21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вучэбнае паляванне "на Менцюка"

26.08.2009 09:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вучэбнае паляванне "на Менцюка"

Спецыяльны рэпартаж

Сталічныя "даiшнiкi" ўдасканальвалi майстэрства затрымання "лiхачоў" 

Учора ранiцай размераны рытм сталiчнага ЗАТ Гандлёвы свет "Кальцо", больш вядомага як аўтарынак у Малiнаўцы, быў парушаны гулам мiлiцэйскiх сiрэн i вiзгам тармазоў. Найбольш цiкаўных наведвальнiкаў i нават гандляроў настолькi заiнтрыгаваў гэты шум, што яны кiнулi свае тэрмiновыя справы i рушылi да пляцоўкi аўтарынка, дзе ў гэты дзень на вучэбна-метадычныя заняткi сабраўся амаль увесь асабовы склад сталiчнай Дзяржаўтаiнспекцыi. Тое, што гэта былi толькi вучэннi, некаторыя гледачы ўцямiлi не адразу i на поўным сур’ёзе пыталiся:

— Каго ловяць?

— Мянцюк дае ўрокi "даiшнiкам", — пажартаваў адзiн з прысутных i склалася ўражанне, што яму паверылi.

Зрэшты, у кожным жарце, як вядома, ёсць доля праўды. Пасля надзвычайнага здарэння на шашы "Мiнск — Мiкашэвiчы", калi для затрымання парушальнiка супрацоўнiкi ДАI стварылi "жывы шчыт" з цывiльных аўтамабiляў, прозвiшча Мянцюк стала сiнонiмам п’янага "лiхача". Таму i "манеўры даiшнiкаў" многiя гледачы ўспрынялi як паляванне на няўлоўнага Менцюка.

Я таксама пацiкавiўся ў намеснiка мiнiстра ўнутраных спраў Вiктара Фiлiстовiча, цi з’яўляюцца гэтыя вучэннi своеасаблiвай работай над памылкамi, дапушчанымi супрацоўнiкамi ДАI падчас затрымання памянёнага парушальнiка? Прадстаўнiк МУС адзначыў, што падобныя заняткi зусiм не звязаны з надзвычайным здарэннем на шашы "Мiнск — Мiкашэвiчы" i праводзяцца планава. Хоць цень Рамана Менцюка (ён, дарэчы, па iнфармацыi Вiктара Фiлiстовiча, аб’яўлены ў вышук i ўжо не падазраецца, а наўпрост абвiнавачваецца ў крымiнальным злачынстве, у вынiку якога адна з удзельнiц аварыi атрымала цяжкую траўму) увесь час лунаў над пляцоўкай, дзе праводзiлiся вучэннi. Асаблiва, калi супрацоўнiкi ДАI правялi ўзорна-паказальную аперацыю па затрыманнi "п’янага кiроўцы" з прымяненнем "вожыка" з вострымi металiчнымi шыпамi. (Гэтая прылада носiць iмя багiнi палявання Дзіяны.) Сапраўды, "Дзiяна" без праблем, а галоўнае, без анiякiх наступстваў для астатнiх удзельнiкаў дарожнага руху "ўпалявала лiхача". Ягоны аўтамабiль iмгненна спынiўся i "даiшнiкам", якiя пад’ехалi, засталося толькi выцягнуць парушальнiка з салона машыны. "Вось так бы i Менцюка спынялi",— заўважыў нехта з натоўпу.

Аднак Вiктар Фiлiстовiч патлумачыў, што ў той сiтуацыi прымяняць "Дзіяну" было вельмi рызыкоўна для жыцця пасажыраў аўтамабiля, якiм кiраваў п’яны вадзiцель. Намеснiк мiнiстра адзначыў, што падобныя няштатныя сiтуацыi ўзнiкаюць на дарогах краiны нярэдка i iнспектары дарожна-патрульнай службы заўсёды найперш думаюць пра бяспеку людзей, таму i не спяшаюцца прымяняць спецыяльныя сродкi альбо зброю. Ды i не так проста на вялiкай хуткасцi дакладна трапiць у колы транспартнага сродку. Вiктар Фiлiстовiч, напрыклад, паведамiў, што лiтаральна праз тыдзень пасля здарэння на шашы "Мiнск — Мiкашэвiчы" ў Iвацэвiцкiм раёне "даiшнiкi" таксама спрабавалi затрымаць п’янага "лiхача". Для таго, каб спынiць парушальнiка, мiлiцыянеры больш за 10 разоў стралялi па колах.

Увогуле, нецвярозыя вадзiцелi сёлета дастаўляюць мноства клопатаў супрацоўнiкам ДАI. Вiктар Фiлiстовiч паведамiў, што за 3 месяцы гэтага года на дарогах краiны затрыманы больш за 13 тысяч п’яных кiроўцаў. Такiя вадзiцелi, як падкрэслiў намеснiк мiнiстра, нясуць рэальную пагрозу ўсiм удзельнiкам дарожнага руху: кожны год па iх вiне ў Беларусi гiне ў сярэднiм каля 200 чалавек. Аматараў выпiць за рулём не палохае i перспектыва трапiць за краты. Таму, паводле слоў Вiктара Фiлiстовiча, падчас нядаўняга пасяджэння Дзяржаўнай камiсii па бяспецы дарожнага руху Мiнiстэрствам унутраных спраў было прапанавана ўнесцi змены ў заканадаўства, у адпаведнасцi з якiмi за паўторнае кiраванне транспартнымi сродкамi ў нецвярозым стане ў вадзiцеляў будуць канфiскоўваць аўтамабiлi. "Гэта будзе больш эфектыўная мера, чым адбыццё iмi пакарання ў месцах пазбаўлення волi", — упэўнены намеснiк мiнiстра.

Мiкола ДЗЯБЁЛА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ранiцай размераны рытм сталiчнага ЗАТ Гандлёвы свет "Кальцо", больш вядомага як аўтарынак у Малiнаўцы, быў парушаны гулам мiлiцэйскiх
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика