Аўтобус — замест трамвая
Аўтобус — замест трамвая
КУП "Мiнсктранс" папярэджвае мiнчан i гасцей беларускай сталiцы аб змяненнях, што адбылiся ў руху гарадскога пасажырскага транспарту. Так, на перыяд рэканструкцыi трамвайнага пуцi па вулiцы Казлова на ўчастку ад плошчы З. Бядулi да праспекта Незалежнасцi i па праспекце Машэрава на ўчастку ад праспекта Незалежнасцi да вулiцы Чырвонай з 12 мая i да 2 чэрвеня рух пасажырскага транспарту арганiзаваны наступным чынам. Рух трамвайнага маршруту № 1 арганiзуецца з боку плошчы Мяснiкова да разваротнага кола на плошчы З. Бядулi, а рух трамвайнага маршруту № 6 — з боку ДС "Серабранка" да разваротнага кола на плошчы З. Бядулi. Трамвайныя маршруты №№ 3, 4, 8, 10 i 11 на час правядзення рамонтных работ увогуле закрываюцца. Своеасаблiвай кампенсацыяй знятых трамвайных маршрутаў стане арганiзацыя часовага аўтобуснага маршруту № 152 "вул. З. Бядулi — ст.м. плошча Я. Коласа" з рухам па вулiцах Платонава, Чапаева, З. Бядулi, Казлова, праспекце Машэрава, па вулiцах Куйбышава, В. Харужай у прамым накiрунку i па вулiцах В. Харужай, Чырвонай, праспекце Машэрава, вулiцах Казлова, Платонава — у адваротным накiрунку. На часовым аўтобусным маршруце № 152 будуць дзейнiчаць праязныя дакументы на аўтобус або трамвай. Таксама ў сувязi з выкананнем у сталiцы работ па асфальтаваннi вулiцы Несцерава на ўчастку ад вулiцы Ангарскай да вулiцы Алтайскай з 12 да 31 мая змяняюцца трасы гарадскiх аўтобусных маршрутаў №№ 27, 27Д, 106, 576. Так, рух аўтобусаў №№ 27 i 106 будзе арганiзаваны па вулiцах Несцерава, Ангарскай, Арцёма, Іркуцкай, Байкальскай i Алтайскай у абодвух накiрунках з выкананнем прыпыначнага пункта "вул. Несцерава" на вулiцы Iркуцкай. Рух аўтобусаў маршрутаў №№ 27Д i 576 арганiзуецца па вулiцах Несцерава, Ангарскай, Байкальскай i Алтайскай у абодвух накiрунках. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
КУП "Мiнсктранс" папярэджвае мiнчан i гасцей беларускай сталiцы аб змяненнях, што адбылiся ў руху гарадскога пасажырскага транспарту.
|
|