21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вяртанне ў Чамброва

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вяртанне ў Чамброва

Рыштаванні Бацькаўшчыны

Сядзiба, якая лiчыцца правобразам Саплiцова ў паэме Адама Мiцкевiча "Пан Тадэвуш", можа быць адноўлена сумеснымi сiламi беларускага, польскага i лiтоўскага бакоў

На нядаўняй сустрэчы Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рэспублiкi Польшча ў нашай краiне Генрыка Лiтвiна са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзiмiрам Саўчанкам сярод шэрагу накiрункаў супрацоўнiцтва была абмеркавана i iдэя аднаўлення сядзiбы Узлоўскiх-Карповiчаў у Навагрудскiм раёне, якая лiчыцца прататыпам Саплiцова ў паэме Адама Мiцкевiча "Пан Тадэвуш". Гэты праект мяркуецца ажыццявiць сiламi i сродкамi беларускага, польскага i лiтоўскага бакоў, тым самым на справе пацвердзiўшы клопат аб сумеснай культурнай спадчыне трох народаў.

У даведнiку "Назвы населеных пунктаў Рэспублiкi Беларусь. Гродзенская вобласць." (Мiнск, 2004 г.) у дачыненнi да кожнага раёна ёсць "настальгiчны" раздзел "Страчаныя назвы". Менавiта ў iм, сярод ажно 57 хутароў i вёсак Навагрудчыны сёння i пазначаны хутар Чамброва са сваёй знакамiтай i ў пэўным сэнсе загадкавай гiсторыяй. Загадкавай, паколькi даследчыкi працягваюць спрачацца наконт таго, якая ж мясцовасць стаяла перад вачыма Мiцкевiча, калi ён апавядаў пра Саплiцова ў паэме "Пан Тадэвуш". Гiпотэзаў шмат, у якасцi прататыпаў называецца ледзь не дзесятак адрасоў на сучасных тэрыторыях Беларусi i Польшчы. Аднак найбольш верагодным правобразам Саплiцова падаецца ўсё ж сядзiба Узлоўскiх-Карповiчаў у Чамброве. Вось некаторыя аргументы ў падтрымку гэтай версii.

У дзяцiнстве Адам Мiцкевiч часта бываў у Чамброве. Тады, у пачатку XIX стагоддзя гаспадаром тут быў Iгнацiй Узлоўскi, а дзед Адама Матэвуш Маеўскi служыў у маёнтку эканомам. Да шлюбу з Мiкалаем Мiцкевiчам у Чамброве пражывала, дапамагаючы панi Узлоўскай па хатняй гаспадарцы, i Барбара Маеўская, будучая мацi Адама. Аб прыязных адносiнах памiж Узлоўскiмi i Мiцкевiчамi сведчыць тое, што менавiта Анэля Узлоўская стала хрышчонай мацi Адама.

А цяпер звернемся да заўваг да дзевятай кнiгi паэмы "Пан Тадэвуш". Адам Мiцкевiч пiша: "Каля 1817 г. нейкi У... перабiў у Навагрудскiм ваяводстве цэлы навагрудскi гарнiзон i ўзяў у палон афiцэраў". Гэта быў не лiтаратурны вымысел, а рэальны факт з жыцця тагачаснага гаспадара Чамброва Iгнацiя Узлоўскага. Нехта Сямiрадскi выйграў у яго судовы працэс i павiнен быў авалодаць ягоным маёнткам. Мусiць, Сямiрадскi меў падтрымку ўладаў, паколькi ў Чамброва быў нават высланы ўзброены атрад. Аднак людзi Узлоўскага арганiзавалi засаду, схапiлi, звязалi салдатаў i адвезлi ў Навагрудак. За такое самаўпраўства суд прыгаварыў Iгнацiя Узлоўскага да высылкi ў Сiбiр, аднак уплывовыя асобы з лiку яго знаёмых дамаглiся памiлавання.

У 1826 годзе маёнтак быў набыты адвакатам Казiмiрам Карповiчам, якi прыехаў з Палесся i ажанiўся з мясцовай шляхцянкай. Затым Чамброва належала яго сыну Юлiяну, а апошнiм уладальнiкам перад Другой сусветнай вайной быў унук Караль — прыродазнаўца, выпускнiк Маскоўскага ўнiверсiтэта, даследчык флоры i фаўны Мiншчыны i Навагрудчыны, якога разам з сынам рэпрэсавалi органы НКУС. Такiм чынам, Чамброва больш за сто гадоў знаходзiлася ва ўласнасцi роду Карповiчаў.

Набыўшы Чамброва, Казiмiр Карповiч на ўзгорку, што ўзвы- шаецца над ваколiцай, пабудаваў невялiкi драўляны дом, да якога, ад боку заезду, прылягаў порцiк з чатырма калонамi i тэрасай. Сцены звонку былi пабеленыя, але не атынкаваныя. Будынак быў пакрыты высокiм, гладкiм дахам з гонту.

У канцы XIX стагоддзя сядзiбны дом адрамантавалi. У iм налiчвалася дзесяць пакояў з калiдорам i сходамi ў левым крыле, якiя вялi на другi паверх, печы былi зроблены з прыгожай кафлi. Планiроўка дома з’яўлялася тыповай для шляхецкай сядзiбы на Навагрудчыне ў XIX — пачатку XX стагоддзя. Салон упрыгожваўся карцiнамi, партрэтам Адама Мiцкевiча, дываном ручной работы "Казкi Семiрамiды". У кабiнеце знаходзiлася вялiкая калекцыя матылёў i жукоў, якую сабраў Караль Карповiч. У хатняй бiблiятэцы было шмат выданняў класiкаў, альбомаў, калекцый малюнкаў i гравюр, а таксама багаты сямейны архiў.

Чамброва ўпрыгожваў вялiкi парк з дубоў, лiпаў, ясеняў, кветнiкаў i дэкаратыўных кустоў, а ў аранжарэi вырошчвалi абрыкосы i вiнаград.

Значная частка маёмасцi сядзiбы прапала яшчэ падчас Першай сусветнай вайны. А на сёння з усяго таго, што стваралася шэрагам пакаленняў гаспадароў Чамброва, ўдалося захавацца хiба што архiву, якi цяпер знаходзiцца ў сям’i Карповiчаў у Польшчы, ды яшчэ пабудаванай апошнiмi ўладальнiкамi маёнтка каплiцы. Ад сядзiбы практычна нiчога не засталося, толькi свiран. Ёсць звесткi, што сядзiбны дом быў спалены ў маi 1943 года партызанамi, якiя ведалi аб планах акупантаў размясцiць там палiцэйскi гарнiзон. Аб цудоўным парку нагадваюць толькi некалькi дрэў...

Пакуль цяжка сказаць, калi Чамброва атрымае другое жыццё, але добра ўжо тое, што гэта пытанне ўзнята на высокiм узроўнi. I хочацца спадзявацца, што выказаныя намеры будуць падмацаваны канкрэтнай працай, вынiкам якой мог бы стаць музей пана Тадэвуша ў адноўленай сядзiбе. На думку дырэктара Дома-музея Адама Мiцкевiча ў Навагрудку Мiкалая Гайбы, у iм можа быць прадстаўлена своеасаблiвая энцыклапедыя шляхецкага жыцця. Пры гэтым сядзiба ў Чамброве арганiчна дапоўнiла б той выдатны турыстычны патэнцыял, якi ёсць у навакольных мясцiнах. Побач знаходзiцца вёска Валеўка, дзе ў школьным краязнаўчым музеi сабраны шэраг рэдкiх дакументаў аб гiсторыi краю i яго людзях, i праходзiць траса з Навагрудка да знакамiтага возера Свiцязь i далей у Завоссе, дзе 24 снежня 1798 года ўбачыў свет Адам Мiцкевiч.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Навагрудскi раён. Фота  Яраслава ВАНЮКЕВІЧА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сядзiба, якая лiчыцца правобразам Саплiцова ў паэме Адама Мiцкевiча "Пан Тадэвуш", можа быць адноўлена сумеснымi сiламi беларускага, польска
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика