21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жак паедзе ў В’етнам

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жак паедзе ў В’етнам

У кiналагiчным цэнтры Унутраных войскаў Беларусi праходзяць навучанне в’етнамскiя афiцэры

Падпалкоўнiк Дао Зуй Хыонг працуе кiнолагам у падраздзяленнi мiнiстэрства грамадскай бяспекi. Разам са сваiмi калегамi ён прыехаў у Магiлёў, каб атрымаць новыя веды ў справе дрэсiроўкi сабак. Кожны з дзесяцi ўдзельнiкаў беларускай стажыроўкi ўжо атрымаў свайго выхаванца — нямецкую аўчарку ўзростам 10-цi месяцаў. Усе сабакi маюць звычайныя для нашых мясцiнаў мянушкi, i новыя в’етнамскiя гаспадары з усiх сiлаў iмкнуцца iх вымавiць.

Дао Зуй Хыонгу, лiчы, пашанцавала: яго сабаку завуць проста Жакам. Па-в’етнамску гэта атрымлiваецца як "Зак", вымавiць няцяжка.

Маладому ж сабаку трэба будзе прызвычаiцца i разумець каманды на в’етнамскай мове: праз паўгода навучання аўчаркi паедуць са сваiмi новымi гаспадарамi ў В’етнам.

Беларуская стажыроўка для в’етнамскiх кiнолагаў арганiзавана ў межах супрацоўнiцтва дзвюх краiн i iх праваахоўных ведамстваў.

— Асноўная парода службовых сабак у нас i ў В’етнаме аднолькавая — гэта нямецкая аўчарка, — тлумачыць начальнiк кiналагiчнай службы Унутраных войскаў Беларусi Усевалад Жытнiк. — У 1980-х гадах кiраўнiцтва в’етнамскiх кiналагiчных цэнтраў навучалася ў Растоўскай школе службовага сабакаводства, i гэта стала асновай для iх працы. Цяпер у нас в’етнамцы хочуць пераняць новыя методыкi навучання i працы з сабакамi.

В’етнамскiя афiцэры вывучаюць дрэсiроўку сабак: на пошук выбуховых рэчываў i наркотыкаў, вобыск аб’екта i транспарта, знаходжанне рэчаў i людзей.

Заняткi праходзяць у класе i на пляцоўках з сабакамi. Перакладае лейтэнант палiцыi Чынь Ле, якi калiсьцi вучыўся ў Расii. Ён прызнаецца, што моўнага запасу не хапае для перакладу спецыфiчных кiналагiчных тэрмiнаў, таму выпадае карыстацца камп’ютарным слоўнiкам.

— Безумоўна, моўны бар’ер iснуе, але в’етнамцы — вельмi дысцыплiнаваныя i старанныя вучнi, — каментуе Усевалад Жытнiк. — Ім не трэба двойчы паўтараць, бо яны самi iмкнуцца даведацца як можна больш. Дарэчы, сярэднi ўзрост в’етнамскай групы — гадоў 40, яны маюць немалыя званнi i вопыт працы. Але ў iх ёсць жаданне вучыцца.

— Я з задавальненнем прыехаў у Беларусь, — сказаў Дао Зуй Хыонг. — Хачу атрымаць веды i дабiцца поспехаў у сваёй працы. А ў вас тэорыя i тэхнiка дрэсiроўкi службовых сабак будуецца вельмi граматна...

В’етнамскiм афiцэрам падабаецца Беларусь: i тутэйшая прырода, i ежа ў вайсковай сталоўцы, i зносiны з людзьмi. Вось толькi, кажуць, з пагоднымi ўмовамi пакуль не шанцуе. Яны абмяркоўваюць з беларускiмi калегамi "сабачае надвор’е" i смяюцца з гэтага вельмi кiналагiчнага жарту.

Iлона Iванова.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кiналагiчным цэнтры Унутраных войскаў Беларусi праходзяць навучанне в’етнамскiя афiцэры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика