21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закаханых запрашаюць салаўiныя ночы

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Закаханых запрашаюць салаўiныя ночы

Акцыi

 

Грамадская арганiзацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) сумесна з Мiнскiм гарадскiм камiтэтам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя наладжвае 17—18 мая ў сталiцы акцыю "Салаўiныя ночы". Мэтай акцыi будзе не толькi знаёмства мiнчан з гэтым начным спеваком, але i падлiк колькасцi салаўёў, выяўленне праблем птушак i вызначэнне месцаў iх пражывання.

Прылёт салаўёў у Беларусь з месцаў зiмоўкi ў Паўднёва-Ўсходняй Афрыцы пачынаецца ў апошнiя днi красавiка — пачатку мая, — паведамiў рэдакцыi спецыялiст па экалагiчнай адукацыi АПБ Руслан Шайкiн. — Першымi ў Мiнск прылятаюць самцы. Адразу пасля прылёту яны пачынаюць спяваць. Песня для гэтых невялiкiх птушак мае некалькi значэнняў. Спевамi самцы запрашаюць на выбраны ўчастак будучых сябровак, а таксама паведамляюць iншым салаўям-канкурэнтам аб тым, што гэты ўчастак ужо заняты для гнездавання. Песня салаўёў складаецца з асобных цэльных куплетаў, якiя арнiтолагi называюць каленамi. Звычайна ў песні салаўя не больш за 10 кален, i па iх колькасцi вызначаюць лепшых вакалiстаў. Спевы салаўя ў галiнках квiтнеючай чаромхi напрыканцы дня для закаханых з’яўляецца бадай самым яркiм i рамантычным знакам вясны.

Дзiўна, але ў вялiкiх гарадах ёсць людзi, якiя нiколi не чулi салаўя або не звярталi ўвагi на крылатага вiртуоза. Асабiста я ведаю каля 15 пунктаў у прыватным сектары Мiнска, дзе менавiта цяпер увечары i ранiцай выразна i распазнавальна спяваюць салаўi. У рамках акцыi "Салаўiныя ночы" 17 мая з 10.00 да 16.00 у Цэнтральным батанiчным садзе будзе арганiзавана спецыяльная пляцоўка, на якой можна будзе паслухаць салаўёў, атрымаць квалiфiкаваныя адказы на ўсе пытаннi аб салаўях i iншых птушак ад прафесiйных арнiтолагаў, паназiраць за салаўямi i iншымi вiдамi крылатых. Кожны ўдзельнiк акцыi бясплатна атрымае поўнакаляровы буклет "Салаўiныя ночы" i зможа паназiраць за птушкамi з дапамогай бiнокляў i падзорных труб.

Прыняць удзел у падлiку салаўёў у галоўным мегаполiсе краiны можа кожны мiнчанiн i госць сталiцы. Дзеля гэтага дастаткова наведаць блiжэйшы парк цi сквер i паслухаць салаўёў, звярнуць увагу на гэтых птушак падчас адпачынку. У зялёных раёнах горада гэта магчыма зрабiць непасрэдна з балкона кватэры. Аб месцазнаходжаннi спяваючага салаўя арганiзатары акцыi просяць паведамляць па тэлефонах:

+375 (17) 263 06 13, +375 (17) 263 01 30 (стацыянарныя апараты)

+375 (29) 223 06 13, +375 (29) 101 68 87 (мабiльныя тэлефоны).

Званiць 17—18 мая можна ў любы час сутак, нават уначы.

Пасля апрацоўкi атрыманай iнфармацыi спецыялiсты грамадскай арганiзацыi "Ахова птушак Бацькаўшчыны" плануюць скласцi карту распаўсюджвання гэтых птушак у горадзе, выявiць рэгiёны, дзе салаўi знiклi, а дзе наадварот — з’явiлiся. З дапамогай добрых людзей арнiтолагi змогуць амаль дакладна падлiчыць колькасць салаўёў, якiя жывуць у Мiнску, выявiць, як вагаецца iх колькасць у розныя гады i якiя праблемы сустракаюць птушкi ў буйным горадзе.

Салаўёў у гэтыя выхадныя будуць уважлiва слухаць у сямi населеных пунктах краiны, бо акцыя "Салаўiныя ночы" акрамя сталiцы будзе праведзена таксама ў Слонiме, Кобрыне, Шумiлiне, Мядзелi, Сянно i Жодзiне. У гэтых гарадах кiраваць падлiкам птушак будуць мясцовыя службы АПБ.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадская арганiзацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) сумесна з Мiнскiм гарадскiм камiтэтам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяро
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика