзення ў яе канала "Мiкашэвiцкi". 

* Палiцэйскiя верталёты паступяць на ўзбраенне ўнутраных войскаў МУС Беларусi. Плануецца, што ў блiжэйшы час на базе войскаў правапарадку будзе створана авiяэскадрылля. Лёгкiя верталёты будуць закупляцца ў Францыi, а агульнага прызначэння са спецыяльным абсталяваннем — у Расii. Чакаецца, што першы верталёт прыбудзе з Францыi ўжо ў маi.

* Гомельскiя пагранiчнiкi разам з прадстаўнiкамi Мiлашэвiцкага ляснiцтва перашкодзiлi ўкраiнцу пераправiць праз мяжу незаконна спiлаваны лес. Пад покрывам ночы парушальнiк спрабаваў вывезцi 15 бярвёнаў дзелавой драўнiны. Як сцвярджаюць спецыялiсты, кошт аднаго бервяна ў суседняй краiне складае каля $40, таму ўкраiнскiя "таты Карла" даволi часта робяць такiя вылазкi, спецыяльна абсталёўваючы свае бензапiлы глушыцелямi.

* Генеральнаму дырэктару Гандлёвага дома "Ждановiчы" Яўгену Шыгалаву i асобам, затрыманым разам з iм, прад’яўлена афiцыйнае абвiнавачанне. Абвiнавачанне прад’яўлена па артыкуле "Арганiзацыя злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi, якiя выклiкалi цяжкiя наступствы ў выглядзе нанясення дзяржаве шкоды ў асаблiва буйным памеры". У прыватнасцi, гаворка iдзе аб самавольным будаўнiцтве аб’ектаў на тэрыторыi комплексу. Гэтым артыкулам УК прадугледжаны санкцыi ў выглядзе пазбаўлення волi на тэрмiн ад 3 да 10 гадоў з канфiскацыяй маёмасцi або без, з пазбаўленнем права працягваць займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

* Дырэктар ТАА "АлвiкаБуд" падазраецца ў незаконным завалодваннi бюджэтнымi сродкамi ў суме Br53 млн.

* Скачок з моста ў Сож зрабiў невядомы малады чалавек. У адзеннi i абутку. На вачах у людзей, якiя тут жа патэлефанавалi ў Гомельскае таварыства выратавання на водах. Спецыялiсты, не марудзячы нi хвiлiны, на катэры даiмчалi да месца здарэння, але той ужо даплываў да берага, i дапамога яму не спатрэбiлася. Хлопец не захацеў уступiць у гутарку з выратавальнiкамi i хутка знiк.

* Двое гродзенцаў укралi святлафор, каб упрыгожыць светадыёдамi свае матацыклы. Iм пагражае да трох месяцаў арышту.

* Труп нованароджанага хлопчыка выяўлены 14 красавiка ў смеццевым кантэйнеры каля гасцiнiцы "Беларусь" ў Мінску. Праверку праводзiць пракуратура Цэнтральнага раёна сталiцы.

* Знішчальнiк iранскiх ваенна-паветраных сiлаў вытворчасцi АКБ "Сухой" разбiўся пры пасадцы ў тэгеранскiм аэрапорце. Абодва пiлоты паспелi катапультавацца. На тэрыторыi аэрапорта ўзнiк пажар. Прычынай аварыi, як адзначаецца, магла быць тэхнiчная няспраўнасць.

* Ад 700 да 800 чалавек праходзяць медагляд з-за ўцечкi радыеактыўных матэрыялаў, што адбылася на АЭС на паўночным усходзе Iспанii. Уцечка адбылася ў лiстападзе мiнулага года, аднак падрабязнасцi гэтага здарэння сталi вядомыя экспертам толькi нядаўна. Агляд прайшлi ўжо 580 чалавек. Пацярпелых ад радыяцыi пакуль не выяўлена.

* Прыкладна 24 чалавекi ў тыдзень падвяргалiся ў мiнулым годзе ў свеце пакаранню смерцю i яшчэ 64 чалавекi прыгаворвалiся да вышэйшай меры пакарання. Усяго летась у 24 краiнах было пакарана смерцю 1252 асуджаныя i 3347 чалавек у 51 краiне папоўнiлi спiс тых, хто чакае выканання смяротнага прысуду, якi зараз налiчвае 27,5 тыс. У першую пяцёрку краiн з найбольшай колькасцю пакарання смерцю ўвайшлi Кiтай (па меншай меры 470 чалавек за мiнулы год), Iран (317), Саудаўская Аравiя (143), Пакiстан (135) i ЗША (42).

* За 150 мiль на паўднёвы захад ад калумбiйскай сталiцы ў аўторак адбылося вывяржэнне вулкана. З прылеглых да яго раёнаў эвакуявана ад 13 да 15 тыс. чалавек.

* 27-гадовы немец выжыў пасля падзення ў шахту лiфта дома ў Франкфурце-на-Майне, дзякуючы таму, што прызямлiўся на жанчыну, якая ўпала туды напярэдаднi. Малады чалавек застаўся цэлым, выбраўся з лiфта i выклiкаў выратавальнiкаў. Жанчына пасля падзення на яе чалавека знаходзiцца ў бальнiцы ў крытычным стане.

Поўны абзац

* 93-гадовы брытанскi аўтааматар уехаў на сваiм 13-гадовым "Фордзе" ў вiтрыну выставачнага салона "Паршэ". У вынiку аварыi яго аўтамабiль перавярнуўся на бок, пашкодзiўшы два "Паршэ". Сума ўрону склала 60 тыс. фунтаў. Паводле слоў пенсiянера, гэта яго першая аварыя за доўгую кар’еру вадзiцеля.

* У футбольным матчы можа атрымаць траўму i балельшчык. Так, днямi 68-гадоваму пенсiянеру Фрэду Харысану зламалi запясце ў час гульнi яго любiмага клуба "Мiдлсбро" з "Манчэстар Юнайтэд" (2:2). Iнцыдэнт адбыўся, калi мужчына падставiў руку пад мяч, што вылецеў з поля пасля ўдару партугальскага паўабаронцы манкунiянцаў Крышцiяну Раналду. Харысан, якi сядзеў на трэцiм радзе стадыёна "Рыверсайд", расказаў, што падняў руку аўтаматычна, каб мяч не трапiў яму ў твар, бо пенсiянер носiць акуляры. Любiмая каманда падтрымала балельшчыка, якi месяц будзе хадзiць у гiпсе: даслала яму ў падарунак футболку з аўтографамi iгракоў клуба.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенстваў.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастановай Мінiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя па ўзгадненнi з Дзяржаўнай iнспекцыяй аховы жывёльнага i раслiннага свету пр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика