21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хроніка апошніх падзей

Пуцiн вызначыў склад урада

Уладзiмiр Пуцiн, якi пасля заканчэння сваiх прэзiдэнцкiх паўнамоцтваў зойме пост прэм’ер-мiнiстра РФ, заявiў, што ўжо вызначыўся са складам будучага ўрада.

На прэс-канферэнцыi па вынiках перамоў з Сiльвiа Берлусконi Пуцiн, у прыватнасцi, адзначыў, што вiцэ-прэм’ераў у яго ўрадзе будзе больш, чым ва ўрадзе Вiктара Зубкова, у якiм iх пяць. Аднак пры гэтым ён аспрэчыў iнфармацыю, якая з’явiлася ў шэрагу расiйскiх СМІ аб 15—16 вiцэ-прэм’ерах, заявiўшы, што iх будзе "значна менш". У цэлым Уладзiмiр Пуцiн адзначыў, што фармiраванне ўрада залежыць не толькi ад яго, але таксама ад абранага прэзiдэнта Дзмiтрыя Мядзведзева. Пуцiн заявiў, што ў першую чаргу засяродзiцца на сацыяльна-эканамiчных пытаннях i знiзiць сваю мiжнародную актыўнасць. Ён адзначыў, што не паедзе на самiт "Вялiкай васьмёркi" ў Японiю. Нагадаем, што ўрад Уладзiмiра Пуцiна павiнен прыступiць да працы пасля iнаўгурацыi абранага прэзiдэнта, якая адбудзецца 7 мая. Пуцiн адзначыў, што не пойдзе ў водпуск.

Зноў засыпала гарнякоў

У ноч на 18 красавiка ў шахце iмя Дзяржынскага (Данецкая вобласць Украiны) адбылося высыпанне вугальнай масы.

У гэты час там вялася здабыча вугалю. Пад абвал патрапiлi два гарнякi. Пошукам займаюцца шэсць аддзяленняў i рэанiмацыйная група горнавыратавальнай службы.

Фiктыўныя шлюбы са шкодай у паўмiльёна

У ЗША былi затрыманыя 33 шлюбныя пары па падазрэннi ў заключэннi фiктыўных шлюбаў.

Паводле версii следства, жыхаркi Усходняй Еўропы, у асноўным — расiянкi i ўкраiнкi, плацiлi сваiм будучым мужам, амерыканскiм ваенным маракам, за шлюб i перспектыву атрымання пасведчання на права жыхарства ў ЗША, або грын-карты. Колькi менавiта атрымлiвалi маракi за гэта, не ўдакладняецца. Сума ўзнагарод ацэньваецца ў "тысячы долараў", а агульная шкода, нанесеная ВМС ЗША — у паўмiльёна долараў. Такая высокая шкода абумоўленая тым, што ажанiўшыся, маракi атрымлiвалi жыллё на льготных умовах.

Жыхар Алтая перамог мядзведзя

Жыхар сяла Малы Яламан Ангудайскага раёна Рэспублiкi Алтай Вадзiм Кураганаў пабiўся з мядзведзем. Сутычка памiж iм i жывёлай адбылася ў тайзе за 20 кiламетраў ад блiжэйшай вёскi.

Драпежнiк выскачыў на Кураганава з кустоў. Мядзведзь быў значна буйнейшы за свайго сапернiка: калi жывёлiна ўстала на заднiя лапы, яна апынулася вышэй за жыхара Алтая на 15—20 сантыметраў. Кураганаў наносiў удары кулакамi ў нос i вушы мядзведзя, якi, у сваю чаргу, дзёр таго кiпцюрамi. Праз некаторы час Кураганаў i мядзведзь "у запале барацьбы ў абдымку скацiлiся за кучу ламачча", пасля чаго звер адпусцiў чалавека i збег у тайгу. Кураганаў перавязаў раны падручнымi сродкамi i дабраўся да населенага пункта, дзе яму была аказана медыцынская дапамога. Стан алтайца ацэньваюць як сярэднецяжкi.        

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзiмiр Пуцiн, якi пасля заканчэння сваiх прэзiдэнцкiх паўнамоцтваў зойме пост прэм’ер-мiнiстра РФ, заявiў, што ўжо вызначыўся са складам будучага ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика